Бюро перапісу насельніцтва ЗША

Бюро перапісу насельніцтва ЗША (англ.: United States Census Bureau, Bureau of the Census) — урадавае агенцтва, на якое ўскладзена адказнасць за арганізацыю і правядзенне перапісу насельніцтва ЗША. Яно таксама збірае і статыстычна апрацоўвае іншыя нацыянальныя дэмаграфічныя і эканамічныя даныя. Фактычна, гэта цэнтральны статыстычны орган ЗША.

Бюро перапісу насельніцтва ЗША
Census Bureau headquarters, Suitland, Maryland, 2007.jpg
Seal of the United States Census Bureau.svg
друк
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Адрас 4600 Silver Hill Rd, Suitland, MD 20746-2402[9][10][6]
Тып арганізацыі статыстычная служба[d] і United States federal agency[d][1][11]
Кіраўнікі
Дырэктар John H. Thompson
Заснаванне
Дата заснавання 6 сакавіка 1902[1][2][…]
Матчыная арганізацыя Міністэрства гандлю ЗША[2][1][…]
Колькасць супрацоўнікаў у 2006 годзе — 5593
www.census.gov (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Бюро перапісу насельніцтва з’яўляецца структурным падраздзяленнем міністэрства гандлю ЗША. Кіраўнік агенцтва — палітычная пасада, прызначаецца дзеючым прэзідэнтам.

Паміж перапісамі, Бюро перапісу робіць ацэнкі і прагнозы колькасці насельніцтва. Акрамя таго, гэтыя перапісы ўплываюць на пераразмеркаванне больш за 300 мільярдаў долараў штогадовых федэральных і ад штатаў асігнаванняў для мясцовых абшчын на добраўпарадкаванне, ахову здароўя, адукацыю, транспарт і іншае. Па гэтым у абавязкі Бюро перапісу ўваходзіць збор статыстыкі адносна людзей і эканомікі. Акрамя таго, увесь час праводзіцца збор даных у інтарэсах розных федэральных і мясцовых органаў улады па такіх тэмах, як занятасць, злачынствы, здароўе, выдаткі на спажыванне і жыллё. Яны публікуюцца як «дэмаграфічныя агляды». Бюро перапісу таксама публікуе эканамічныя агляды адносна вытворчасці, рознічных продажаў, паслуг.

Бюро перапісу базіруецца гарадку Сютленд-Сільвер-Хіл (англ.: Suitland-Silver Hill), штат Мэрыленд і яшчэ 12 рэгіянальных офісаў у гарадах Атланта, Бостан, Далас, Дэнвер, Дэтройт, Канзас-Сіці, Лос-Анджэлес, Нью-Ёрк, Сіэтл, Філадэльфія, Чыкага і Шарлот. Нацыянальны цэнтр апрацоўкі даных знаходзіцца ў Джэферсанвіле (англ.: Jeffersonville), штат Індыяна.

Кароткая гісторыяПравіць

Падрабязней гл. таксама: Перапіс насельніцтва ЗША

Артыкул 1 Канстытуцыі Злучаных Штатаў прадугледжвае, што перапіс насельніцтва павінен праходзіць не радзей аднаго разу ў дзесяць гадоў. Ад гэтага залежыць лік мандатаў ад кожнага штата ў Палаце прадстаўнікоў і ў Калегіі выбаршчыкаў. Бюро перапісу атрымала гэтыя паўнамоцтвы ўжо ў акце ўтварэння ЗША 13-ю штатамі. Цяпер перапіс ажыцяўляецца кожныя 10 гадоў у гадах, які сканчаецца нулём (2000, 2010), і завецца «дзесяцігадовым».

З 1790 да 1840 гадоў перапіс праводзіўся сіламі шэрыфаў. З 1840 года ўзнік цэнтральны офіс перапісу, які дзейнічаў толькі падчас дзесяцігадовага перапісу. У 1890 годзе ўпершыню пры перапісе выкарыстоўвалі электрычную табуляцыйную машыну Германа Холерыта для апрацоўкі вынікаў. У 1902 годзе часовы Офіс перапісу быў рэарганізаваны і ў 1903 годзе канчаткова атрымаў цяперашнюю назву ў структуры міністэрства гандлю ЗША. Бюро перапісу становіцца цэнтральным статыстычным органам ЗША.

У 2006 годзе ў Бюро перапісу насельніцтва працавала 5593 чалавека.

Зноскі

  1. а б в г Federal RegisterWashington, D.C.: Office of the Federal Register, 1936. — ISSN 0097-6326; 2167-2520 Праверана 19 сакавіка 2021.
  2. а б в г Ballotpedia — 2007. Праверана 19 сакавіка 2021.
  3. а б https://govtrackus.s3.amazonaws.com/legislink/pdf/stat/32/STATUTE-32-Pg51.pdf Праверана 19 сакавіка 2021.
  4. Geographic Names Information System Праверана 19 сакавіка 2021.
  5. GeoNames — 2005. Праверана 19 сакавіка 2021.
  6. а б Thomson Reuters Open Perm IDThomson Reuters. Праверана 6 студзеня 2023.
  7. Geographic Names Information System Праверана 21 снежня 2019.
  8. GeoNames — 2005. Праверана 21 снежня 2019.
  9. 4600 Silver Hill RoadGeneral Services Administration. Праверана 19 сакавіка 2021.
  10. а б https://commerce.maryland.gov/Documents/BusinessResource/Census-Bureau.pdf Праверана 19 сакавіка 2021.
  11. U.S. Census Bureau // USA.gov Праверана 6 студзеня 2023.

СпасылкіПравіць