Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам — крушэнне транспартнага самалёта Ан-12 беларускай авіякампаніі «Гродна» пад горадам Іркуцк у Расіі 3 лістапада 2021 года, на борце было 9 чалавек і яны ўсе загінулі[1][2].

Катастрофа Ан-12 пад Іркуцкам
Катастрофа Ан-12 под Иркутском (2021) 01.jpg
Агульныя звесткі
Дата 3 лістапада 2021
Час 14:45
Месца 7 км ад Іркуцка ў раёне населенага пункта Піваварыха
Загінулыя 9
Паветранае судна
Grodno Aircompany Antonov An-12BK EW-518TI at Witheld, Afghanistan.jpg
Мадэль Ан-12
Авіякампанія Авіякампанія Гродна
Пункт вылету Аэрапорт Кепервеем[d]
Прыпынкі ў дарозе Yakutsk Airport[d]
Пункт прызначэння Міжнародны аэрапорт Іркуцк[d]
Рэйс Якуцк—Іркуцк
Бартавы нумар EW-518TI
Дата выпуску 1968
Пасажыры 4
Экіпаж 5

СамалётПравіць

Паветранае судна эксплуатавала беларуская авіякампанія «Гродна».

Самалёт Ан-12БК быў выраблены на Ташкенцкім механічным заводзе. Ён пачаў палёты ў 1968 годзе ў ВПС СССР, пяройдучы ў 1991 годзе ў ВПС РФ. З 2003 лётаў у армянскай авіякампаніі Air Armenia[3]. Праз 11 гадоў, у 2014 годзе перайшоў у таджыкскую Asia Airways[3], адкуль праз 2 гады адправіўся ў авіякампанію «Гродна», і пралятаў там 2 гады і 11 месяцаў да дня катастрофы. Самалёту было 53 гады[4].

КатастрофаПравіць

Паводле дадзеных МНС Расіі, самалёт, які выконваў рэйс Якуцк—Іркуцк, знік з радараў у 14:45 па маскоўскім часе. Як паведамілі ў Расавіяцыі, сувязь з Ан-12 была страчана пасля таго, як яго экіпаж паведаміў пра патрэбу пайсці на другі круг. Самалёт знайшлі за 7 км ад Іркуцка ў раёне населенага пункта Піваварыха. На борце самалёта, па інфармацыі МНС, знаходзілася дзевяць чалавек — 5 членаў экіпажа і 4 службовыя пасажыры (якія суправаджалі груз)[2].

АхвярыПравіць

Дзевяць чалавек знаходзіліся на борце самалёта Ан-12: чацвёра грамадзян Расіі, двое — Украіны і трое — Беларусі[5]. Сярод беларусаў гэта былі штурман Андрэй Сяргееў, інжынер Дзмітрый Гарманенка і авіяцыйны інжынер Максім Карпук[6]. Камандзір судна — Аляксандр Ягораў (Расія), другі пілот — Алег Шчучко (Украіна), бортмеханік — Юрый Кропалеў (Расія), бортрадыст — Аляксандр Чупрыненка (Украіна), службовы пасажыр — Юрый Валодзін (Расія), службовы пасажыр — Алег Вішнёў (Расія)[7].

Зноскі