Шатландска-нарвежская вайна

Шатландска-нарвежская вайна — узброены канфлікт паміж Шатландскім і Нарвежскім каралеўствамі з-за спрэчнай тэрытарыяльнай прыналежнасці шэрагу астравоў ля ўзбярэжжа Шатландыі, які меў месца ў 12621266 гадах.

Шатландска-нарвежская вайна
Дата 12621266
Месца Пераважна Шатландыя, таксама Гебрыдскія і Аркнейскія астравы
Прычына Спрэчная прыналежнасць шэрагу тэрыторый
Вынік Перамога Шатландыі
Праціўнікі
Royal arms of Norway.svg Нарвегія Royal arms of Scotland.svg Шатландыя
Камандуючыя
Хокан IV Аляксандр III
Сілы бакоў
каля 120 ваенных караблёў
12—20 тыс. воінаў
каля 8 тыс. воінаў

Прычыны і перадумовыПравіць

Права нарвежскай кароны на Гебрыдскія астравы пачаў аспрэчваць яшчэ ў 1240-х гадах шатландскі кароль Аляксандр II, які на працягу доўгага часу прапаноўваў купіць Гебрыды ў нарвежцаў. На ўсе прапановы шатландцаў нарвежскі кароль Хокан Хокансан нязменна адказваў адмовай, у выніку чаго Аляксандр III, які ўзыйшоў на шатландскі прастол у 1262 годзе, прад'явіў яму ультыматум, заявіўшы, што калі Хокан не пагодзіцца прадаць яму астравы, то ён адбярэ іх сілай.

Ход ваенных дзеянняўПравіць

У адказ на патрабаванні Аляксандра Шатландскага Хокан сабраў буйны флот (каля 120 ваенных караблёў) і з дванаццацітысячнай (паводле прыкладных ацэнак) арміяй адплыў з Нарвегіі, каб абараніць свае шатландскія ўладанні. Прыбыўшы на востраў Аран, ён пачаў перамовы з Аляксандрам III, які спадзяваўся зацягнуць іх да пачатку сезона штармоў. Зразумеўшы план праціўніка, нарвежскі кароль атакаваў першым, аднак яго флот патрапіў у моцную буру і панёс значныя страты, у выніку чаго Хокану прыйшлося адступіць. У 1263 годзе нарвежцы зноў распачалі спробу напасці на Шатландыю, аднак пацярпелі паражэнне ў бітве пры Ларгсе. Гэта бітва, не самая буйная і кровапралітная, тым не менш, азначала фактычную перамогу Шатландыі ў вайне[1]. Хокан з войскам адплыў на Аркнейскія астравы, дзе раптам памёр у снежні 1263 года. Пераемнік Хокана вымушаны быў саступіць Аляксандру III востраў Мэн і Гебрыдскія астравы, аднак захаваў за сабой Аркнейскія і Шэтландскія астравы.

Завяршэнне вайныПравіць

Нягледзячы на тое, што да 1264 годзе шатландцы ўжо фактычна заваявалі Гебрыды, афіцыйна вайна завяршылася заключэннем мірнага дагавора ў Перце ў 1266 годзе. Паводле яго ўмоў, шатландцы куплялі Гебрыды за 4 тысячы марак адначасовай выплатай і сістэматычныя выплаты па 100 марак у год на працягу некалькіх гадоў[2].

Гл. таксамаПравіць

Бітва пры Ларгсе

Зноскі