Прынсіпі
Пры́нсіпі — востраў у Гвінейскім заліве Атлантычнага акіяна. Другі па велічыні востраў, які ўваходзіць у склад дзяржавы Сан-Тамэ і Прынсіпі. Плошча 136 км². Разам з прылеглымі астраўкамі (Бамбом, Карозу, Тыньёза-Грандэ, Тыньёза-Пекена) складае правінцыю Прынсіпі, а таксама акругу Пагуі. Знаходзіцца на адлегласці 160 км ад вострава Сан-Тамэ. Памер вострава — 6 на 16 км.
Прынсіпі | |
---|---|
Характарыстыкі | |
Плошча |
|
Насельніцтва |
|
Размяшчэнне | |
1°37′00″ пн. ш. 7°24′00″ у. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Востраў вулканічнага паходжання. Найвышэйшы пункт — пік Прынсіпі (948 м). Горы размешчаны ў паўднёвай частцы вострава. У паўночнай і цэнтральнай частках размяшчаліся плантацыі, на месцы якіх у наш час аднаўляюць трапічныя лясы. На востраве створаны нацыянальны парк Або.
Клімат экватарыяльны, увесь час вільготны. Буйныя рэкі — Агульяш, Банзу і Папагаю.
Насельніцтва каля 6 тысяч чалавек. Мова галоўным чынам партугальская, таксама распаўсюджаны мясцовыя дыялекты з групы партугальска-крэольскіх моў. Адміністрацыйны цэнтр правінцыі і акругі — Санту-Антоніу (адзіны горад на востраве). Маецца аэрапорт у 3 км на поўнач ад Санта-Антоніу. Гэта адзіны аэрапорт на Прынсіпі і адзін з трох аэрапортаў, якія абслугоўваюць Сан-Тамэ і Прынсіпі. Авіярэйсы злучаюць астравы з галоўным востравам краіны Сан-Тамэ.
Востраў адкрыты партугальскімі мараплаўцамі паміж 1469 і 1472 гадамі. Заселены ў 1500 годзе.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Прынсіпі
- Інфармацыя для турыстаў