Гвінейскі заліў

Гвінейскі заліў (англ.: Gulf of Guinea, фр.: golfe de Guinée, ісп.: Golfo de Guinea, парт.: Golfo da Guiné) — заліў Атлантычнага акіяна ля берагоў Экватарыяльнай Афрыкі. Удаецца ў сушу паміж мысамі Пальмас на паўночным захадзе (Ліберыя) і Палмейрын’яш (Ангола) на паўднёвым усходзе. Плошча 1533 тыс. км². Дно акіяна ўтварае Гвінейскую катлавіну глыбінёй да 6363 м. Тэмпература вады 25-27 °C. Салёнасць 34-35 ‰, паблізу вусцяў рэк паніжаецца да 20-30 ‰. Прылівы паўсутачныя, іх велічыня да 2,7 м.

Гвінейскі заліў?
Gulf of Guinea 5.24136E 2.58756N.jpg
Гвінейскі заліў (Афрыка)
Гвінейскі заліў
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Складовымі часткамі Гвінейскага заліва з’яўляюцца залівы Бенін (на поўначы) і Біяфра (на ўсходзе). Найбуйнейшыя Біёка, Сан-Тамэ, Прынсіпі, Анабон. Праз заліў з захаду на ўсход праходзіць цёплае Гвінейскае цячэнне, а з поўначы на поўдзень Ангольскае цячэнне. У заліў упадаюць рэкі Вольта, Агавэ, Нігер і інш.

Зноскі