Акратыры і Дэкелія
Акратыры і Дэкелія (англ.: Akrotiri and Dhekelia) — дзве брытанскія ваенныя базы на тэрыторыі вострава Кіпр. Вялікабрытанія ў аднабаковым парадку абвясціла над тэрыторыямі баз свой суверэнітэт і аб’явіла іх сваімі заморскімі тэрыторыямі. Такім чынам, Вялікабрытанія прысутнічае ва ўсходняй частцы Міжземнага мора. Галоўнае паселішча — Епіскопі.
| |||||
Дзяржаўны гімн Вялікабрытаніі | |||||
Заснавана | 1960 | ||||
Афіцыйная мова | Англійская | ||||
Сталіца | Епіскопі | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Епіскопі | ||||
Форма кіравання | Суверэнныя ваенныя базы | ||||
Суверэн Камандзір |
Карл III Пітэр Скуірз | ||||
Плошча • Усяго |
254 км² | ||||
Валюта | Еўра (€, EUR) | ||||
Тэлефонны код | +357 | ||||
Часавыя паясы | +2 |
База Акратыры (грэч. Ακρωτήρι, тур. Agrotur; уключаючы гарнізон Епіскопі) размешчана на поўдні Кіпра, а Дэкелія (грэч. Δεκέλεια, тур. Dikelya) — на паўднёвым усходзе вострава.