2021
год
2021 — невысакосны год, пачынаецца ў пятніцу.
Тысячагоддзе: | 3 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
2021 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Беларускае выяўленчае мастацтва · Кіно · Літаратура · Музыка · Тэатр |
Навука і тэхналогія |
Астраномія · Камп’ютарныя гульні · Касманаўтыка · Метрапалітэн · Навука · Тэлебачанне |
Палітыка |
Выбары · Сцягі |
Спорт |
Снукер · Тэніс · Футбол |
![]() |
2021 на Вікісховішчы |
---|
ПадзеіПравіць
СтудзеньПравіць
- 1 студзеня
- Вялікабрытанія афіцыйна выйшла са складу ЕС.
- Куба адмовілася ад двухвалютнай сістэмы, да гэтага ў краіне 27 гадоў былі дзве валюты: кубінскае канверсоўнае песа (CUC) і кубінскае песа (CUP), апошняя і стала адзінай валютай[1].
- У буйных гарадах Кітая забаранілі выкарыстоўваць пластыкавыя пакеты ў крамах[2].
- 3 студзеня — у дзень 75-годдзя Мітрапаліта Мінска-Магілёўскага Тадэвуша Кандрусевіча Папа Рымскі Францыск прыняў яго адстаўку.
- 4 студзеня:
- У Беларусі зацверджана абноўленая выява дзяржаўнага герба.
- Колькасць афіцыйна зарэгістраваных беларусаў з COVID-19 перавысіла 200 тысяч.
- 6 студзеня — у ЗША каля Капітолія, дзе знаходзіцца кангрэс, сабраліся прыхільнікі Дональда Трампа. Яны пратэставалі супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбараў. На пратэсты сабралася каля 10 тысяч чалавек[3].
- 7 студзеня — курс Bitcoin упершыню вырас да 40 тысяч долараў ЗША.
- 9 студзеня — катастрофа Boeing 737 ля Джакарты (Інданезія).
- 13 студзеня — Палата прадстаўнікоў ЗША большасцю галасоў падтрымала ініцыятыву імпічмента прэзідэнта Дональда Трампа.
- 17 студзеня:
- У Расіі затрыманы апазіцыйны палітык Аляксей Навальны, які вяртаўся на радзіму з Германіі.
- На Беларусі ў дзікай прыродзе ўпершыню назіралі качку-каралінку.
- 18 студзеня — Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай 2021.
- 20 студзеня — інаўгурацыя 46-га Прэзідэнта ЗША Джо Байдэна.
- 21 студзеня — прэм’ер-міністр Манголіі Ухнаагійн Хурэлсух падаў у адстаўку.
- 22 студзеня — Мінск пазбаўлены права прымаць Чэмпіянат свету па сучасным пяцібор’і 2021.
- 23 студзеня — Масавыя пратэсты ў Расіі з прычыны арышту палітыка Аляксея Навальнага і яго заявы аб карупцыі ў адрас прэзідэнта Уладзіміра Пуціна.
- 26 студзеня — Кая Калас заступіла на пасаду прэм’ер-міністра Эстоніі.
ЛютыПравіць
- 1 лютага — у М’янме пад пачаткам генерала Мін Аўн Хлайна здзейснены ваенны пераварот, падчас чаго зрынуты прэзідэнт Він М’ін.
- 3 лютага — Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі падпісаў указ аб закрыцці апазіцыйных тэлеканалаў ZIK, NewsOne і «112 Украина»[4].
- 5 лютага — бакі лівійскага канфлікту зацвердзілі аб’яднаны часовы ўрад на чале з Мухамедам Юнісам Манфі, які будзе дзейнічаць да правядзення ўсеагульных выбараў у Лівіі.
- 14 лютага — на выбарах у Каталоніі кааліцыя незалежніцкіх партый упершыню набрала больш за 50% галасоў.
- 18 лютага — журналістак «Белсату» Кацярыну Андрэеву і Дар’ю Чульцову пакаралі 2 гадамі турмы за стрым з «плошчы Перамен».
- 19 лютага — курс Bitcoin упершыню вырас да 55 000 долараў ЗША.
- 21 лютага:
- Сербскі тэнісіст Новак Джокавіч у дзявяты раз перамог у адзіночным разрадзе ў Адкрытым чэмпіянаце Аўстраліі.
- На ўсеагульных выбарах у Нігеры перамогу атрымлівае Махамед Базум з Партыяй за дэмакратыю і сацыялізм Нігера.
- 22 лютага — у Дэмакратычнай Рэспубліцы Конга невядомымі быў забіты італьянскі пасол Лука Атанасіа.
- 25 лютага — у Арменіі пачаўся палітычны крызіс вакол канфлікту паміж Узброенымі сіламі і прэм’ер-міністрам Ніколам Пашынянам.
Запланаваныя падзеіПравіць
- 7—23 мая — Чэмпіянат свету па хакеі з шайбай.
- 10 чэрвеня — кольцападобнае сонечнае зацьменне пройдзе па тэрыторыі ўсходняга ўзбярэжжа ЗША і Канады[5].
- 4 снежня — поўнае сонечнае зацьменне пройдзе па тэрыторыі Антарктыды[6].
- 11—21 снежня — у Люцэрне (Швейцарыя) пройдзе XXX Сусветная зімовая Універсіяда[7].
- Снежань — Усеагульныя выбары ў Лівіі (2021).
Без дакладных датПравіць
ПамерлiПравіць
Зноскі
- ↑ На Кубе отменили двойную валютную систему — в стране ожидается резкий рост цен на товары и услуги (руск.) . tjournal-ru. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ Policy to reduce plastic waste is in the bag (англ.) . SHINE. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ У ЗША штурмавалі Капітолій: адзін чалавек загінуў ад стрэлаў. Новы Час. Праверана 4 студзеня 2021.
- ↑ Санкции против своих: на Украине закрыли три телеканала
- ↑ Кольцеобразное солнечное затмение 10 июня 2021 года
- ↑ Полное солнечное затмение 4 декабря 2021 года
- ↑ Lucerne 2021 Winter Universiade rescheduled for December after COVID-19 postponement
- ↑ Wann endlich abgeschaltet wird Архівавана 16 кастрычніка 2013 года.