Амазонка

рака ў Паўднёвай Амерыцы

Амазонка (ісп.: Amazonas, парт.: Amazonas) — рака ў Паўднёвай Амерыцы, найбуйнейшая ў свеце па памерах басейна, паўнаводнасці і даўжыні рачной сістэмы. Утвараецца зліццём рэк Мараньён і Укаялі.

Амазонка
ісп. Amazonas, парт. Amazonas
Дэльта Амазонкі, здымак са спадарожніка
Дэльта Амазонкі, здымак са спадарожніка
Характарыстыка
Даўжыня 6992,06[1] км
Басейн 7 180 тыс. км²
Расход вады 220 тыс. м³/с
Вадацёк
Выток Мараньён і Укаялі
 • Вышыня 110 м
 • Каардынаты 4°26′54″ пд. ш. 73°27′21″ з. д.HGЯO
Вусце Атлантычны акіян
 • Вышыня 0 м
 • Каардынаты 0°42′28″ пн. ш. 50°05′22″ з. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Атлантычны акіян
Краіна
physical
выток
выток
вусце
вусце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Даўжыня ад галоўнага вытоку Мараньён 6992,06 км[1], ад адкрытага ў канцы XX стагоддзя вытоку Апачэта — каля 7000 км, ад вытоку Укаялі звыш 7000 км. Плошча басейна — 7180 тыс. км² (паводле іншых дадзеных 6915 тыс. км²). Гэта прыкметна перавышае басейн эстуарыя Ла-Плата (4140 тыс. км²) і Конга (каля 3700 тыс. км²) і амаль роўна плошчы Аўстраліі.

Большая частка басейна Амазонкі належыць Бразіліі, паўднёва-заходнія і заходнія раёны — Балівіі, Перу, Эквадору і Калумбіі. Працякаючы большай часткай па Амазонскай нізіне у субшыротным кірунку блізу экватара, Амазонка ўпадае ў Атлантычны акіян, утвараючы адну з самых вялікіх ў свеце дэльт (плошчай звыш 100 тыс. км² і ўключае самы вялікі ў свеце рачны востраў Маражо), па плошчы параўнальны са Швейцарыяй.

Амазонку жывяць шматлікія прытокі; каля 20 з іх даўжынёй больш за 1500 км. Найбольш значныя прытокі: справа — Журуа, Пурус, Мадэйра, Тапажос, Шынгу, Такантынс; злева — Іса, Жапура, Жутаі, Рыу-Негру.

Сярэдні расход у ніжнім цячэнні каля 220 тыс. м³/с (вагаецца па сезонах ад 70 да 300 тыс. м³/с і больш). Сярэднегадавы сцёк каля 7000 км³ (каля 15 % агульнага гадавога сцёку ўсіх рэк зямнога шара). Уздым вады ў паўночных і паўднёвых прытоках Амазонкі бывае ў розны час года. Гэта сур’ёзна згладжвае ваганні ўзроўню Амазонкі, таму яна паўнаводная ўвесь год. Пры ўздыме вады рака затапляе шырокія прасторы, утвараючы непраходныя балоты. Цвёрды сцёк — больш за 1 млрд тон. Прылівы пранікаюць уверх па рацэ на 1400 км і ў вусцевай часткі суправаджаюцца борам (мясцовая назва — парарока).

Паводле дадзеных Дэпартамента геафізікі бразільскай Нацыянальнай абсерваторыі, у адным кірунку з Амазонкай, але на глыбіні 4 тыс. метраў, працякае падземная рака Хамза (Hamza), якая жывіцца грунтавымі водамі. Яе сцёк ацэньваецца ў 3 тыс. м³/с[2].

Разам з прытокамі Амазонка ўтварае сістэму ўнутраных водных шляхоў агульнай даўжынёй больш за 25 тыс. км. Галоўнае рэчышча Амазонкі суднаходнае на 4300 км (да Анд). Да горада Манаус (1690 км ад вусця) падымаюцца акіянскія караблі. Галоўныя парты (знізу ўверх): Белен, Сантарэн, Обідус, Манаус (Бразілія), Ікітас (Перу).

У 2011 годзе паводле вынікаў сусветнага конкурсу Амазонка прызнана адным з сямі прыродных цудаў свету[2].

Гісторыя

правіць

Першыя звесткі аб існаванні племя амазонак у Паўднёвай Амерыцы прыводзяцца ў дакладзе каралеўскіх чыноўнікаў Хуана дэ Сан Марціна і Антоніа дэ Лебрыхі, якія прынялі асабісты ўдзел у паходзе канкістадораў Гансала Хіменэса дэ Кесада па тэрыторыі Калумбіі (ліпень 1539 года):

Калі лагер знаходзіўся ў даліне Багаты, мы атрымалі весткі аб адным народзе жанчын, якія жывуць самі па сабе без пражывання ў іх індзейцаў [мужчын]; таму мы назвалі іх амазонкамі. Гэтыя, як кажуць тыя, хто нам пра іх паведаміў, ад некаторых рабоў, імі набытых, зачынаюць [дзяцей], і калі нараджаюць сына, то адпраўляюць яго да яго бацькі, а калі гэта дачка, то гадуюць яе для павелічэння гэтай іх рэспублікі. Кажуць, што яны выкарыстоўваюць рабоў толькі для зачацця ад іх, якіх адразу ж адпраўляюць назад, і таму ў зручны момант іх адсылаюць і сапраўды таксама яны ў іх маюцца.

— Хуан дэ Сан Марцін і Антоніа дэ Лебрыха. Даклад пра заваёву Новага Каралеўства Гранада (ліпень 1539 года)[3].

Хімэнэс дэ Кесада дзякуючы скажоным звестках індзейцаў лічыў, што каралеву амазонак клікалі Хараціва, і нават адправіў у раён іх пражывання свайго брата Эрнана Перэса дэ Кесада.

Амазонку адкрыў канкістадор Франсіска дэ Арэльяна, які першым з еўрапейцаў перасек Паўднёвую Амерыку ў самай шырокай яе частцы. Улетку 1542 года яго атрад нібыта ўбачыў племя легендарных амазонак і ўступіў з імі ў бітву. Сёння лічыцца, што гэта былі альбо індзейскія жанчыны, якія змагаліся бок аб бок з мужчынамі, альбо проста доўгавалосыя індзейцы, якіх іспанцы прынялі за жанчын. Першапачаткова дэ Арэльяна хацеў назваць раку сваім імем, але пасля бою ён спыніўся на варыянце «Амазонка».

Ужо ў 1553 годзе назва рака [племя] Амазонак згадваецца ў кнізе «Хроніка Перу» Сьеса дэ Леона:

«Але і цяпер адкрываюцца і выяўляюцца ракі такой дзіўнай велічыні, што яны здаюцца больш залівамі мора, чым рэкамі, бягучымі па зямлі. Так уяўляецца з таго, пра што сцвярджаюць многія іспанцы, якія прайшлі з адэлантада Арэльяна [Orillana], якія кажуць, што рака, спускаецца з Перу да паўночнага мора (тая рака звычайна называецца [ракой племя] Амазонак (de los Amazonas), або Мараньён (del Maranon) — мае ў даўжыню больш за тысячу ліг, а ў шырыню месцамі больш за 25.»[4]

Першым з еўрапейцаў праплыў па ўсёй даўжыні ракі ад вусця да вытока ў 1639 годзе партугалец Педру Тэйшэйра. Адзін з яго спадарожнікаў, езуіт Крыстабаль дэ Акуна, надрукаваў першае апісанне падарожжа па Амазонцы.

Цячэнне

правіць

Амазонка цячэ па тэрыторыі Перу, Бразіліі і часткова, як памежная рака праз Калумбію. Вытокі Амазонкі знаходзяцца ў Андах, потым рака цячэ на ўсход праз Амазонскую нізіну. Амазонка мае некалькі вытокавых рэк, у залежнасці ад прыняцця адной з іх за галоўную мяняецца і даўжыня. Часцей за галоўную раку прымаюць Укаялі, радзей Мараньён.

У сярэднім цячэнні, ад упадзення Явары да ўпадзення Рыу-Негру, Амазонка мае назву Solimões. Шырыня ракі ў сярэднім цячэнні даходзіць да 20 км, у ніжнім цячэнні да 100 км. Вусце Амазонкі мае выгляд вялікай дэльты з глеістымі, аддзеленымі адзін ад аднаго рукавамі. Найвялікшы рукаў мае пачатак за 350 км ад акіяна. У вусці рака мае шырыню каля 80 км.

Максімальны расход вады ў вусці даходзіць да 300 тыс. м³/с (сярэднегадавы каля 120 тыс. м³/с). Такая вялікая маса прэснай вады выклікае апрасненне акіянічнай вады на адлегласці да 400 км ад вусця.

Флора і фаўна

правіць

Амазонія мае багатую фаўну і флору. Прастору насяляе больш за мільён самых розных відаў раслін і жывёл, і гэтую мясцовасць без перабольшання можна назваць сусветным генетычным фондам. Навукоўцы сцвярджаюць, што на 10 км² трапічнага лесу прыходзіцца 1,5 тыс. відаў кветкавых, 750 відаў дрэў, 125 відаў млекакормячых, 400 відаў птушак і незлічоная колькасць насякомых і бесхрыбетных. Шматлікія іх віды нават не апісаныя і не ідэнтыфікаваныя.

У басейне Амазонкі раскінуўся і самы вялікі ў свеце вільготны трапічны лес. Гэта выключнае расліннае прыроднае ўтварэнне апісаў Аляксандр фон Гумбальт падчас свайго падарожжа па Паўднёвай Амерыцы ў 1799—1804 гадах, назваўшы яго гілеяй (ад грэчаскага «гілестон» — лес). Клімат вечназялёнага экватарыяльнага лесу гарачы і вільготны; увесь год тэмпература вагаецца ў межах 25—28 °C, і нават ноччу не апускаецца ніжэй 20 °C. Дажджавыя ападкі тут незвычайна багатыя: іх гадавая сума складае 2000—4000 мм, але часам выпадае і больш. Унутры лесу бязветрана, толькі ў час буры калышуцца верхавіны дрэў. Скрозь густое лісце і перапляценні ліян пад кроны дрэў пранікае мала святла, а буйная расліннасць абцяжарвае рух, цалкам пазбаўляючы арыентацыі. Каб перамясціцца нават на невялікую адлегласць, часта трэба прасякаць дарогу.

Найбольш характэрна для гэтых месцаў багацце ліян — тонкіх, хуткарослых сцёблаў, даўжыня якіх даходзіць да 100 м. Гэтыя расліны абвівае ствалы і галіны дрэў, дасягаюць крон, дзе знаходзяць святло, неабходнае для жыцця; там жа яны разгаліноўваюцца, квітнеюць і пладаносяць. Узбірацца і ўтрымлівацца на дрэвах ім дапамагаюць разнастайныя прыстасаванні (вусы, калючкі, шыпы). Сапраўдным цудам расліннага свету з’яўляецца Victoria regia, велізарная водная лілея, настолькі трывалая, што можа вытрымаць вагу чалавека.

М. І. Вавілаў, які вандраваў па Амазонцы ў раёне Блёкат у 1933 годзе, адзначаў, што па берагах Амазонкі асабліва вялікая разнастайнасць пальмаў, іх там каля 800 відаў. Пальмы растуць як вялікімі групамі, так і асобна. Ён пісаў:

«Гэта ў поўным сэнсе слова царства пальмаў. Нідзе ў свеце няма такой разнастайнасці, такі амплітуды зменлівасці, якое можна бачыць тут. Асабліва эфектныя вялікія групы пальмаў з іх стройнымі стваламі, з кронамі, паднятымі дагары, з яркімі, сабранымі ў парасоны або ў мецелкі пладамі. Яны складаюць зусім своеасаблівы ландшафт, ня паўтаральны нідзе ў тропіках.»[5]:156

 
Піраньі

Паблізу рэк часта можна сустрэць капібару — самага буйнога ў свеце грызуна (маса цела каля 50 кг), які вонкава нагадвае марскіх свінак. Жывёл, якія прыходзяць на вадапой, ля берага каравуляць анаконды — гэтыя ўдавы, самыя вялікія з змей, палююць і ў вадзе, дзе могуць задушыць нават каймана. Багаты жывёльны свет Амазоніі прадстаўлены яшчэ прэснаводным рачным дэльфінам інія і нутрыяЕўропе гэтага звярка разводзяць на пушных фермах). Каля берагоў Амазонкі можна сустрэць тапіра — прыгожага плыўца, хоць вага яго цела дасягае 200 кг. Часцей за ўсё ён перасоўваецца дарогамі паблізу ракі ў адзіночку. Сілкуецца лісцем, галінкамі і пладамі, многімі відамі водных раслін. Адзін з небяспечных жыхароў джунгляў і найбольш вадалюбівы прадстаўнік сямейства каціных, які здольны нават ныраць — ягуар. Індзейцы племя гуарані называюць яго «d’iaguar» — як і мы.

У Амазонцы і яе прытоках жыве больш за 2 тысячы відаў рыб, якія валодаюць выключным разнастайнасцю. Адсюль родам шматлікія папулярныя акварыўмныя рыбы — напрыклад, гупі, мечаносцы, скаляры і браняковыя. Толькі тут водзяцца рыбы tambaqui, якія сілкуюцца падаючым у ваду насеннем і пладамі каўчукавы дрэў. Сустракаюцца і пратоптэры — адны з апошніх на Зямлі відаў падвойнадыхаючых рыб, а таксама аравана, якая дасягае метровай даўжыні, выскоквае з вады і хапае жукоў з навісаючых над вадой галінак. Аднымі з самых знакамітых насельнікаў Амазонкі з’яўляюцца піранні, невялікія рыбы даўжынёй ад 13 да 40 см, незвычайна пражэрлівыя. Вядуць драпежны лад жыцця. Могуць напасці нават на буйных жывёл (змей або млекакормячых), які перапраўляюцца праз раку. Небяспечныя яны і для людзей — прыцягнутыя пахам крыві, чароды гэтых рыб атакуюць здабычу, вырываючы зубамі кавалкі мяса і абгрызаючы ахвяру да костак.

Такія рыбы, як сом-пляскагаловік і харакі (апошняя з’яўляецца асноўнай прамысловай рыбай Амазонкі), выдаюць гучныя гукі, чутныя над ракой. Мабыць, багацце і разнастайнасць «спяваючых» рыб у Амазонцы тлумачыцца вялікай мутнасці вод ракі з-за прымешак вапнякоў і перегноя. У такіх умовах глядзельныя зносіны рыб немагчымыя, і таму яны выкарыстоўваюць гукі[6].

Прытокі

правіць

Найбольш значныя прытокі: справа — Журуа, Пурус, Мадэйра, Тапажос, Шынгу, Такантынс; злева — Іса, Жапура, Жутаі, Рыу-Негру.

Экалогія

правіць
 
Рачное таксі

Амазонская сельва — незаменная экасістэма, якой, аднак, пагражае масавая высечка дрэў. Найбольшаму спусташэнню падвергнуліся абодва берагі ракі паміж Манаўсам і вусцем. У 1970-х гадах значныя лясныя прасторы былі ператвораныя ў пашы, што прывяло да эрозіі глебы. На гэтых тэрыторыях ужо няма некранутых джунгляў. І хоць высечаную або выпаленую расліннасць спрабуюць адрадзіць, але ў такім змененым лесе змяшчаецца толькі частка першапачатковай відавой разнастайнасці.

Ад эксплуатацыі лясоў гінуць многія віды раслін і жывёл. Выключна рэдка зараз сустракаецца выдра Ptesonura brasilensis. У пералік знікаючых відаў патрапілі чырвонае дрэва Rio Palenque і бразільскі палісандр з выдатнай драўнінай, з якой робяць дарагую мэблю.

Даследаванне

правіць

У вусця Амазонкі на працягу некалькіх месяцаў у першай палове 1983 года працавала першая савецкая комплексная экспедыцыя, якой было падпарадкавана навуковае судна «Прафесар Штокман».

Вобласць вусця Амазонкі — выдатны аб’ект для вывучэння, так як па сваіх гіганцкіх памерах, вялікімі глыбінямі, выключнай разнастайнасцю расліннага і жывёльнага свету ўяўляе сабой нешта сярэдняе паміж ракой і морам. Па ўплыву на прыродныя працэсы, якія адбываюцца ў вадзе, над сушай і морам, яе можна параўнаць толькі з марскім цячэннем Гальфстрым.

Экспедыцыя была арганізавана Інстытутам акіяналогіі імя П. П. Шыршова і Інстытутам Лацінскай Амерыкі Акадэміі навук СССР. У яе работах прынялі ўдзел некалькі спецыялістаў з Бразіліі.

Даследаванне ракі праводзіліся ў 67 пунктах, дзе браліся пробы вады і глебы, а таксама вяліся гідралагічныя, гідрахімічныя, гідрабіялагічныя і іншыя назіранні. Акрамя таго, даследаваннем былі ахоплены вобласці шлейфу і асобныя глыбакаводныя ўчасткі акіяна.

Група біягеахімікаў вывучала арганічныя рэчывы, якія выносяцца Амазонкай ў акіян з глыбіні Амазонскай нізіны і іх уплыў на навакольнае акіянскае асяроддзе. Адклады ў асноўным ўяўляюць сабой прадукты жыццядзейнасці амазонскіх джунгляў: бялкі, тлушчы, цукрападобныя рэчывы; збіраючыся на дне акіяна, яны спрыяюць утварэнні радовішчаў карысных выкапняў.

Падземная рака

правіць

У Бразіліі на глыбіні каля 4000 метраў навукоўцы выявілі самую доўгую падземную раку ў свеце. Рака, якая бярэ пачатак у перадгор’ях Анд, даўжынёй 6 тысяч кіламетраў цягнецца з захаду на ўсход да ўзбярэжжа Атлантычнага акіяна практычна пад басейнам ракі Амазонкі. Дадзенае навуковае адкрыццё стала здабыткам грамадскасці ў жніўні 2011 года[7][8] пасля паведамлення, зробленага на пасяджэнні бразільскага геафізічнага грамадства ў Рыа-дэ-Жанейра. Рака неафіцыйна[7][8] названая Хамза (парт.: Rio Hamza, англ.: Hamza River) у гонар навукоўца-першаадкрывальніка Валія Хамза (V. Hamza), які нарадзіўся ў Індыі[9], які больш за 45 гадоў займаўся даследаваннем ракі Амазонкі[10]. Хамза, з’яўляючыся супрацоўнікам Нацыянальнай абсерваторыі ў Рыа-дэ-Жанейра, выявіў першы геалагічна незвычайны і ўнікальны асобнік рачной сістэмы-блізнюка, якая працякае ў Бразіліі на розных узроўнях зямной кары. Вучоны звярнуў увагу на запаволенне некаторых сейсмічных хваль, якое дапамагло выявіць вялікую колькасць вады пад зямлёй (першапачаткова прынятага за «падземны акіян»). Аднак даследаванне тэмпературы вады, праведзенае на глыбіні ў 241-й бяздзейнічаючай нафтавай свідравіне выявіла незвычайную (не характэрную для звычайных свідравін такога тыпу) змену тэмпературы вады, што дазволіла выявіць і вывучыць падземную раку. У ходзе даследавання высветлілася, што за выключэннем напрамкі плыні, р’кі Амазонка (наземная) і Хамза (падземная) валодаюць значна адрознымі характарыстыкамі, найбольш відавочнымі з якіх з’яўляюцца іх шырыня і хуткасць патоку. Тым не менш, хуткасць патоку ў Амазонцы складае пяць метраў у секунду, а хуткасць у падземнай рацэ не перавышае 1 міліметра ў секунду[7]. Такім чынам, рака Хамза вельмі павольна цячэ на глыбіні каля 4 тысяч метраў пад зямлёй скрозь порыстыя грунты паралельна Амазонцы[10]. Паводле папярэдніх падлікаў, шырыня Хамзы дасягае 400 км, а расход вады складае прыкладна 3900 м³/с[11] — гэта каля 2 % ад дэбіту Амазонкі. Хуткасць плыні Хамзы складае ўсяго некалькі метраў у год. Гэта яшчэ больш павольна, чым рухаюцца ледавікі[11][12], так што ракой яе можна назваць даволі ўмоўна[12]. Хамза ўпадае ў Атлантычны акіян на вялікай глыбіні[13]. Вада ракі Хамза мае высокі ўзровень салёнасці[12].

 
Амазонскія лясы з акна самалёта

У існаванні і фарміраванні падземных вадаёмаў такога роду гуляюць важную ролю і некаторыя геалагічныя фактары. Так, падземны акіян, выяўлены ў 2007 годзе, быў сфарміраваны ў выніку зацягвання (апускання) часткі дна Ціхага акіяна пад зямлю і абмежаваннем ўтварыўся прасторы кантынентальнай плітой. Як правіла, вада, якая апынулася на такой глыбіні, імкнецца і «цячэ» ўверх, але незвычайныя ўмовы, якія сфарміраваліся ўздоўж усходняга берага Ціхага акіяна, дазваляюць падземнаму акіяну знаходзіцца ў стане адноснага спакою. У выпадку з падземнай ракой Хамза порыстыя і прапушчальныя асадкавыя пароды выконваюць ролю трубаправодаў, якія дазваляюць вадзе апускацца на вялікія глыбіні. Разлом, які пралягаў з захаду на ўсход, і карставыя формы рэльефу, якія працягнуліся ўздоўж паўночнай мяжы басейна ракі Амазонкі, гуляюць пэўную ролю ў забеспячэнні вадой падземнай ракі. У сувязі з тым, што непранікальныя для вады геалагічныя пароды практычна перашкаджаюць вертыкальнаму патоку, ухіл порыстых ападкавых парод з захаду на ўсход стварае так званы тапаграфічны градыент, накіроўвалы цячэнне Хамзы ў бок Атлантычнага акіяна. У адрозненне ад Хамзы, 153-кіламетровая падземная рака, размешчаная на паўвостраве Юкатан у Мексіцы, і 8,2-кіламетровая падземная рака Cabayugan ў Нацыянальным парку Puerto Princesa на Філіпінах сваім узнікненнем абавязаны карставаму рэльефу. Вада ў гэтых рэках змяніла кірунак сваёй плыні, знайшоўшы дарогу ўніз дзякуючы растварэнню карбанатных парод і фарміраванні шырокай падземнай рачной сістэмы.

Крыніцы

правіць
  1. а б по данным Национального центра космических исследований Бразилии
  2. а б BuenoLatina. Чудеса природы в Латинской Америке: Водопады Игуасу и Амазонка(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2015. Праверана 7 лютага 2015.
  3. Хуан де Сан Мартин и Антонио де Лебриха.. Доклад о завоевании Нового Королевства Гранада и основание города Богота (июль 1539 года).. www.bloknot.info (А. Скромницкий) (4 красавіка 2010). Архівавана з першакрыніцы 23 жніўня 2011. Праверана 4 красавіка 2010.
  4. Хроника Перу. Часть Первая. — Киев, 2008 (пер. А. Скромницкий). Архівавана з першакрыніцы 9 ліпеня 2012. Праверана 7 лютага 2015.
  5. Вавилов Н.И. Пять континентов / Н. И. Вавилов. Под тропиками Азии / А. Н. Краснов. — М.: Мысль, 1987. — 348 с.
  6. Морозов В. П. Занимательная биоакустика. Изд. 2-е, доп., перераб. — М.: Знание, 1987. — 208 с. + 32 с. вкл. — С. 26-30
  7. а б в Massive River Found Flowing Beneath the Amazon | International Business Times TV(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 25 верасня 2011. Праверана 22 студзеня 2013.
  8. а б Scientists find underground river beneath Amazon(недаступная спасылка) (2011). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2012. Праверана 25 жніўня 2011.
  9. Lehman, Stan. Brazil scientists find signs of underground river(недаступная спасылка). Sacramento Bee (27 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 5 красавіка 2020. Праверана 25 жніўня 2011.
  10. а б "Scientists discover underground river running beneath the Amazon". Fox News. 2011-08-25. Праверана 2011-08-25.{{cite news}}: Папярэджанні CS1: date і year (спасылка)
  11. а б Daniel Lingenhöhl. Amazonas besitzt mächtigen Zwilling im Untergrund (ням.)(недаступная спасылка). Spektrum.de (26 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 28 лютага 2012.
  12. а б в Richard Black. Subterranean Amazon river 'is not a river' (англ.)(недаступная спасылка). BBC (27 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 чэрвеня 2013. Праверана 30 жніўня 2011.
  13. Underjordisk flod upptäckt(нявызн.)(недаступная спасылка). SE: Hela Gotland (2011). Архівавана з першакрыніцы 19 сакавіка 2012. Праверана 25 жніўня 2011.

Літаратура

правіць
  • Географический энциклопедический словарь, М., 1986.
  • Открытие великой реки амазонок. М.: Географгиз, 1963
  • Кравчук П. А. Рекорды природы. — Л.: Эрудит, 1993. — 216 с. — 60 000 экз. — ISBN 5-7707-2044-1.

Спасылкі

правіць