1500
год
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1500 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
правіць- 5 студзеня: Герцаг Людавіка Сфорца ізноў захапіў Мілан, але неўзабаве быў выгнаны французамі.
- 17 лютага: Бітва пры Гемінгштэце, дацкае войска не здолела захапіць сялянскую рэспубліку Дзітмаршэн.
- 22 красавіка: Партугальскі мараплавец Педру Алварыш Кабрал афіцыйна адкрыў Бразілію і заявіў аб правах Партугаліі на гэту краіну.
- 25 мая: Знік без вестак партугальскі мараплавец Барталамеў Дыяш.
- 2 ліпеня: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі.
- 14 ліпеня: Адбылася бітва на рацэ Ведраш паміж войскамі Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага княства Маскоўскага.
- 9 жніўня: Маскоўскія войскі ўзялі Таропец у ходзе маскоўска-літоўскай вайны.
- жнівень: Бітва пры Лепанта, асманскі флот Кемаля Рэіса перамог венецыянцаў, што прычынілася да захопу асманамі Мадона і Карона — «двух вачэй Рэспублікі».
- 8 кастрычніка: Браслаў атрымаў прывілей на магдэбургскае права.
- 11 лістапада: Гранадскі дагавор, Людовік ХII і Фердынанд II дамовіліся пра падзел паміж сабой Неапалітанскага каралеўства.
- 16 лістапада: Пачатак валадарства Го-Кашыуабара, імператара японскага.
Нарадзіліся
правіць- 24 лютага: Карл V, імператар свяшчэннарымскі
- 3 лістапада: Бенвенута Чэліні, італьянскі скульптар і ювелір
Памерлі
правіць- 15 верасня: Джон Мортан, архібіскуп кентэрберыйскі
- 21 кастрычніка: Го-Цухімікада, імператар японскі