Валавы ўнутраны прадукт

(Пасля перасылкі з ВУП)

Валавы́ ўну́траны праду́кт (ВУП) — абагульнены эканамічны статыстычны паказчык; паказвае сукупны кошт усіх тавараў і паслуг, створаных у межах краіны як рэзідэнтамі, так і нерэзідэнтамі. З’яўляецца адным з базавых паказчыкаў эканамічнага развіцця краіны.

Намінальны ВУП на душу насельніцтва ў доларах ЗША (па стане на 2008 год)
ВУП на душу насельніцтва 2008 г., пералічаны па парытэту пакупніцкай здольнасці
 · Максімум: Люксембург — 58 600 дол. ЗША
 · Мінімум: Усходні Тымор — 400 дол. ЗША
 · Сярэдняе па ўсім свеце: 8800 дол. ЗША

Разлічваецца трыма метадамі: па даходах, па выдатках, і метадам даданага кошту. Прымяняюць у Сістэме нацыянальных рахункаў (СНР). На рахунку «Вытворчасць» СНР ВУП вылічваюць як розніцца паміж аб’ёмамі сукупнага выпуску і прамежкавага спажывання, на рахунку «Стварэнне даходаў» — як сума аплаты працы наёмных работнікаў, чыстых падаткаў на вытворчасць і сукупнага прыбытку ў эканоміцы, а на рахунку «Выкарыстанне даходаў» — як сума выдаткаў на канчатковае спажыванне і ашчаджэнні.

ВУП адрозніваецца ад паказчыка чыстага ўнутранага прадукту на велічыню спажывання асноўнага капіталу. ВУП разлічваецца ў фактычных асноўных і рынкавых цэнах (намінальны ВУП). Для вывучэння дынамікі ВУП прымяняюць сталыя цэны. Рэальны ВУП разлічваецца метадам дэфлятавання.

ВУП на душу насельніцтва вылічваюць дзяленнем ВУП на колькасць жыхароў краіны. Для большай якасці параўнання ён часта падаецца з папраўкай на розніцу цэн у розных краінах.

ВУП паказвае толькі грашовы эквівалент усёй створанай прадукцыі, а не якасць прадукцыі, таму не можа прымяняцца для параўнання дабрабыту і якасці жыцця. Для гэтага існуюць іншыя паказчыкі, такія як Індэкс чалавечага развіцця.

Унізе паказаны краіны з найбольшымі ВУП у мільярдах долараў ЗША:

Месца Краіна 1980 1990 2000 2003 2009 2021[1]
1. ЗША 2.795,600 5.803,300 9.824,700 10.857,200 14.256,275 22.996,100
2. Кітай 301,500 387,800 1.080,800 1.372,000 5.100,000 17.734,063
3. Японія 1.072,900 3.052,200 4.766,100 4.290,700 5.068,059 4.937,422
4. Германія 826,100 1.547,000 1.875,200 2.386,200 3.352,742 4.223,116
5. Вялікабрытанія 536,700 994,600 1.440,900 1.775,000 2.183,607 3.186,860
6. Індыя 175,500 313,100 460,800 556,100 1.340,000 3.173,398
7. Францыя 682,400 1.219,800 1.313,300 1.731,600 2.675,951 2.937,473
8. Італія 454,600 1.104,500 1.077,600 1.455,400 2.200,000 2.099,880
9. Канада 268,900 582,700 724,200 850,500 1.370,000 1.990,762
10. Паўднёвая Карэя 62,200 252,600 461,500 520,900 943,940 1.798,534
11. Расія 42,000 85,600 259,700 428,800 1.220,000 1.775,800
12. Бразілія 148,900 465,000 599,800 507,000 1.670,000 1.608,981
13. Аўстралія 156,700 307,900 378,700 508,200 928,040 1.542,660
14. Іспанія 221,800 511,500 562,800 827,100 1.670,000 1.425,277
15. Мексіка 202,000 262,700 581,400 611,600 900,050 1.293,038
16. Інданезія 72,480 106,140 165,020 234,770 539,580 1,186,092
17. Нідэрланды 178,400 295,500 371,600 509,300 871,520 1.018,007
18. Саудаўская Аравія 164,540 117,630 189,510 215,810 429,100 833,541
19. Турцыя 68,820 150,680 274,430 314,590 649,270 815,271
20. Швейцарыя 107,600 229,500 240,400 314,000 558,200 812,867
21. Тайвань 41,400 160,400 309,600 288,800 390,800 774,700
22. Польшча 56,700 65,980 172,220 217,830 439,740 674,048
23. Швецыя 128,900 238,300 239,800 297,500 436,540 627,437
24. Бельгія 121,700 197,800 228,700 300,800 483,250 599,879
25. Тайланд 32,350 85,340 126,390 152,280 281,710 505,981
26. Ірландыя 21,750 49,310 100,210 164,470 236,640 498,559
27. Аргенціна 76,960 141,350 284,200 127,590 332,980 491,492
28. Нарвегія 64,440 119,790 171,250 228,860 389,190 482,437
29. Венесуэла 59,120 48,600 117,140 83,620 329,790 482,359
30. Ізраіль 24,900 60,700 132,460 127,050 207,95 481,591
31. Аўстрыя 80,200 162,100 191,200 251,000 401,760

ВУП Беларусі

правіць

На 2010 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 52,9 млрд дол. (69-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 130,8 млрд дол. (59-е месца). На 2021 год ВУП Беларусі па разліках МВФ склаў 68,219 млрд дол. (74-е месца ў свеце), паводле парытэту пакупніцкай здольнасці — 203 млрд дол. (69-е месца)

Гл. таксама

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць