Цукровы трыснёг
Цукровы трыснёг (Saccharum L.) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства метлюжковыя. Налічвае каля 11 відаў.
Цукровы трыснёг | |||||||||||||||||||
Saccharum officinarum | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Saccharum L. | |||||||||||||||||||
|
Гісторыя
правіцьРадзімай цукровага трыснягу з'яўляецца востраў Новая Гвінея, дзе ён пачаў вырошчвацца ў 6 тысячагоддзі да н. э. Першым дзікарослым відам быў Saccharum edule, ад якога пайшлі іншыя віды, частка якіх ў працэсе распаўсюджвання здзічэла.
Ужо ў старажытнасці з Новай Гвінеі цукровы трыснёг распаўсюдзіўся ў іншыя часткі Акіяніі, Паўднёва-Усходнюю Азію і паўвостраў Індастан. Магчыма, ён быў ужо вядомы прадстаўнікам Індскай цывілізацыі, але найбольш верагодным перыядам пачатку культывацыі ў Індыі з'яўляецца 1 тысячагоддзе да н. э.
Праз Індыю з цукровым трыснягом пазнаёміліся персы, грэкі і рымляне. Лацінскае слова saccharon прыйшло праз грэчаскую і семіцкія мовы з санскрыцкага इक्षुविकार. Аднак на захад ад Індыі цукровы трыснёг шырока пачаў вырошчвацца арабамі толькі ў эпоху сярэднявечча. Яны завезлі трыснёг на Мальту, Кіпр і Сіцылію. Партугальскія каланісты стварылі плантацыі на Мадэйры, Азорскіх астравах і Каба-Вердэ.
Хрыстафор Калумб завёз цукровы трыснёг падчас свайго другога плавання ў Новы Свет. У Вест-Індыі і Бразіліі, а пазней на Маскарэнскіх астравах ён доўгі час заставаўся галоўнай камерцыйнай культурай. Толькі ў XIX ст. распаўсюджанне цукровых буракоў спрыяла частковаму выцясненню цукровага трыснягу з плантацый больш прыбытковымі культурамі. Але і ў наш час цукровы трыснёг застаецца галоўнай крыніцай вытворчасці цукру ў свеце.
Знешні выгляд і асаблівасці культывацыі
правіцьЦукровы трыснёг — шматгадовая расліна. Сцябло доўгае, дасягае 1,5 — 2 м у вышыню і некалькіх сантыметраў (звычайна 2 — 3) у шырыню. Яно ўтрымоўвае каля 20 % цукру. На вяршыні знаходзіцца пірамідальны метлюжок, які складаецца з каласкоў, сабраных парамі.
Вырошчваецца пераважна ў краінах з трапічным і субтрапічным кліматам. З'яўляецца выдатным фотасінтэзатарам. Патрабуе шмат сонца і вільгаці. Не пераборлівы ў адносінах да глебы. Размнажаецца парасткамі і тронкамі.
Найбольш распаўсюджаныя культурныя віды: Saccharum officinarum, Saccharum robustum, Saccharum barberi.
Выкарыстанне
правіцьТрадыцыйна з цукровага трыснягу атрымоўваюць цукар, які аднак па сваіх якасцях саступае цукру з цукровых буракоў. Для вытворчасці цукру выкарыстоўваецца толькі сцябло. Напярэдадні збору плантацыі трыснягу падпальваюцца для знішчэння пустазелля, грызуноў і небяспечных жывёл, накшталт змей. Глеба пры гэтым падсыхае, а метлюжок знішчаецца. Захаваныя сцёблы збіраюць уручную або з дапамогай камбайнаў. Трыснёг прэсуюць. Атрыманую вадкасць выкарыстоўваюць для вытворчасці цукру, прыгатавання спірту, рому і воцату. Спрэсаваныя сцёблы могуць выкарыстоўвацца як угнаенне, паліва для печаў, сыравіна для вытворчасці паперы, дадаткаў для будаўнічых матэрыялаў і г. д.
Дзікарослыя віды Saccharum bengalense і Saccharum spontaneum выкарыстоўваюць у Індыі і Непале ў якасці корму для свінняў, атрымання саломы або замены бамбуку. Від Saccharum ravennae часам выкарыстоўваецца ў дэкаратыўных мэтах.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
Спасылкі
правіць- Saccharum officinarum (Poaceae) Архівавана 10 мая 2012.
- Сельская гаспадарка. Тэхнічныя культуры Архівавана 15 жніўня 2014.
- Як у людзей з’явіўся цукар Архівавана 5 сакавіка 2016.
- История коричневого сахара: Путешествие сахарного тростника Архівавана 2 студзеня 2010.
- Sugar cane — history Архівавана 25 кастрычніка 2012.