Гра́дус Цэ́льсія (пазначэнне: °C) — шырока распаўсюджаная адзінка вымярэння тэмпературы, ужываецца ў СІ, нараўне з Кельвінам.

Градус Цэльсія
Названа ад Андэрс Цэльсій
Абазначэнне адзінкі [1], °C, °C, °С, °C[2], °C і °C
Фізічная велічыня Celsius temperature[d][2]
Звязаная выява
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Градус Цэльсія названы ў гонар шведскага навукоўца Андэрса Цэльсія, які прапанаваў у 1742 годзе новую шкалу для вымярэння тэмпературы. За нуль па шкале Цэльсія прымалася пункт плаўлення лёду, а за 100° — Тэмпература кіпення вады пры стандартным атмасферным ціску. Першапачаткова Цэльсій за 100° прыняў тэмпературу плаўлення лёду, а за 0° — тэмпературу кіпення вады. І толькі пазней яго суайчыннік М. Штрэмер «перавярнуў» гэтую шкалу. Гэтая шкала лінейная ў інтэрвале 0—100° і гэтак жа лінейна працягваецца ў вобласці ніжэй 0° і вышэй 100 °C. Лінейнасць з’яўляецца асноўнай праблемай пры дакладных вымярэннях тэмпературы. Дастаткова згадаць, што класічны тэрмометр, запоўнены вадой, немагчыма размеціць для тэмператур ніжэй 4 градусаў Цэльсія, бо ў гэтым дыяпазоне вада пачынае зноў пашырацца.

Першапачатковае вызначэнне градусу Цэльсія залежала ад вызначэння стандартнага атмасфернага ціску, таму што і тэмпература кіпення вады і тэмпература плаўлення лёду залежаць ад ціску. Гэта не вельмі зручна для стандартызацыі адзінкі вымярэння. Таму пасля прыняцця Кельвіна, у якасці асноўнай адзінкі вымярэння тэмпературы, вызначэнне градусу Цэльсія было перагледжана.

Паводле сучаснага вызначэння, градус Цэльсія роўны аднаму Кельвіну, а нуль шкалы Цэльсія ўсталяваны такім чынам, што тэмпература патройнай кропкі вады роўная 0,01 °C. У выніку, шкалы Цэльсія і Кельвіна ссунутыя на 273,15:

°C = K — 273,15

Спасылкі

правіць

Зноскі