Кіпр (востраў)
Кіпр (грэч. Κύπρος, турэцк.: Kıbrıs, англ.: Cyprus) — трэці па велічыні востраў у Міжземным моры, плошчай 9 251 кв. кіламетр, геаграфічна адносіцца да Азіі. Ён працягнуўся на 240 км з усходу на захад, а ў шырыню дасягае 100 км з поўначы на поўдзень. Кіпр размешчаны ў паўночна-усходняй частцы Міжземнамор'я на адлегласці 380 км ад Егіпта, 105 км ад Сірыі і 75 км ад Турцыі.
Кіпр | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча | 9 251 км² |
Найвышэйшы пункт | Алімп 1952 м |
Насельніцтва | 1 058 300 чал. (2006) |
Шчыльнасць насельніцтва | 114,4 чал./км² |
Размяшчэнне | |
35°10′ пн. ш. 33°21′ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
36% тэрыторыі кантралюе Турэцкая Рэспубліка Паўночнага Кіпра, 3,7% — ААН (буферная вобласць), 2,7% — Вялікабрытанія (ваенныя базы Акратыры і Дэкелія), астатняе — Рэспубліка Кіпр.
Геаграфія
правіцьРэльеф
правіцьБольшая частка вострава занята горамі. Уздоўж паўночнага берага ў шыротным кірунку цягнецца горны ланцуг Кірэнія. Шырыня яе ў заходняй часткі — 15 км, на ўсходзе яна пашыраецца да 25—30 км. Заходняя частка хрыбта Кірэнія больш высокая; асобныя вяршыні перавышаюць 1 тыс. м. Самая высокая кропка хрыбта — гара Акраманда (1023 м). Паўднёва-заходняя палова вострава занята шырокім горным масівам Троадас, зрэзаным падоўжнымі рачнымі далінамі. Найбольш высокая яго паўночная частка, тут знаходзіцца і самая высокая кропка Кіпра — гара Алімп (1952 м).
Клімат
правіцьСярэднія тэмпературы на Кіпры:
Пара года | Сярэдняя тэмпература днём | Сярэдняя тэмпература ўначы |
---|---|---|
зіма | 10-20 °C | 5-12 °C |
вясна | 20-30 °C | 15-20 °C |
лета | 25-40 °C | 25-35 °C |
восень | 15-30 °C | 10-20 °C |
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кіпр (востраў)
- Вікісховішча: Атлас: Кіпр (востраў)
- Гісторыя Кіпра Архівавана 22 студзеня 2010.