Мабілізацыя
Мабілізацыя (мабілізацыйнае разгортванне) (фр.: mobilisation, ад mobiliser — рухаць) — комплекс мерапрыемстваў, накіраваных на перавод узброеных сіл і дзяржаўнай інфраструктуры на ваеннае становішча. Упершыню слова «мабілізацыя» было ўжыта для апісання мерапрыемстваў, якія праводзяцца Прусіяй ў 1850—1860 гадах. Тэорыя і метады мабілізацыі з тых часоў бесперапынна развіваліся.
Мабілізацыя можа быць агульнай, якая праводзіцца ў маштабе ўсёй дзяржавы з мэтай прывядзення ўзброеных сіл у поўную баявую гатоўнасць і пераводу прамысловасці і інфраструктуры дзяржавы на ваеннае становішча, і прыватнай, якая можа праводзіцца як на асобнай тэрыторыі, так і з мэтай павышэння баявой гатоўнасці ўзброеных сіл ці асобных яе аб’яднанняў і злучэнняў.
Мабілізацыйны план — дакумент асаблівай важнасці, у якім прапісаны мабілізацыйныя мерапрыемствы і парадак іх правядзення. Ён непарыўна звязаны з Планам стратэгічнага разгортвання ўзброеных сіл. Абодва дакумента, як правіла, рыхтуюцца ў Генеральным штабе і зацвярджаюцца вышэйшым кіраўніцтвам краіны.
Перманентная мабілізацыя
правіцьУ адрозненне ад мабілізацыі, якая праводзіцца да пачатку вайны і, у некаторых выпадках, з’яўляецца нагодай да яе, перманентная мабілізацыя праводзіцца на працягу ўсёй вайны, ці яе часткі. Важным рэсурсам гэтай мабілізацыі з’яўляецца кантынгент грамадзянскіх асоб, якія з прычыны натуральнага ходу часу дасягаюць прызыўнога ўзросту.
Літаратура
правіць- Froment, «La mobilisation et la préparation à la guerre».
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Мабілізацыя