Мадэйра

архіпелаг, аўтаномны рэгіён Партугаліі

Мадэ́йра (парт.: Madeira) — архіпелаг, размешчаны ў паўночнай частцы Атлантычнага акіяна. З’яўляецца аўтаномным рэгіёнам Партугаліі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Фуншал. Плошча — 801 км². Насельніцтва (2011 г.) — 267 938 чал.

Мадэйра
Região Autónoma da Madeira
Flag of Madeira.svg Герб Мадэйры
Сцяг Мадэйры Герб Мадэйры
Locator map of Madeira in EU.svg
Дэвіз: «Das ilhas, as mais belas e livres»   (Партугальская)
«З усіх астравоў, самыя прыгожыя і свабодныя»»
Гімн: «Hino da Região Autónoma da Madeira»
Заснавана 1420
Афіцыйная мова партугальская
Сталіца Фуншал
Найбуйнейшыя гарады Фуншал
Форма кіравання Аўтаномная правінцыя
Прэзідэнт Мігель Альбукерке
Плошча
• Усяго

801 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2011)
Шчыльнасць

267938[1] чал.
334,5 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2010)
  • На душу насельніцтва

$5224000000 €
$21100 €
Валюта Еўра (€)[к 1]
Тэлефонны код +351 291
Часавы пояс +0

ГісторыяПравіць

Востраў быў адкрыты яшчэ фінікійцамі, але не быў заселены. Засяленне пачалося пасля партугальскіх экспедыцый у 1418 і 1420 гадах. У гэтыя гады тут з’явіліся плантацыі цукровага трыснёгу.

З 1580 года да 1640 года Мадэйра разам з усёй Партугаліяй уваходзіла ў склад Іспаніі. У 1801 годзе і з 1807 года да 1814 года знаходзілася пад брытанскай уладай.

У 1922 годзе на Мадэйры правёў апошнія месяцы свайго жыцця Карл I Габсбург, апошні імператар Аўстра-Венгрыі.

У 1976 годзе Мадэйра атрымала статус аўтаномнага рэгіёна.

ГеаграфіяПравіць

 
Карта

Архіпелаг мае вулканічнае паходжанне, знаходзіцца недалёка ад паўночнага ўзбярэжжа Афрыкі, на поўнач ад Канарскіх астравоў. Архіпелаг утрымлівае астравы Мадэйра (741 км²), Порту-Санту (42,5 км²) і некалькі астравоў Дэзерташ. Агульная плошча складае 801 км².

Паверхня астравоў гарыстая. Самая высокі пункт — гэта Піку Руйву на востраве Мадэйра (1861 м).

На астравах вырошчваюцца вінаград, цукровы трыснёг, садавіна і гародніна. Развіццё атрымала і рыбалоўства. Сусветную вядомасць атрымалі віны Мадэйры. Астравы з’яўляюцца вельмі прыцягальнымі для турыстаў.

Клімат міжземнаморскі мяккі. Сярэдняя тэмпература вагаецца ад 16 °C да 22 °C. Частка паверхні астравоў пакрытая субтрапічнымі лясамі (лясы Мадэйры ўнесены ў Спіс Сусветнай Спадчыны ЮНЕСКА).

Зноскі

СпасылкіПравіць