Ягуа́р (Panthera onca) — трэці паводле памераў у свеце і самы вялікі ў Амерыцы прадстаўнік сямейства Каціныя (Felidae).

Ягуар
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Panthera onca Linnaeus, 1758

Падвіды
  • Panthera onca onca
  • Panthera onca arizonensis
  • Panthera onca centralis
  • Panthera onca goldmani
  • Panthera onca hernandesii
  • Panthera onca palustris
  • Panthera onca paraguensis
  • Panthera onca peruvianus
  • Panthera onca veracrucis
Арэал

выява

Ахоўны статус

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  180593
NCBI  9690
EOL  328606
FW  49735

Даўжыня цела без хваста 1,1—1,9 м, хвост 45—75 см, маса 36—113 кг, часам больш за 120 кг. Самка на 20 % меншая і лягчэйшая.

Арэал ягуара ахоплівае тэрыторыю ад Цэнтральнай Амерыкі да поўначы Аргенціны. Асноўныя месцы распаўсюджання — трапічныя лясы і рэдкалессі.

Спосаб жыцця ягуараў адзіночны. Плошча тэрыторыі аднаго ягуара займае ад 25 (у самак) да 100 км². Самыя актыўныя часы палявання наступаюць пасля заходу сонца і на досвітку.

Асноўная яго здабыча — капібары і капытныя: алені мазама, пекары, тапіры, нападае таксама на птушак, малпаў, лісіц, змей, грызуноў; часта нападае на хатнюю жывёлу. Ягуар добра плавае, можа паляваць у вадзе. Аднак яго любімы метад палявання — засада ў высокай траве ці на дрэве.

Самка нараджае 2—4 кацянят. У няволі ягуар дажывае да 22—25 гадоў.