Тога, Тагалезская Рэспубліка (фр.: République togolaise) — дзяржава ў Заходняй Афрыцы, мяжуе з Ганай на захадзе, Бенінам на ўсходзе і Буркіна-Фасо на поўначы. На поўдні краіна валодае невялікай часткай ўзбярэжжа Гвінейскага заліва, на якой размешчана сталіца краіны Ламэ.

Тагалезская Рэспубліка
République togolaise
Flag of Togo.svg Герб Тога
Сцяг Тога Герб Тога
Location Togo AU Africa.svg
Дэвіз: «Travail, Liberté, Patrie
(фр.:
Праца, Свабода, Айчына
Гімн: «Salut à toi, pays de nos aïeux»
Дата незалежнасці 27 красавіка 1960 (ад Францыі)
Афіцыйная мова французская
Сталіца Ламэ
Найбуйнейшы горад Ламэ
Форма кіравання Прэзідэнцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Фор Эсазімна Гнасінгбэ
Жыльбер Фасун Унгбо
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
125-я ў свеце
56 785 км²
4,2
Насельніцтва
• Ацэнка (2005)
Шчыльнасць

6 300 000 чал. (100-я)
108 чал./км²
ВУП
  • Разам (2007)
  • На душу насельніцтва

$5 212 млн.  (146-ы)
$827
ІРЧП (2007) 0.499 (нізкі) (159-ы)
Валюта Франк КФА
Інтэрнэт-дамен .tg
Код ISO (Alpha-2) TG
Код ISO (Alpha-3) TGO
Код МАК TOG
Тэлефонны код +228
Часавыя паясы +1

Дзяржаўны ладПравіць

Тога — рэспубліка. Дзейнічае канстытуцыя 1992 года. Кіраўнік дзяржавы — прэзідэнт, які выбіраецца ўсеагульным і прамым галасаваннем на 5 гадоў. Ён таксама з'яўляецца галоўнакамандуючым узброеннымі сіламі, валодае правам заканадаўчай ініцыятывы і можа распускаць парламент. Выканаўчую ўладу ажыццяўляюць прэзідэнт і ўрад. Кіраўнік урада — прэм'ер-міністр, якога назначае прэзідэнт. Заканадаўчую ўладу ажыццяўляе аднапалатны сход (81 дэпутат, выбіраецца на 4 гады).

Геаграфія ТогаПравіць

ГісторыяПравіць

У сярэдзіне XV ст. на ўзбярэжжы Тога з’хявіліся партугальцы. Да сярэдзіне XIX ст. тэрыторыя Тога — адзін з раёнаў найбольш інтэнсіўнага гандлю рабамі. На момант еўрапейскай каланізацыі ў канцы XIX ст. найбольш развітым з народаў Тога былі эве, якія стварылі на поўдні шэраг дзяржаўных утварэнняў. Існавалі і дзяржаўныя ўтварэнні катаколі — у цэнтры краіны і чакосі — на поўначы. У 1884 г. Германская імперыя навязала пратэктарат эве, а да 1902 г. распаўсюдзіла сваю ўладу на ўсю тэрыторыю Тога. У 1-ю сусветную вайну тэрыторыя Тога акупіравана брытанскімі і французскімі войскамі (1914 г.). Версальскі мірны дагавор 1919 г. замацаваў заходняе Тога за Вялікабрытаніяй (у 1957 г. далучана да Рэспублікі Гана), усходняе Тога — за Францыяй у якасці падмандатных тэрыторый Лігі Нацый. Пасля Другой сусветнай вайны Французскае Тога — падапечная тэрыторыя ААН пад кіраваннем Францыі. З 1956 г. Французскае Тога — самакіравальная рэспубліка ў складзе Французскай супольнасці.

27 красавіка 1960 г. абвешчана незалежнасць Тагалезскай Рэспублікі. Партыя адзінства Тога (ПАТ) на чале з С.Алімпіо, якая ўзначаліла ўрад Тога, спрабавала стварыць аднапартыйны рэжым, у 1962 г. забараніла ўсе апазіцыйныя партыі. У выніку ваеннага перавароту ў 1963 г. урад ПАТ скінуты, а Алімпіо забіты. Прэзідэнтам стаў Н.Груніцкі, які спрабаваў ажыццявіць дэмакратычныя рэформы. Новы ваенны пераварот у 1967 г. прывёў да ўлады падпалкоўніка Г.Эядэму (1972 г. — прэзідэнт Тога), які ўсталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым; адзінай дазволенай партыяй было Аб’яднанне тагалезскага народа. Выступленні апазіцыі прымусілі Эядэму ў 1991 г. дазволіць шматпартыйнасць, што не перашкодзіла яго абранню прэзідэнтам у 1993 і 1998 г.

ЛітаратураПравіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0251-2 (Т. 15).
  1. https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2020f/africa