Арнольд Яфімавіч Міхневіч

савецкі і беларускі мовазнавец
(Пасля перасылкі з А. Я. Міхневіч)

Арнольд Яфімавіч Міхне́віч (9 верасня 1936, Мінск23 мая 2020, Кёльн) — савецкі і беларускі мовазнавец. Доктар філалагічных навук (1977), прафесар (1980).[3]

Арнольд Яфімавіч Міхневіч
Дата нараджэння 9 верасня 1936(1936-09-09) ці 1936[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 23 мая 2020(2020-05-23)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мовазнавец, лексікограф, культуролаг, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера мовазнаўства[2], сацыялінгвістыка[2], лексікалогія[2], лексікаграфія[2], этымалогія[2], культура маўлення[d][2], рыторыка[2] і культуралогія[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1977)
Навуковае званне
  • прафесар[d] (1980)
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР

Біяграфічныя звесткі

правіць

Скончыў Гомельскі педагагічны інстытут (1958). Працаваў настаўнікам, у Інстытуце мовазнаўства (з 1961; загадчык сектара рускай мовы з 1978), у Мінскай вышэйшай партыйнай школе (з 1983). Член КПСС (1971).[3]

Быў прарэктарам Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта, рэктарам Беларускага дзяржаўнага інстытута праблем культуры.

Дзейнасць

правіць

Тэмы даследаванняў: тэорыя граматыкі, граматыка беларускай мовы, праблемы этымалогіі, культуры беларускай і рускай моў, супастаўляльнай граматыкі, білінгвізму, сацыялінгвістыкі.

У 1993 годзе быў абраны віцэ-прэзідэнтам Беларуска-нямецкай асацыяцыі культурна-асветніцкіх ініцыятыў, у 1995 годзе — акадэмікам Міжнароднай акадэміі навук Еўропы і Азіі, у 1998 годзе — кіраўніком Польска-беларускай школы «Нясвіжская акадэмія» па адраджэнні культурных ландшафтаў краін Усходняй Еўропы[4].

  • Сінтаксічна непадзельныя словазлучэнні ў беларускай мове. — Мн., 1965.
  • Праблемы семантыка-сінтаксічнага даследавання беларускай мовы. — Мн., 1976.
  • Хрестоматия по лекторскому мастерству. — Мн., 1978.
  • Введение в методику лекционной пропаганды. — Мн., 1982.
  • Ораторское искусство лектора. — М., 1984.
  • Русско-белорусский разговорнк. — Мн.: Выш. шк., 1991. — 335 с.

У сааўтарстве[3]

правіць
  • «Лектарскае майстэрства» (1975).
  • «Слоўнік славянскай лінгвістычнай тэрміналогіі» (Прага, Т.1—2, 1977—1979).
  • «Беларуская мова для небеларусаў» (1978, 2-е выд.).
  • «Этымалагічны слоўнік беларускай мовы» (1980, Т.2).
  • «Беларуская мова. Падручнік для 4 класа школ з рускай мовай навучання» (1982, 4-е выд.).

Артыкулы

правіць

Артыкулы ў даведніках, слоўніках і энцыклапедыях

правіць

Узнагароды і прэміі

правіць

У 2001 годзе Арнольд Міхневіч уключаны ў «Слоўнік міжнародных біяграфій» Міжнароднага біяграфічнага цэнтра ў Кембрыджы[4].

Зноскі

  1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 14 чэрвеня 2024.
  2. а б в г д е ё ж Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. а б в г Звесткі на 1986 г.
  4. а б в г Міхневіч Арнольд Яфімавіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»

Літаратура

правіць