Непал

краіна ў Паўднёвай Азіі

Непа́л (непальск.: नेपाल [neˈpaːl]), афіцыйная назва — Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал (непальск.: संघीय लोकतान्त्रिक गणतन्त्र नेपाल) — краіна ў цэнтральнай частцы Азіі, без выхаду да мораў, мяжуе з Індыяй і Кітаем. Плошча 140 тыс. км². Насельніцтва 29 млн чал. (2009). Сталіца — Катманду.

Федэратыўная Дэмакратычная Рэспубліка Непал
संघीय लोकतान्त्रिक गणतन्त्र नेपाल
Sanghiya Loktāntrik Ganatantra Nepāl
Герб Непала
Сцяг Непала Герб Непала
Дэвіз: «जननी जन्मभूमिश्च स्वर्गादपि गरीयसी»
«Маці і Бацькаўшчына даражэй за Нябёсы»
Гімн: «सयौं थुँगा फूलका»
Заснавана 1768
Дата незалежнасці 21 снежня 1923 (ад Вялікабрытаніі)
Афіцыйная мова Непальская
Сталіца Катманду
Найбуйнейшыя гарады Катманду, Біратнагар, Покхара, Лалітпур
Форма кіравання Федэратыўная парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм’ер-міністр
Рам Чандра Паудэл
Нанда Кішор Пун
Пушпа Камал Дахал
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
95-я ў свеце
147.181 км²
2,8
Насельніцтва
• Ацэнка (2022)
Шчыльнасць

29.640.448 чал.
180 чал./км²  (62-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2013)
  • На душу насельніцтва

$62,384 млрд
$2.310
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$19,921 млрд
$743
ІРЧП (2014) 0,540 (нізкі) (145-ы)
Этнахаронім Непальцы
Валюта Непальская рупія (Rs, NPR)
Інтэрнэт-дамен .np
Код ISO (Alpha-2) NP
Код ISO (Alpha-3) NPL
Код МАК NEP
Тэлефонны код +977
Часавыя паясы +5:45

На мяжы Непала з Кітаем знаходзіцца найвышэйшая вяршыня свету — гара Джамалунгма (Эверэст, 8848 м).

Рэльеф Непала

правіць

Шэсць сёмых тэрыторыі краіны занятыя хрыбтамі Гімалайскай горнай сістэмы.

Уздоўж паўднёвай мяжы працягнулася самая нешырокая (20 — 40 км) паласа на вышынях 200—250 м над узроўнем мора. Гэта пясчана-гліністыя цераі — паўночная ўскраіна Інда-Гангскай нізіны, асноўная частка якой належыць Індыі. Месцамі яны забалочаныя. Улетку ў выніку мусонных ліўняў невялікія рачулкі шырока разліваюцца і адбываюцца паводкі.

З поўначы цераі замыкаюцца спадзіста-пагорыстай градой, якая называецца Сівалік — гэта перадгор’е Гімалаяў (500—700 м над узроўнем мора), ніжняя прыступка Гімалайскай горнай сістэмы. Тутэйшы рэльеф не мае рэзкіх формаў — нізкагор’і спадзістыя і моцна раздзеленыя рэкамі. Паўночныя схілы Сіваліка парэзаныя штучнымі тэрасамі, што выкарыстоўваюцца мясцовым насельніцтвам для земляробства.

На поўнач ад грады Сіваліка цягнецца вузкая дэпрэсія з пагорыстым рэльефам — так званыя Унутраныя цераі (па-непальску — Бхітры-Мадэш).

Яшчэ паўночней размяшчаецца сярэдняя прыступка Гімалаяў — сярэднягорны хрыбет Махабхарат, або Малыя Гімалаі, вышынёй да 3000 м і шырынёй да 16 км. Ён складзены цвёрдымі пародамі, таму шматлікія схілы Махабхарата стромыя, вяршыні вышчэрбленыя. Яшчэ нядаўна тут абрывалася адзіная горная дарога з Індыі ў Катманду, сталіцу Непала.

Паміж Махабхаратам і Галоўным Гімалайскім хрыбтом размяшчаецца паніжэнне — унутраная сярэдняя вобласць (Мідлэнд, або Пахар-Кханда). Шырыня яе прыкладна 25 км, вышыня — ад 600 да 2000 м. Тут сыходзяцца рэкі, якія спускаюцца з Гімалаяў. У сярэдняй вобласці знаходзіцца найбольш спрыяльная для сельскай гаспадаркі і самая населеная частка краіны — даліна Катманду плошчай каля 600 кв. км.

На поўначы Пахар-Кханда прымыкае да Галоўнага Гімалайскага хрыбта, або Вялікіх Гімалаяў. Сярэдняя вышыня Вялікіх Гімалаяў — 6000 м. Па-непальску Гімалаі — Хімалай, што азначае «мясціна снягоў». На тэрыторыі краіны снягамі пакрытыя больш за 1300 горных вяршыняў. У Непале знаходзяцца восем з 14 вяршыняў свету вышэйшых за 8000 м. Сярод іх самая высокая гара Зямлі — Эверэст, або Джамалунгма (па-непальску — Сагарматха) — 8848 м (на мяжы з КНР). Галоўны Гімалайскі хрыбет мае вострыя зубчастыя абрысы, а яго стромыя схілы маюць шмат глыбокіх цяснінаў.

Ва ўсходняй частцы Непала грэбень Галоўнага Гімалайскага хрыбта з’яўляецца дзяржаўнай мяжой з КНР, у заходняй жа палове мяжа з КНР праходзіць у некалькіх дзясятках кіламетраў паўночней Галоўнага Гімалайскага хрыбта.

Сучасны Непал

правіць

З 1996 года мааісцкая апазіцыя Непала прыступіла да актыўных дзеянняў, і ў Непале пачалася грамадзянская вайна. Урад не даў рады з ростам эканамічных праблем, высокай карупцыяй службоўцаў, і час ад часу краіна скаланалася ад крызісаў, звязаных з разрухай і голадам на аддаленых тэрыторыях. Высокі наплыў замежных турыстаў, які меў месца ў сярэдзіне 1990-х гадоў, стаў скарачацца, і да 2005 зменшыўся ў дзесяць разоў, што яшчэ больш ударыла па эканоміцы Непала.

1 чэрвеня 2001 спадчынны прынц Дыпендра на традыцыйным абедзе, прысвечаным сустрэчы ўсёй каралеўскай сям’і, расстраляў усіх прысутных, а потым застрэліўся сам. Пры гэтым загінуў кароль Бірэндра і амаль усе члены каралеўскай сям’і. На трон уступіў яго дзядзька Г’янэндра.

Спрабуючы стабілізаваць становішча, Г’янэндра пайшоў на шэраг непапулярных захадаў — да забароны палітычных партый і роспуску ўрада, перамяжоўваючы актыўныя ваенныя дзеянні супраць мааістаў з перамовамі. У той самы час мааісты ўзялі пад свой кантроль значную частку тэрыторыі Непала, тады як урадавыя войскі ўтрымлівалі даліну Катманду, наваколлі Покхары, найбольш населеную частку тэраяў і раёны асноўных турысцкіх маршрутаў у наваколлях Эверэста і Анапурны.

У 2005 кароль фактычна распусціў парламент.

Выступаючы супраць аўтарытарных захадаў з боку караля, кіруючыя палітычныя партыі ўступілі ў саюз з мааістамі. 11 ліпеня 2006 парламент Непала пазбавіў караля Г’янэндру права накладваць вета на законы і законапраекты. За месяц да гэтага дэпутаты аднадушна адабралі ў караля пасаду вярхоўнага галоўнакамандуючага войскам, пазбавілі імунітэту (з гэтага часу яго можна аддаць пад суд), а таксама абавязалі плаціць падаткі. Акрамя таго, дэпутаты пастанавілі з гэтага часу лічыць Непал — адзінае ў свеце цалкам індуісцкае каралеўства — «свецкай дзяржавай», адабраўшы такім чынам у Г’янендры тытул інкарнацыі Вішну. Быў сфармаваны кааліцыйны ўрад.

21 лістапада 2006 урад з сямі партый заключыў мір з мааістамі, абвясціўшы аб завяршэнні грамадзянскай вайны. Па ўмовах гэтай угоды мааісты пагадзіліся скласці зброю. За гэта прэм’ер-міністр Гірыджа Прасад Койрала, яі ў маі 2006 стаў кіраўніком краіны, паабяцаў аддаць мааістам 73 з 330 дэпутацкіх месцаў у новым парламенце.

14 студзеня 2007 парламент прыняў часовую канстытуцыю, па якой кароль пазбаўляецца статуту ачольніка дзяржавы і ўладныя функцыі перадаюцца прэм’ер-міністру. Пры гэтым мааісты дамагліся павелічэнні прадстаўніцтва ў парламенце да 83 месцаў, сталі самай буйной апазіцыйнай партыяй і атрымалі месцы ў кабінеце міністраў. Непальскі нацыянальны кангрэс на чале з прэм’ер-міністрам атрымаў 85 месцаў.

Былі прызначаныя выбары ў Канстытуцыйную Асамблею. Адначасова на поўначы Непала ўзброеныя атрады мааістаў пачалі здаваць зброю ў адмысловыя сховішчы, якія будуць кантралявацца міжнароднымі назіральнікамі. Прыём зброі ажыццяўляе адмысловая камісія з супрацоўнікаў ААН і ветэранаў брытанскіх каланіяльных войскаў з ліку непальскіх горцаў-гуркхаў.

Пазней аднак выбары былі перанесены на больш позні тэрмін.

28 снежня 2007 часовы парламент абвясціў Непал дэмакратычнай федэратыўнай рэспублікай. Рашэнне падлягае зацвярджэнню Канстытуцыйнай Асамблеі пасля выбараў.

Эканоміка

правіць

Аснова непальской эканомікі — турызм, унутраны гандаль, сельская гаспадарка. На поўдні краіны існуюць мясцовыя прадпрыемствы індыйскіх прамысловых кампаній.

Грашовая адзінка — непальская рупія. Курс рупіі складае прыкладна 70 рупій за адзін долар ЗША. Абмен валюты — вольны. Грошы можна абмяняць як у банках, так і ў шматлікіх абменных пунктах.

Гл. таксама

правіць


Зноскі

Спасылкі

правіць