Франчэска Бонсіньёры

Франчэска Бонсіньёры (іт. Francesco Bonsignori; каля 1460, Верона, Венецыянская рэспубліка — 2 ліпеня 1519, Кальдзьера, Венецыянская рэспубліка) — італьянскі жывапісец эпохі Адраджэння.

Франчэска Бонсіньёры
італ.: Francesco Bonsignori
Партрэт
Род дзейнасці мастак
Дата нараджэння 1460[1][2][3] ці каля 1455[4]
Месца нараджэння
Дата смерці 2 ліпеня 1519[4][5]
Месца смерці
Грамадзянства
Commons-logo.svg Франчэска Бонсіньёры на Вікісховішчы

Нарадзіўся каля 1460 года ў Вероне ў сям’і мастака Альберта Бонсіньёры. Навучаўся жывапісу ў майстэрні Франчэска Бенальё. У 1480 годзе пераехаў з Вероны ў Венецыю, дзе жыў да 1487 года. У ранні перыяд творчасці знаходзіўся пад уплывам венецыянскай жывапіснай школы. Асаблівае ўражанне на Бонсіньёры аказала творчасць Антанела да Месіны, Джавані Беліні, Чыма да Канельяна і Альвізэ Віварыні.

Сярод вядомых тварэнняў гэтага перыяду самымі раннімі творамі мастака з’яўляюцца палотны «Мадонна са спячым немаўляткам» 1483 года і «Алтар Даль Бова» і інш.

З 1487 па 1505 год мастак жыў у Мантуі, дзе працаваў прыдворным жывапісцам маркграфаў з дома Ганзага, разам з братам Джыралама Бонсіньёры і Андрэа Мантэнья.

У пачатку XVI стагоддзя стыль Бонсіньёры становіцца больш тонкім і мяккім, што звязваюць з уплывам творчасці Леанарда да Вінчы, з якім ён пазнаёміўся падчас знаходжання ў Мантуі.

Зноскі

  1. Francesco Bonsignori // AGORHA — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Francesco Bonsignori // Art UK painters database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Francesco Bonsignori // mutualart.com — 2008.
  4. 4,0 4,1 4,2 4,3 RKDartists Праверана 15 лістапада 2020.
  5. Francesco Bonsignori [Monsignori] // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 1998. — ISBN 978-1-884446-05-4