2 ліпеня
2 ліпеня — сто восемдзесят трэці (сто восемдзесят чацвёрты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
← ліпень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 936: Атон I Вялікі быў каранаваны ў Ахене як кароль Германіі.
- 1266: Заключаны Перцкі дагавор, які спыніў нарвежска-шатландскае суперніцтва за ўладу над Гебрыдскімі астравамі.
- 1500: Імператар Максіміліян I Габсбург для лепшага кіравання імперыяй падзяліў яе на акругі.
- 1556: Астрахань капітулявала перад войскамі Івана IV, Астраханскае ханства далучана да Маскоўскай дзяржавы
- 1588: У Будславе, паводле легенды, адбылося яўленне вернікам Дзевы Марыі.
- 1776: У Філадэльфіі Другі Кантынентальны Кангрэс прыняў рэзалюцыю аб абвяшчэнні незалежнасці паўночнаамерыканскіх калоній ад Вялікабрытаніі
- 1798: Падчас Егіпецкага паходу Напалеона Банапарта быў узяты партовы горад Александрыя.
- 1900: Першы палёт дырыжабля мадэлі LZ-1 канструкцыі графа Фердынанда фон Цэпеліна
- 1927: У Вільні адбыўся ўрачысты акт каранацыі іконы Маці Божай Вастрабрамскай
- 1998: Будслаўскі абраз Маці Божай каранаваны папскімі каронамі.
Нарадзіліся
правіць- 419: Валентыніян III, рымскі імператар
- 1486: Якапа Сансавіна, італьянскі архітэктар
- 1714: Крыстаф Вілібальд Глюк, аўстрыйскі кампазітар
- 1842: Альберт Ладэнбург, нямецкі хімік-арганік
- 1862: Уільям Генры Брэг, англійскі фізік
- 1869: Яльмар Сёдэрберг, шведскі пісьменнік (пам. 14.10.1941)
- 1877: Герман Гесэ, швейцарска-нямецкі пісьменнік і мастак, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (пам. 9.8.1962)
- 1903: Улаф V, кароль Нарвегіі
- 1922: Генрых Вагнер, беларускі кампазітар
- 1922: П’ер Кардэн, французскі мадэльер
- 1923: Віслава Шымборска, польская паэтэса
- 1930: Карлас Менем, прэзідэнт Аргенціны
- 1937: Марцін Шэрвін, амерыканскі гісторык
- 1985: Эшлі Тысдэйл, амерыканская актрыса і спявачка
- 1986: Ліндсей Лохан, амерыканская кінаактрыса
- 1990: Марго Робі, аўстралійская актрыса
Памерлі
правіць- 1504: Стэфан III Вялікі, гаспадар малдаўскі (нар. 1435)
- 1519: Франчэска Бонсіньёры, італьянскі мастак
- 1566: Мішэль Настрадамус, вядомы ўрач і гісторык (нар. 14.12.1503)
- 1589: Генрык Валезы, кароль польскі і вялікі князь літоўскі
- 1660: Франчэска Мафеі, італьянскі мастак
- 1778: Жан-Жак Русо, французскі філосаф-асветнік (нар. 28.6.1712)
- 1961: Эрнест Хемінгуэй, амерыканскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры 1954 года (нар. 21.7.1899)
- 1977: Уладзімір Набокаў, пісьменнік (нар. 22.4.1899)
- 1988: Часлаў Ханяўка, беларускі грамадскі дзеяч (нар. 26.5.1909)
- 1989: Андрэй Грамыка, савецкі дзяржаўны дзеяч і дыпламат
- 2016: Элі Візель, яўрэйскі, французскі пісьменнік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру
Святкуюць
правіць- Міжнародны дзень спартыўнага журналіста
- Азербайджан: Дзень паліцыі
- Кюрасаа, Нідэрланды: Дзень сцяга
- Нарвегія: Дзень караля