Ваеннае становішча

Вае́ннае стано́вішча (у іспана- і партугаламоўных краінах — абложнае становішча) — асаблівы прававы рэжым у дзяржаве або яе частцы, як правіла ў ваенны час, які ўсталёўваецца пастановай найвышэйшага органа дзяржаўнай улады ў выпадку агрэсіі супраць дзяржавы або непасрэднай пагрозы агрэсіі.

Абвестка пра ўвядзенне ваеннага становішча ў калоніі Вірджынія. 14 лістапада 1775 года.
Расійская армія ў Варшаве падчас ваеннага становішча, 1861 год.
Патруль Нацыянальнай гвардыі ЗША пасля хваляванняў у Лос-Анджэлесе ў 1992 годзе.

Ваеннае становішча характарызуецца ўвядзеннем у дзеянне пэўным законам дзяржавы сукупнасці надзвычайных мер па ахове дзяржаўнай бяспекі і грамадскага парадку ў краіне. Усталёўваецца падвышаная адказнасць (паводле законаў ваеннага часу) за непадпарадкаванне (невыкананне) загадам і распараджэнням ваенных улад дзяржавы.

Тым не менш, ваеннае становішча можа быць уведзена і з-за ўнутраных фактараў. Так, напрыклад, у мірны час ваеннае становішча ўводзілася ў Францыі (у 1948 годзе))[1], у розных штатах і гарадах ЗША для ўзброенага падаўлення страйкаў, а таксама расавых (1962 і 1968 год) хваляванняў[1], для падаўлення незадаволенасці ў Канадзе (у 1970 годзе), з-за ўзрастання незадаволенасці насельніцтва было ўведзена ваеннае становішча ў Польшчы. У 2018 годзе Украіна таксама часткова пераходзіла на ваеннае становішча.

Ваеннае становішча звычайна прадугледжвае істотнае абмежаванне некаторых правоў і свабод грамадзян, у тым ліку такіх асноўных, як свабода перамяшчэння, свабода сходаў, свабода слова, права на судовы разгляд спраў, права на недатыкальнасць маёмасці і гэтак далей. Акрамя таго, судовая і выканаўчая ўлада можа быць перададзеная ваенным судам і ваеннаму камандаванню адпаведна.

Беларусь правіць

24 чэрвеня 2021 года Аляксандр Лукашэнка заявіў, што дапускае «увядзенне ваеннага становішча ва ўмовах санкцый з боку Захаду»: «Няхай Караеў апранае генеральскую форму, Караніку таксама званне прысвоена генерал-маёра — і наперад. Ваеннае становішча, калі трэба. Але нідзе ніякага не павінна быць прасядання»[2].

Зноскі