Разня ў Салхане і Тадар’яце (2021)
4 і 5 чэрвеня 2021 года група ўзброеных асоб напала на вёскі Салхан і Тадар’ят у правінцыі Яга ў Буркіна-Фасо. У выніку масавых забойстваў загінулі прынамсі 174 чалавекі. Паўстанцы пастаянна атакуюць вобласць Сахель, уздоўж мяжы з Малі пасля захопу часткі гэтай краіны ісламістамі ў 2013 годзе[1].
НападПравіць
Увечары 4 чэрвеня 2021 года ў сяле Тадар'ят, размешчаным 150 км на поўнач ад Салхана[2], зламыснікі здзейніх рэйды на матацыклах і канях[3][4].
Некалькімі гадзінамі пазней, раніцай 5 чэрвеня паўстанцы напалі на вёску Салхан у Буркіна-Фасо, забіўшы па меншай меры 160 чалавек, у тым ліку 20 дзяцей, і паранілі 40 чалавек[5][6][7][8]. Каля дзвюх гадзін ночы яны прыкладна на 20 матацыклах, спачатку атакавалі «Добраахвотнікаў абароны Айчыны» (ДАА), а потым спалілі жылыя дамы і рынак[9][10]. Таксама была атакавана суседняя шахта, Сальхан — цэнтр здабычы золата. Зламыснікі схаваліся на досвітку, за 3 гадзіны да прыбыцця ў сяло паліцэйскіх. Выехаўшы з вёскі, паўстанцы пакінулі некалькі самаробных выбуховых прылад на дарогах да сяла. Яны былі абясшкоджаны інжынерамі з арміі Буркіна-Фасо на працягу наступных дзён[11].
Напады сталі самымі смяротным ў Буркіна-Фасо за апошнія пяць гадоў[12]. Многія ацалелыя беглі ў горад Себа, сталіцу правінцыі Яга, за 15 км ад Салхана[13]. Загінуўшых мясцовыя жыхары пахавалі ў трох брацкіх магілах[14].
РэакцыяПравіць
Урад абвінаваціў у нападзе тэрарыстаў; аднак ні адна групоўка не ўзяла адказнасці за разню[15]. Прэзідэнт Буркіна-Фасо Рок Кабарэ выказаў шкадаванне з нагоды нападу[16] і адмяніў запланаваную паездку ў Ламэ, сталіцу Тога[17].
Урад абвясціў трохдзённую жалобу[18]. Некаторыя мясцовыя жанчыны апранулі белыя адзення 7 чэрвеня ў знак павагі да забітых[19]. Нацыянальная паліцыя перадыслакавала падраздзяленні ў адказ на масавыя забойствы і ў чаканні далейшых нападаў[20].
Антоніу Гутэрыш, генеральны сакратар ААН, заявіў, што быў абураны нападамі[21]. Папа Рымскі Францыск успомніў аб разні ў Салхане ў сваіх малітвах, заявіўшы, што Афрыка мае патрэбу ў міру, а не гвалце[22].
ЗноскіПравіць
- ↑ Dozens killed in Burkina Faso attack . BBC News (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 June 2021.
- ↑ Dozens killed in Burkina Faso attack . BBC News (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 June 2021.
- ↑ Akinwotu, Emmanuel. Suspected extremist attack on Burkina Faso village kills 100 people (англ.). The Guardian (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Une centaine de morts dans une attaque au Burkina Faso(фр.), Le Monde.fr (5 чэрвеня 2021). Праверана 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Burkina Faso : après le massacre de Solhan, le bilan relevé à 160 morts(фр.), Le Monde.fr (6 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ At least 132 civilians killed in Burkina Faso's worst attack in years , Reuters (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Stubley. At least 132 people killed by militants in Burkina Faso(англ.), The Independent (6 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Attaque de Solhan: le Burkina Faso à nouveau endeuillé par le terrorisme(фр.), RFI (6 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Around 100 civilians killed in Burkina Faso's worst attack in recent years . Reuters (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 June 2021.
- ↑ At least 114 killed in deadliest Burkina Faso attacks since 2015(нявызн.), The Hindu (5 чэрвеня 2021). Праверана 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Burkina Faso: Des engins explosifs étaient placés sur les voies d'accès à Solhan(нявызн.), L'Actualité du Burkina Faso 24h (7 чэрвеня 2021). Праверана 8 June 2021.
- ↑ Stubley. At least 132 people killed by militants in Burkina Faso(англ.), The Independent (6 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Attackers kill 100 civilians in Burkina Faso village raid(англ.), Al Jazeera . Праверана 6 June 2021.
- ↑ Burkina Faso : après le massacre de Solhan, le bilan relevé à 160 morts(фр.), Le Monde.fr (6 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Peltier, Elian. More than 100 People Killed in Attack in Burkina Faso . The New York Times (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 June 2021.
- ↑ Akinwotu, Emmanuel. Suspected extremist attack on Burkina Faso village kills 100 people (англ.). The Guardian (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 чэрвеня 2021.
- ↑ Drame de Solhan : Le génie de nos ancêtres aurait pu nous servir de rempart - leFaso.net(фр.), lefaso.net (6 June 2021). Праверана 7 June 2021.
- ↑ Armed Attackers Kill 100 Civilians in Burkina Faso Village Raid . Voice of America (5 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 5 June 2021.
- ↑ Drame de Solhan : Le génie de nos ancêtres aurait pu nous servir de rempart - leFaso.net(фр.), lefaso.net (6 June 2021). Праверана 7 June 2021.
- ↑ Solhan : L'UNAPOL " compatit "(нявызн.), L'Actualité du Burkina Faso 24h (6 June 2021). Праверана 7 June 2021.
- ↑ At least 132 civilians killed in Burkina Faso's worst attack in years , Reuters (5 чэрвеня 2021). Праверана 6 June 2021.
- ↑ Burkina Faso, sale a 160 morti il bilancio del massacro nel villaggio di Solhan(нявызн.), RAI News (6 June 2021). Праверана 7 June 2021.