Лос-Анджэлес

горад у ЗША

Лос-А́нджэлес (англ.: Los Angeles) — горад у ЗША, на поўдні штату Каліфорнія, на беразе Ціхага акіяна. Насельніцтва 3849 тыс. чал. (сам горад), 13 131 тыс. чал. (уключаючы прыгарады) (2014). Лос-Анджэлес быў заснаваны ў 1781 годзе іспанскімі асаднікамі. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі ўваходзіў у яе склад. У 1847 годзе падчас амерыкана-мексіканскай вайны горад перайшоў да ЗША. Горад мае мянушкі: Л. А. (L.A.), Горад Анёлаў (The City of Angels), Вялікі Апельсін (The Big Orange) і іншыя. Жыхароў Лос-Анджэлеса называць «Angelenos». Першым еўрапейцам, які ступіў на бераг паблізу Лос-Анджэлеса ў 1542 годзе быў Хуан Радрыгес Кабрылья.

Горад
Лос-Анджэлес
ісп.: El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Ángeles del Río de Porciúncula
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Заснаваны
4 верасня 1781
Плошча
  • 1 302,15171 км² (2016)[3]
Вышыня цэнтра
106 м[4]
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 3 898 747 чал. (1 красавіка 2020)[6][7]
Шчыльнасць
3168,0 чал./км²
Агламерацыя
17.775.332 чалавек чалавек
Часавы пояс
Тэлефонны код
213, 310, 424, 323, 747, 818
Паштовыя індэксы
90001–90068, 90070–90084, 90086–90089, 90091, 90093–90097, 90099, 90101–90103, 90174, 90185, 90189, 90291–90293, 91040–91043, 91303–91308, 91342–91349, 91352–91353, 91356–91357, 91364–91367, 91401–91499 і 91601–91609
Афіцыйны сайт
lacity.gov (англ.)
Лос-Анджэлес на карце ЗША
Лос-Анджэлес (ЗША)
Лос-Анджэлес
Лос-Анджэлес (ЗША)
Лос-Анджэлес

Лос-Анджэлес з’яўляецца адным з найбуйнейшых сусветных культурных, навуковых, эканамічных, адукацыйных цэнтраў[8], а таксама займае важнае месца на рынку забаў, як вытворчасць кіно, музыкі, тэлебачання, камп’ютарных гульняў.

Гісторыя

правіць

На прыбярэжных тэрыторыях ля сучаснага Лос-Анджэлеса, у XVI стагоддзі жылі індзейцы тонгва і чумаш. Першым еўрапейцам, які прыстаў да берага ў раёне цяперашняга Лос-Анджэлеса ў 1542 годзе на двух караблях «Сан Сальвадор» і «Ла Вікторыя» (водазмяшчэннем па 50 тонаў кожны), стаў мараплавец Хуан Радрыгес Кабрылья. Адплыўшы з Ла Навідад у Мексіцы 27 ліпеня 1542 года, Кабрылья высадзіўся ў бухце Сан Дыега 28 верасня. У той час на беразе існавала індзейская вёска Янг-На. Сам першаадкрывальнік памёр 3 студзеня 1543 года і быў пахаваны на востраве Сан-Мігель, названым пасля яго імем «Хуан Радрыгес». Аб сваім плаванні Кабрылья запісаў у часопісе, які прывёз яго лоцман, і цяпер ён захоўваецца ў адным з архіваў Севільі ў Іспаніі)[9].

Толькі праз 227 гадоў тут высадзілася наступная экспедыцыя, ачоленая Гаспарам дэ Партолам, у якой удзельнічаў францысканскі місіянер Хуан Крэспі, які адзначыў у сваіх цыдулках прыдатнасць мясцовасці для паселішча. У 1771 годзе іншы місіянер, Хуніпера Сера, заснаваў на гэтым месцы місію, названую ў гонар арханёла Гаўрыіла. Да таго часу на тэрыторыі сучаснага Лос-Анджэлеса існавала каля 30 паселішчаў індзейцаў тонгва, дзе пражывала каля 3 тысяч чалавек. 4 верасня 1781 года, па патрабаванні губернатара абедзвюх Каліфорній Феліпэ дэ Невэ, побач з місіяй групоўкі іспанскіх каланістаў, якая складалася з 46 чалавек, было заснавана сяло пад назвай Паселішча Паны Марыі, царыцы анёлаў, на рацэ Парсьюнкула (ісп.: El Pueblo de Nuestra Señora la Reina de los Ángeles sobre El Río Porciúncula)[10]. Праз некалькі дзесяцігоддзяў новае паселішча заставалася ўсяго толькі маленькім гарадком, але да 1820 года яно ператварылася ў найбуйнейшае свецкае паселішча ў Каліфорніі: тут жыло 650 чалавек. Пасля абвяшчэння незалежнасці Мексікі Лос-Анджэлес нядоўга ўваходзіў у яе склад, але ў выніку паражэння Мексікі ў амерыкана-мексіканскай вайне горад перайшоў у склад ЗША паводле мірнага дагавора 1848 года. Праз два гады пасля гэтага, у 1850 годзе, Лос-Анджэлес атрымаў афіцыйны статус горада.

У 1876 годзе кампанія Southern Pacific завяршыла будаўніцтва чыгункі да Лос-Анджэлеса[11]. Цытрусавыя пладаводства, асабліва вырошчванне апельсінаў, хутка стала асновай мясцовай гаспадаркі. За апошнія сорак гадоў XIX стагоддзя насельніцтва вырасла з 2,3 тыс. да 100 тыс. жыхароў. У 1892 годзе ў раёне гораду былі выяўлены месцы залягання нафты і да 1923 года на раён Лос-Анджэлеса прыходзілася чвэрць усёй сусветнай вытворчасці вуглевадародаў з нафты[12]. У 1913 годзе Уільям Малхоланд скончыў будаўніцтва акведука, які забяспечыў вадой хутка пашыраючыся Лос-Анджэлес. З 1920-х гадоў у Лос-Анджэлесе хуткімі тэмпамі сталі развівацца авіяцыйная прамысловасць і адчыняцца кінастудыі. У 1932 годзе горад прыняў X летнія Алімпійскія гульні.

 
Старая плошча Лос-Анджэлеса ў 1869 годзе

Пачатак Другой сусветнай вайны надаў новы штуршок развіццю горада. У гэты перыяд у горад перасяліўся шэраг нямецкіх дзеячаў навукі, культуры і мастацтва, якія ўцякалі ад нацысцкага рэжыму, сярод іх Ліён Фейхтвангер, Томас Ман, Фрыц Ланг, Бертольт Брэхт. У 1942 годзе тысячы жыхароў Лос-Анджэлеса японскага паходжання былі выселены ў зачыненыя лагеры, якія знаходзіліся за межамі горада. Інтэрнаванне праводзілася ў адпаведнасці з урадавым распараджэннем № 9066, якое падпісаў прэзідэнт ЗША Франклін Дэлана Рузвельт[13]. У пасляваенныя гады горад хутка развіваўся і пашыраўся, будаваліся шматлікія транспартныя развязкі, небаскробы. У 1984 годзе ў Лос-Анджэлесе ізноў былі праведзены летнія Алімпійскія гульні, у якіх не ўзялі ўдзел спартсмены з краін сацыялістычнага лагера.

У канцы XX — пачатку XXI стагоддзя многія кварталы горада, як Галівуд, Сільвер-Лэйк, цэнтральная частка горада, Карэйскі квартал, былі падвергнуты джэнтрыфікацыі[14].

Геаграфія

правіць
 
Пляж у Санта-Моніцы
 
Пальмы ля пляжу Оўшэн-біч

Горад размешчаны ў прыбярэжнай нізіне, прылеглай да заліва Санта-Моніка, і акаймаваны гарамі Сан-Габрыель, Санта-Моніка і Санта-Анна. Паводле дадзеных бюро перапісу насельніцтва ЗША, агульная плошча Лос-Анджэлеса складае 1290,6 км², у тым ліку 1214,9 км² — суша і 75,7 км² — водныя прасторы (5,86 %). Максімальная працягласць гораду з поўначы на поўдзень складае 71 км, з усходу на захад — 47 км, працягласць гарадскіх меж складае 550 км. Гарадская тэрыторыя з’яўляецца дзявятай па плошчы ў кантынентальнай частцы ЗША, гэта значыць выключаючы Джуна, штат Аляска і Ганалулу, штат Гаваі).

Агламерацыя Вялікі Лос-Анджэлес працягваецца амаль на 200 км паміж гарадамі Вентура і Сан-Бернардзіна. Найвышэйшая кропка горада — пік Сёстры Элсі (1548 м)[15]. Самая буйная рака — рака Лос-Анджэлес, якая бярэ пачатак у даліне Сан-Фернанда, яна па большай частцы працякае ў штучным бетонным рэчышчы, а ў засушлівы час практычна перасыхае.

Багацце прыродных зон у раёне горада, як існасць паблізу пляжаў, выдмаў, балотаў, гор, пагоркаў, рэк, стварае ўмовы для існавання разнастайнасці біялагічных супольнасцей. Лос-Анджэлес у асноўным атачаюць засушлівыя субтрапічныя рэдкалессі з багаццем яскрава квітнеючых раслін. Разам з тым, надзвычайная ўрбанізацыя ландшафту прыводзіць да памяншэння распаўсюджвання і знікнення многіх біялагічных відаў у межах горада і яго наваколлях. Вуліцы, сады і скверы Лос-Анджэлеса засаджаны шматлікімі рэдкімі і экзатычнымі дэкаратыўнымі раслінамі, сярод якіх існуюць розныя віды пальм, камеліі і іншых.

Геалогія

правіць

Лос-Анджэлес знаходзіцца ў актыўнай сейсмічнай зоне з-за сваёй блізкасці да разлому Сан-Андрэас, і разлому Пунта-Гілс, які праходзіць праз сам горад[16]. Апошнім буйным землетрасеннем стаў разбуральны землетрасенне 1994 года, эпіцэнтр якога знаходзіўся ў паўночнай частцы даліны Сан-Фернанда. Гэтая праява стыхіі, якая адбылася менш чым праз два гады пасля масавых пагромаў у Лос-Анджэлесе, стала сапраўдным шокам для жыхароў Каліфорніі, прычыніўшы матэрыяльны страты на многія мільярды долараў.

Іншыя буйныя землетрасенні ў XX стагоддзі мелі месца ў гэтым рэгіёне ў 1933, 1971 і 1987 гадах. Як бы тое ні было, большасць землетрасенняў, якія адбываюцца ў раёне горада, адчуваюцца толькі як слабыя штуршкі, невялікія ваганні рэгіструюцца сейсмометрамі практычна штодня.

Клімат

правіць

Горад размешчаны ў зоне субтрапічнага міжземнаморскага клімату, дзякуючы гэтаму рэгіёна характэрна мяккая, даволі вільготная зіма і цёплае, нават спякотнае, часцяком засушлівае лета. Брызы, што дзьмуць з Ціхага акіяна, робяць клімат у раёнах горада, прылеглых да берагавой лініі, больш прахалодным летам і больш цёплым зімой, у параўнанні з такімі «кантынентальнымі» раёнамі горада, як, напрыклад, даліна Сан-Фернанда. Дзённая тэмпература летам можа перавышаць 32 °C, пры тым што сярэдняя максімальная звычайна трымаецца ў рэгіёне 29 °C; сярэдняя мінімальная начная — звычайна ў раёне 18 °C. Узімку днём сярэдняя максімальная тэмпература складае 21 °C, сярэдняя мінімальная начная — каля 8 °C. Зафіксаваны за час назіранняў тэмпературны максімум складае 48,33 °C (22 ліпеня 2006), мінімальная тэмпература назіралася зімой 1989: −7,8 °C[17].

Дажджы найбольш характэрныя для зімовых і вясновых месяцаў, люты з’яўляецца самым вільготным месяцам. У сярэднім у Лос-Анджэлесе за год выпадае 355,6 мм ападкаў, сярэдняя колькасць дзён з ападкамі складе 35. Снег у межах горада выпадае рэдка, у той жа час горы, якія атачаюць Лос-Анджэлес, досыць рэгулярна пакрываюцца снегам. Дзякуючы кліматычным умовам, у некаторыя дні ў Лос-Анджэлесе магчыма ў адзін і той жа дзень займацца гарналыжным спортам і сёрфінгам[18][19].

Клімат Лос-Анджэлесу
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 32,8 33,3 35,0 38,9 41,1 43,0 46,1 46,7 45,3 44,1 38,3 34,4 46,7
Сярэдні максімум, °C 18,7 18,8 18,6 22,7 25,6 27,2 31,1 30,8 29,8 26,6 21,3 18,8 21,3
Сярэдняя тэмпература, °C 13,9 14,4 14,6 16,0 18,3 21,1 26,7 25,5 23,2 21,4 18,4 14,2 17,4
Сярэдні мінімум, °C 8,8 9,6 10,3 11,6 13,5 15,3 17,1 17,9 17,3 15,1 11,6 8,8 13,1
Абсалютны мінімум, °C −2,8 1,1 1,7 5,6 7,2 8,9 11,1 12,8 10,6 6,1 3,3 0,6 −2,8
Норма ападкаў, мм 61,0 63,8 50,3 18,3 3,6 0,8 0,3 3,8 7,9 8,6 44,7 42,2 305,3
Крыніца: Надвор'е і клімат, World Weather

Эканоміка

правіць
 
У бізнесным раёне горада

Лос-Анджэлес — найбуйнейшы прамысловы і эканамічны цэнтр Захаду ЗША[20]. Асноўнымі прамысловымі галінамі, якія забяспечваюць эканамічнае развіццё горада, з’яўляюцца міжнародны гандаль, тэле- і кінавытворчасць, ваенная, авіяцыйна-касмічная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, аўтазборачная, прыборабудаўнічая, харчовая прамысловасці. Актыўна развіваюцца біятэхналогіі. Добра развіта нафтаздабыча, а сярод іншых значных галін эканомікі: фінансы, тэлекамунікацыі, медыцына, транспарт, турызм, а таксама індустрыя забаў і культуры.

У Лос-Анджэлесе размешчаны штаб-кватэры трох кампаній, якія ўваходзяць у спіс 500 найбуйнейшых кампаній ЗША, як ваенная і авіяцыйна-касмічная Northrop Grumman, нафтавая Occidental Petroleum і будаўнічая кампанія KB Home. Акрамя таго ў горадзе размяшчаюцца штаб-кватэры такіх вядомых карпарацый, як 20th Century Fox, Guess?, Paramount Pictures, Health Net, 21st Century Insurance і іншыя. Яшчэ большая колькасць штаб-кватэр буйных кампаній размяшчаюцца ў гарадах-спадарожніках, дзе больш нізкія стаўкі падаткаабкладання спалучаюцца з перавагамі блізкасці мегаполісу; сярод такіх кампаній ёсць Hilton Hotels у Беверлі-Хілз, The Walt Disney Company і Warner Bros. у Бербанку, DreamWorks SKG у Глендэйле, Sea Launch у Лонг-Біч, Activision у Санта-Моніцы. Цікавы той факт, што нягледзячы на тое, што Лос-Анджэлес лічыцца сталіцай сусветнага кінематографу, толькі адна з найбуйнейшых студый здымае фільмы ў Галівудзе. Асноўныя здымачныя пляцоўкі іншых кампаній вынесеныя ў прыгарады Лос-Анджэлеса, як Бербанк, Калвер і Глендэйл.

Лос-Анджэлес з’яўляецца месцам правядзення шэрагу буйных міжнародных выстаў, сярод якіх Electronic Entertainment Expo («E3») і Greater Los Angeles Auto Show. Адным з найбуйнейшых выстававых комплексаў горада з’яўляецца Los Angeles Convention Center.

Злачынства і бяспека

правіць

Пачынаючы з сярэдзiны 1990-х гадоў Лос-Анджэлес адчуў значнае зніжэнне ўзроўню злачыннасцi. У 2009 годзе было зарэгiстравана 314 забойстваў, што з’яўляецца пяцідзесяцігадовым мiнiмумам і складае менш за 7,85 забойстваў на 100 тысяч жыхароў[21].

У 2016 годзе было зафіксавана 227 забойстваў. У параўнанні з 2012 годам гэта на 20 % менш[22].

Транспарт

правіць

Аўтамабільны транспарт

правіць
 
Развязка на скрыжаванні аўтадарог I-10 і I-15

Лос-Анджэлес з’яўляецца найбольш аўтамабілізаваным горадам у свеце: у ім зарэгістравана на 1,8 млн аўтамабіляў больш, чым ліцэнзіраваных кіроўцаў. Штодня аўтамабілі ў сукупнасці праязджаюць па вуліцах горада 160 млн кіламетраў. Лос-Анджэлес валодае адной з самых развітых у свеце сістэмў аўтамагістралей, многія з якіх пабудаваны на эстакадах. Перасячэнні магістраляў суправаджаюцца грандыёзнымі шматузроўневымі транспартнымі развязкамі. У цэлым горад мае ў асноўным прамавугольную планіроўку, вуліцы выцягнутыя з поўначы на поўдзень і з усходу на захад, шэраг найбольш буйных і вядомых вуліц носяць назвы бульвараў.

У сувязі з недастатковым фінансіраваннем, многія вуліцы Лос-Анджэлеса пакрытыя асфальтам невысокай якасці, у якім бываюць выбоіны. Але асноўнай праблемай гарадскога руху з’яўляюцца аўтамабільныя «пробкі»: па стане на 2009 год, Транспартны інстытут Тэхаса назваў Лос-Анджэлес горадам з найбольш загружанымі дарогамі. Галоўнай прычынай затораў з’яляецца непрыстасаванасць забудовы да абслугоўвання грамадскім транспартам, вялікая колькасць прыватных аўтамабіляў, адсутнасць абмежаванняў на іх выкарыстанне ў межах горада.

Варта адзначыць, што насуперак распаўсюджанай памылцы, што ў Лос-Анджэлесе нібыта ніхто не ходзіць пешшу, многія вуліцы цэнтра горада, а таксама лакальных цэнтраў раёнаў Лос-Анджэлеса поўныя хадакоў. У такіх раёнах перамяшчэнне пешшу часцяком значна хутчэйшае за перамяшчэнне аўтатранспартам з-за аўтамабільных затораў і цяжкасцей з паркоўкай. Гарадская адміністрацыя пры ўзгадненні праектаў новага будаўніцтва зараз патрабуе абавязковага ўключэння ў іх інфраструктуру аўтапарковак.

Грамадскі транспарт

правіць

Асноўнымі сістэмамі грамадскага транспарту ў горадзе служаць аўтобусная сетка, а таксама сетка рэйкавага транспарту, якая ўключае лініі метрапалітэна і легкарэйкавага транспарту агульнай працягласцю каля 120 км. Гэтая структура знаходзіцца пад кіраваннем дзяржаўнай кампаніі Los Angeles County Metropolitan Transportation Authority (звычайна званай Metro альбо MTA). Рэйкавая сістэма ўключае «чырвоную» і «пурпурную» лінію падземкі, «залатую», «сінюю» і «зялёную» лініі надземнай легкарэйкавай сістэмы, у будаўніцтве знаходзіцца таксама лінія «экспа» легкарэйкавай сістэмы. Таксама вылучаецца «аранжавая» лінія хуткаснай аўтобуснай сістэмы. Агульная колькасць пасажыраў ацэньваецца ў 1,7 млн штодня[23].

Гарады-пабрацімы

правіць

Выбітныя асобы

правіць

Зноскі

  1. Global LEI index Праверана 17 верасня 2024.
  2. а б https://mayor.lacity.gov/about-mayor-karen-bass Праверана 12 лютага 2023.
  3. а б United States. Bureau of the Census 2016 U.S. Gazetteer FilesWashington, D.C.: U.S. Census Bureau, 2016.
  4. а б https://it-ch.topographic-map.com/map-qqbkl/Los-Angeles/?zoom=19&center=34.05369%2C-118.2428&popup=34.05379%2C-118.24289
  5. Deutsche Nationalbibliothek Record #4036361-2 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 6 чэрвеня 2021.
  6. https://data.census.gov/cedsci/table?q=United%20States&tid=DECENNIALPL2020.P1 Праверана 21 верасня 2021.
  7. 2020 United States Census / пад рэд. Бюро перапісу насельніцтва ЗША Праверана 1 студзеня 2022.
  8. The World According to GaWC 2008 Архівавана 11 жніўня 2016.. Globalization and World Cities Study Group and Network, Loughborough University.
  9. In memory of Juan Rodriguez Cabrillo who gave the world California. — Chula vista, California, 1913.
  10. The History of Los Angeles County California Архівавана 25 верасня 2007.. laavenue.com
  11. Mulholland, Catherine, «William Mulholland and the Rise of Los Angeles». Berkeley: University of California Press, 2000): ст. 15.
  12. «The Story of Oil in California» Архівавана 4 верасня 2011.. Priweb.org (1921-06-25)
  13. Transcript of Executive Order 9066: Resulting in the Relocation of Japanese (1942)". ourdocuments.gov
  14. David Zahniser. Welcome to Gentrification City Архівавана 20 жніўня 2011.. laweekly.com
  15. Mount Lukens, or Sister Elsie Peak (mountain, Los Angeles, California, United States) Архівавана 24 жніўня 2011.. Britannica Online Encyclopedia
  16. San Andreas Fault Set for the Big One. Physorg.com
  17. Weatherbase: Historical Weather for Los Angeles, California, United States of America Архівавана 11 студзеня 2012.. weatherbase.com
  18. We’re Not in Kansas, but We Do Get Twisters — Los Angeles Times. Articles.latimes.com
  19. Burt, Christopher. Extreme Weather: A Guide and Record Book. New York: Norton, 2004: 100.
  20. Los Angeles: Economy. city-data.com
  21. Los Angeles Crime Rate Lowest in 50 Years
  22. Crime is down in Los Angeles for the first time in five years
  23. Apta transit ridership report Архівавана 24 кастрычніка 2007.. apta.com

Вядомыя асобы

правіць

Гл. таксама

правіць

Спасылкі

правіць