Партрэт

жанр мастацтва, выява ці апісанне якога-небудзь чалавека або групы людзей

Партрэт (фр.: portrait, ад старофранц. Portraire — «перадаваць што-небудзь рыса ў рысу», састар. Парсуна — ад лац. Persona — «асоба») — малюнак або апісанне якога-небудзь чалавека або групы людзей, якія існуюць ці існавалі ў рэальнай рэчаіснасці ў тым ліку мастацкімі сродкамі (жывапісу, графікі, гравюры, скульптуры, фатаграфіі, паліграфіі), а таксама ў літаратуры і крыміналістыцы (славесны партрэт).

Пітэр Паўль Рубенс. «Партрэт камерысткі інфанты Ізабелы», каля 1625, Эрмітаж

Партрэт у літаратуры — адзін са сродкаў мастацкай характарыстыкі, які складаецца ў тым, што пісьменнік раскрывае тыпічны характар сваіх герояў і выказвае сваё ідэйнае стаўленне да іх праз малюнак знешнасці герояў: іх постаці, асобы, адзення, рухаў, жэстаў і манер.

Гл. таксама правіць

Літаратура правіць

  • Партрэ́т // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 559. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі правіць