Непа́льская мова (саманазва: नेपाली भाषा, трансл. Nepālī bhāṣā; खस कुरा, трансл. Khas kurā) — адна з моў індаарыйскай групы індаіранскай галіны індаеўрапейскай сям'і моў, распаўсюджаная ў Непале, а таксама ў шэрагу рэгіёнаў Індыі і Бутана. Асноўныя носьбіты — непальцы.

Непальская мова
Саманазва नेपाली
Краіны Непал, Індыя, Бутан
Афіцыйны статус Непал, Індыя (Сікім)
Арганізацыя, якая рэгулюе Моўная акадэмія Непала
Агульная колькасць носьбітаў 35 млн.
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі

Індаеўрапейская сям'я

Індаіранская галіна
Індаарыйская група
Цэнтральная падгрупа
Пісьменнасць дэванагары
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 неп 485
ISO 639-1 ne
ISO 639-2 nep
ISO 639-3 nep
WALS nep
Ethnologue nep і npi
ABS ASCL 5206
IETF ne
Glottolog nepa1254
Вікіпедыя на гэтай мове

У Непале з'яўляецца дзяржаўнай мовай і дэ-факта мае статус лінгва-франка. Апрача Непала мае афіцыйны статус у Індыі (штат Сікім і акруга Дарджылінг штату Заходняя Бенгалія).

Непальская мова гістарычна развівалася ў непасрэдным кантакце з іншымі мовамі індаарыйскай групы, у прыватнасці з мовамі пагары і магагі. Зазнала ўплыў з боку санскрыту, а таксама з тыбета-бірманскіх моў сіна-тыбецкай сям'і, з якімі мае геаграфічную блізкасць. Непальская мова характарызуецца таксама лексічнымі і граматычнымі адрозненнямі ад блізкароднасных цэнтральнапагарскіх моў (уваходзяць у склад індаарыйскіх), а таксама ўплывам з боку тыбета-бірманскіх моў з прычыны цесных кантактаў з гэтымі мовамі. Прыкладна 40% лексікі мова падзяляе з бенгальскай мовай, адной з індаарыйскіх моў.

Гістарычная назва мовы — кгаская, якой пазней прыйшла на змену назва непальская, што была запазычана ад саманазвы неварскай мовы (мовы сіна-тыбецкай сям'і, якая не май роднасці з непальскай). Серад іншых назваў — парбатыя (літаральна «горная») і лгацамікга (ад назвы народу лгацампа, які пражывае ў Бутане).

Пісьмовасць правіць

Пісьмовая непальская мова звычайна выкарыстоўвае пісьмовасць дэванагары. Гістарычна таксама выкарыстоўвалася пісьмовасць такры, асабліва на захадзе Непала, а таксама ў сучасных індыйскіх штатах Утаракханд і Хімачал-Прадэш.

У непальскай мове літаратура атрымала развіццё галоўным чынам у ХІХ ст. Гэты перыяд адзначаецца такімі працамі як Адг'ятма Рамаяна, Сундарананда Бара, Бірсіка, а таксама перакладам эпасу Рамаяна (выкананы паэтам Бганубгакта Ачар'я) і выдадзеным у той час зборнікам народных казак. Серад іншых выбітных непальскамоўных аўтараў — Лекгнат Паўд'ял, Лакшмі Прасад Дэўкота і Балкрышна Сама, а таксама некаторыя пісьменнікі па-за Непалам, асабліва ў Варанасі і Дарджылінгу.

У апошняе дзесяцігоддзе значны ўнёсак у непальскамоўную літаратуру робяць таксама пісьменнікі непальскай дыяспары Азіі, Еўропы і Амерыкі.

Колькасць носьбітаў правіць

Паводле вынікаў перапісу насельніцтва ў Непале 2011 года, 44,6% ад насельніцтва краіны вызначае непальскую мову як родную[1]. Лінгвістычны партал Ethnologue налічвае 14 410 100 чалавек, якія з'яўляюцца носьбітамі мовы[2].

Арэал непальскай мовы ў Непале традыцыйна размяшчаецца ў пагорыстых рэгіёнах краіны (вядомыя як Пагад) і, асабліва, у заходняй частцы краіны. У даліне Катманду, што вакол сталіцы краіны, дамінавала не-індаеўрапейская неварская мова, аднак на цяперашні час у рэгіёне дамінуе непальская. Непальская мова выкарыстоўваецца ва ўрадавай дзейнасці і часткай насельніцтва. Тым не менш, выкарыстанне ў судовай і ўрадавай дзейнасці выключна непальскай мовы аспрэчваецца, а прызнанне іншых нацыянальных моў было адной з мэтаў палітыкі мааістаў, якія дамагліся звяржэння канстытуцыйнай манархіі ў 2008 годзе[3].

У Бутане носьбіты непальскай мовы, вядомыя як лгацампа, складаюць каля 35% ад насельніцтва краіны[4], у гэты лік уваходзяць таксама бутанскія бежанцы. Неафіцыйныя ацэнкі падаюць дзелю непальцаў у Бутане памерам 30-40%, пры гэтым яны складаюць большасць насельніцтва на поўдні[5]. З канца 1980-х гг. больш за 100 тыс. лгацампа былі абвінавачаны ўрадам Бутана як нелегалы[4], з-за чаго яны былі вымушаны сысці з Бутана і сталі пражываць у лагерах бежанцаў на ўсходзе Непала.

Заўважная колькасць носьбітаў непальскай мовы пражывае таксама ў Індыі, у прыватнасці, на паўночным захадзе Індыі (штаты Асам, Мегхалая, Маніпур, Трыпура, Аруначал-Прадэш, рэгіён Нагаленд) жыве некалькі мільёнаў непальскамоўных. Непальскамоўныя дыяспары існуюць таксама ў Сікіме, Калькуце, Дэлі, Бангалоры, Вішакхапатнаме, Гоа, Дарджылінгу, Чэнаі, Мумбаі і Хайдэрабадзе.

Гісторыя правіць

Каля 5 стагоддзяў таму плямёны кгасаў мігравалі з поўначы Індыі і пасяліліся ў паўднёвых раёнах цэнтральнага Непала, якія добра падыходзілі для вырошчвання рысу, пры гэтым адзін з радоў пасяліўся на поўначы краіны. Ужо ў 1559 годзе ўладу над гэтым рэгіёнам зацвердзіў прынц Драўя Шаг, а ў канцы XVIII ст. яго спадчыннік, Прытгві Нараян Шаг з дапамогай новасабранай арміі ўзяў пад кантроль шэраг дробных княстваў у перадгор'ях Гімалаяў.

Пасля гэтых падзей паследавала заваёва даліны Катманду, якая ў тыя часы быў таксама вядомы як Непал. Катманду стаў сталіцай уладанняў Прытгві Нараяна, пасля чаго яго ўладанні сталі пашырацца на поўнач, захад, усход і поўдзень.

Гэтае пашырэнне, асабліва пашырэнне на поўначы, захадзе і поўдні, выклікала трывогу Вялікабрытаніі, якая ў той час валодала Індыяй, і імперыі Цын, якая валодала Тыбетам, што знаходзіцца на поўнач ад Непалу. Гэтая сітуацыя прывяла да войнаў, у выніку якіх тэрыторыя Непалу скарацілася да тэрыторыі, прыкладна адпаведнай сучаснай, аднак пазней Кітай і Вялікабрытанія ўбачылі ў Непале каштоўную ролю буфернай дзяржавы, з-за чаго тэрыторыя краіны больш не змяншалася. Паколькі даліна Катманду, вядомая таксама як Непал, стала новым палітычным цэнтрам краіны, гэта слова распаўсюдзілася як назва ўсёй краіны, з прычыны чаго мова заваёўнікаў, раней вядомая як гаркгалі, атрымала найменне непальская.

Зноскі

  1. Архіўная копія (англ.)(недаступная спасылка). Цэнтральнае бюро статыстыкі Непала. Архівавана з першакрыніцы 17 ліпеня 2013. Праверана 6 лютага 2014.
  2. Nepali | Ethnologue
  3. Harka Gurung. Social Exclusion and Maoist Insurgency. — Катманду, 2005. — С. 5. — 13 с.
  4. а б U.S. Relations With Bhutan // Bureau of South and Central Asian affairs. — U.S. Department of State, 2013.
  5. Worden, Robert L.; Savada, Andrea Matles. Bhutan - Ethnic Groups // Nepal and Bhutan: Country Studies. — Federal Research Division, United States Library of Congress. — В. 6.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць

Вікіпедыя мае раздзел, напісаны
непальскай