Узброены канфлікт

Узбро́ены канфлі́кт, вае́нны канфлі́кт (ад лац.: conflictus — сутыкнення) — вельмі вострая форма рашэння супярэчнасцяў паміж дзяржавамі, якое характарызуецца двухбаковым прымяненнем ваеннай сілы.

У шырокім сэнсе слова пад канфліктам ваенным разумеецца любая ваенная акцыя з прымяненнем узброенай сілы. Канфлікт ваенны ў вузкім сэнсе слова ўяўляе сабой адкрытае ўзброенае сутыкненне, часцей за ўсё на дзяржаўнай мяжы, звязана з яе парушэннем, абмежаваннем суверэнітэту той ці іншай краіны.

У вайны і ваеннага канфлікта ёсць шмат агульнага. У першую чаргу падабенства заключаецца ў спосабе вырашэння супярэчнасцяў паміж дзяржавамі з дапамогай узброенай сілы. Аднак вайна, нават лакальная, азначае сабой асаблівы якасны стан грамадства. Яна звязаная з ужываннем усіх формаў барацьбы  — эканамічнай, палітычнай, ідэалагічнай і патрабуе падпарадкавання іх інтарэсам баявых дзеянняў узброеных сілаў.

Вайне папярэднічае доўгая, своечасовая падрыхтоўка, пэўныя ваенна-мабілізацыйныя мерапрыемствы ў маштабе ўсёй краіны. Пры ўзброеным канфлікце гэтага, як правіла, не адбываецца.

Канфлікт ўзброены істотна адрозніваецца і ад узброенага інцыдэнту. Узброены інцыдэнт, да якога звычайна маюць дачыненне невялікія групы людзей, нярэдка адбываецца ў выніку непаразумення, выпадковага сутыкнення, у той час як узброены канфлікт ва ўсіх выпадках з’яўляецца следствам агрэсіўнай палітыкі па меншай меры адной з уцягнутых у канфлікт дзяржаў.

Узброены канфлікт пачынаецца, як правіла, раптам, без афіцыйнай аб’явы аб ваенных акцыях, што будуць прадпрымаюцца і вядзецца больш ці менш кароткачасова, невялікімі ваеннымі сіламі і сродкамі і з абмежаванымі палітычнымі мэтамі.

Урэгуляванне ўзброенага канфлікту адбываецца дыпламатычным шляхам на дзяржаўным узроўні, у той час як памежныя ўзброеныя інцыдэнты могуць быць урэгуляваны шляхам перамоваў спецыяльных упаўнаважаных (памежных камісараў) сумежных дзяржаў.

Пасля Другой сусветнай вайны была вырашана некалькі сотняў ваенных канфліктаў розных маштабаў на межах многіх дзяржаў Усходняй Еўропы, Азіі, Афрыкі, Лацінскай Амерыкі.

Літаратура

правіць