Транслітарацыя (лац.: trans + litera) — перадача літар адной пісьменнасці сродкам літар другой пісьменнасці (Неарфаграфічнае пісьмо), канверсія сістэм пісьма, пры якой кожны графічны элемент (знак) (ці паслядоўнасць элементаў) адной сістэмы пісьма ўяўляецца (замяняецца) адным і тым жа графічным элементам (або жа паслядоўнасцю элементаў) іншай сістэмы пісьма (Арфаграфічнае пісьмо). Магчымая графічная канверсія 4 тыпаў:

  1. Адзін графічны элемент у адзін графічны элемент;
  2. Адзін графічны элемент у паслядоўнасць некалькіх графічных элементаў;
  3. Паслядоўнасць некалькіх графічных элементаў у адзін графічны элемент;
  4. І паслядоўнасць некалькіх графічных элементаў у паслядоўнасць некалькіх графічных элементаў, што не адпавядае стандартнай перадачы асобных элементаў паслядоўнасці па адным.

Літаратура

правіць
  • Сямешка Л. І. Транскрыпцыя і транслітарацыя // Беларуская мова : энцыклапедыя / пад рэдакцыяй А. Я. Міхневіча. — Мінск : Беларуская Энцыклапедыя, 1994. — С. 591—592. — 653, [1] с. : іл., партр., факсім. ; 27 см. — Бібліяграфія ў канцы артыкулаў. — 10000 экз. — ISBN 5-85700-126-9.