Паўночны Рэйн-Вестфалія

Паўночны Рэйн — Вестфалія (ням.: Nordrhein-Westfalen) — федэральная зямля на захадзе Федэратыўнай Рэспублікі Германія. Сталіца — Дзюсельдорф, самым густанаселены горад — Кёльн. У федэральным горадзе Боне фактычна знаходзіцца другая частка ўрада Германіі.[3]

Паўночны Рэйн — Вестфалія
ням.: Nordrhein-Westfalen
Герб Сцяг
Герб Сцяг
Краіна  Германія
Статус федэральная зямля
Уваходзіць у
Уключае 5 акруг
Адміністрацыйны цэнтр Дзюсельдорф
Найбуйнейшы горад Кёльн
Дата ўтварэння 23 жніўня 1946[1]
Прэм'ер-міністр Ханэлора Крафт
Афіцыйная мова нямецкая, нідэрландская
Насельніцтва (2015)
17 538 251 чал. (22 %, 1-е месца)
Шчыльнасць 517 чал./км² (4-е месца)
Нацыянальны склад немцы
Канфесійны склад каталіцтва
Плошча 34 111 км²
(16 %, 4-е месца)
Вышыня
над узроўнем мора
45 м[2]
Паўночны Рэйн — Вестфалія на карце
Паўночны Рэйн — Вестфалія, карце
Часавы пояс +1 (+2 летам)
Абрэвіятура DE-NW
Код ISO 3166-2 DE-NW
Тэлефонны код ад + 49 0200 да + 49 2994
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Паўночны Рэйн — Вестфалія мяжуе на поўначы і паўночным усходзе з Ніжняй Саксоніяй, на поўдні з федэральнай зямлёй Рэйнланд-Пфальц, на паўднёвым усходзе з зямлёй Гесэн і на захадзе з Бельгіяй і Нідэрландамі. У ёй пражывае каля 17 млн жыхароў, што робіць яе самай густанаселенай зямлёй Германіі. Плошча яе складае 34 111 км² (4-е месца). 29 з 80 буйных гарадоў Германіі знаходзяцца на ўрбанізаванай тэрыторыі СР-8. Агламерацыя Рэйн-Рур, з агульнай колькасцю жыхароў у 10 млн, якая знаходзіцца ў цэнтры зямлі—адна з 30 найбуйнейшых агламерацый свету, а таксама цэнтральная частка «Блакітнага банана».

Была створана англійскай акупацыйнай уладай для процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, падтрыманая Савецкім Саюзам) паводле загаду № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнні ў самастойныя зямлі» у 1946 годзе з былых прускіх правінцый: Вестфаліі і Паўночнага Рэйна. З 1949 года Паўночны Рэйн — Вестфалія з'яўляецца зямлёф Федэратыўнай Рэспублікі Германія.

Паўночная частка агламерацыі Рэйн-Рур (так званы Рурскі басейн), мае добры эканамічны рост на аснове індустрыялізацыі і горназдабыўной прамысловасці (у прыватнасці здабычы вугалю). З 1960-х адбываецца заняпад гэтых галін, з-за глабалізацыі сусветнай эканомікі, што ў выніку прывяло Рурскі басейн да вялікіх структурных змен. Сёння Паўночны Рэйн — Вестфалія, з дапамогай розных ключавых галін прамысловасці, з’яўляецца адным з найважнейшых эканамічных цэнтраў Германіі. Доля Паўночнага Рэйна — Вестфаліі у ВУП Германіі — каля 22 %, што робіць яе адной з самых эканамічна і культурна развітых зямель Германіі.

Гісторыя правіць

Пасля Другой сусветнай вайны тэрыторыя сённяшняй зямлі Паўночны Рэйн — Вестфалія знаходзілася ў брытанскай акупацыйнай зоне. Новая зямля была створаная 23 жніўня 1946 года з былой прускай правінцыі Вестфалія і паўночнай часткі Рэйнскай правінцыі (ням.: Rheinland) брытанскай акупацыйнай адміністрацыяй у мэтах процідзеяння інтэрнацыяналізацыі Рурскага басейна (патрабаванне Францыі, ужыванае Савецкім Саюзам) паводле загада № 46 «Аб ліквідацыі правінцый былой Дзяржавы Прусія ў Брытанскай зоне і іх пераўтварэнне ў самастойныя землі»[4]. Такім чынам, быў гарантаваны доступ да Рурскага басейну, як да адзінай адміністрацыйнай адзінкі.

У 1947 годзе пад ціскам акупацыйных улад былая зямля Ліпе была павінна адмовіцца ад незалежнасці і пасля перамоў з суседнімі землямі Ніжняя Саксонія і Паўночны Рэйн — Вестфалія ўвайшла ў склад апошняй. Паводле распараджэння брытанскага вайсковага камандавання № 77 ад 21 студзеня 1947 года аб’яднанне ўступіла ў сілу і павінна было быць пацверджанае плебісцытам праз 5 гадоў, аднак ён не быў праведзены. 5 лістапада 1948 года парламент зямлі прыняў «Закон аб аб’яднанні зямлі Ліпе-Дэтмольд з зямлёй Паўночны Рэйн — Вестфалія», які афіцыйна завяршыў працэс аб’яднання земляў.

8 мая 1949 года парламенцкая Рада Германіі прыняла канстытуцыю. Зямля Паўночны Рэйн — Вестфалія стала федэральнай зямлёй.

18 чэрвеня 1950 года была прынятая зямельная канстытуцыя.

У 1969—1975 гадах ажыццёўлена рэформа мясцовых органаў, у выніку агульная колькасць павятовых гарадоў, акруговых і муніцыпальных утварэнняў акруг была зменшана. Колькасць дзяржаўных акруг зменшана з 6 да 5. Акруга Кёльну была павялічана за кошт акругі Ахен.

Паўночна-рэйн-вестфальскі горад Бон у 1949—1990 гадах быў сталіцай ФРГ. У 1990 годзе, падчас аб’яднання Германіі, было прынята рашэнне пра перанос сталіцы ў Берлін. Нягледзячы на гэта, станам на 2016 год у Боне яшчэ знаходзіцца палова важных федэральных агенцтваў Германіі.

Адміністрацыйны падзел правіць

Эканоміка правіць

Некаторыя гарады правіць

Вядомыя асобы правіць

Гл. таксама правіць

Крыніцы правіць

  1. Abolition of the Provinces in the British Zone of the Former State of Prussia and Reconstitution thereof as Separate Länder., Auflösung der Provinzen des ehemaligen Landes Preußen in der Britischen Zone und ihre Neubildung als selbständige Länder.
  2. GeoNames — 2005.
  3. Jörg Bogumil, Werner Jann: Verwaltung und Verwaltungswissenschaft in Deutschland. Einführung in die Verwaltungswissenschaft. 2., überarbeitete Auflage, VS Verlag für Sozialwissenschaften, Wiesbaden 2009, ISBN 978-3-531-16172-3, S. 157.
  4. Verordnung Nr.46 Архівавана 21 лютага 2008. — Auflosung der Provinzen des ehemaligen Landes Preu?en in der Britischen Zone und Ihre Neubildung als selbstandige Lander. (ням.)
  5. Зямельнае ведамства па справах апрацоўкі дадзеных і статыстыкі Архівавана 9 лютага 2008. (ням.)
  6. Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «УНП» (ням.)
  7. Агульная інфармацыя федэральнага і зямельных ведамстваў па справах статыстыкі — падзел «Абавязак» (ням.)

Спасылкі правіць