Ціхі акіян

найбуйнейшы акіян Зямлі

Ціхі акіян — частка Сусветнага акіяну. Абмежаваны мацерыкамі Еўразія і Аўстралія на захадзе, Паўночная і Паўднёвая Амерыка на ўсходзе, лініяй, якая праходзіць паміж паўастравамі Чукоцкі (мыс Унікін) і Сцюарда на поўначы, Паўднёвым акіянам на поўдні.

Найбольшы з акіянаў на Зямлі. Плошча з морамі каля 180 млн. км² (1/3 паверхні зямнога шара і 1/2 Сусветнага акіяна), аб'ём вады 710 млн км³. Найбольш глыбокі басейн Сусветнага акіяна, сярэдняя глыбіня — 3980 м, максімальная глыбіня — 10911 м (Марыянскі жолаб).[1]

Моры замкнёныя — Берынгава, Ахоцкае мора, Японскае мора і Унутранае Японскае, Усходне-Кітайскае мора, Жоўтае мора і Паўднёва-Кітайскае мора, а таксама міжастраўныя, аб'яднаныя назвай Аўстрала-Азіяцкае міжземнае мора (мора Самар, мора Сібуян і інш.); ускраінныя — Каралавае мора і Тасманава мора, каля берагоў Антарктыдымора Амундсена, мора Белінсгаўзена і мора Роса; буйныя залівы - Аляска, Каліфарнійскі заліў, Панамскі заліў.

У геаграфіі М.Грамыкі: Вялікі акіян. А на мапе 1930 відаць двайную назву: Вялікі або Ціхі.

Астравы правіць

Па колькасці астравоў (каля 10 тыс., плошча каля 3,6 млн км²) Ціхі акіян займае 1-е месца сярод акіянаў. Мацерыковыя астравы размешчаны пераважна на заходняй ускраіне акіяна — Сахалін, Японскія астравы, Тайвань, усе буйныя астравы Малайскага архіпелага, а-вы Новай Зеландыі і інш.; на ўсходзе — большасць астравоў каля Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі. Вулканічныя астравы трапляюцца на ўсёй акваторыі акіяна — б.ч. Алеуцкіх, Курыльскіх, Рукю, Гавайскіх, Самоа, Маркізскіх, Тубуаі, Галапагас, Хуан-Фернандэс, Чатэм і інш. Біягенныя (каралавыя) астравы размешчаны пераважна ў экватарыяльна-трапічных шыротах — Маршалавы астравы, Гілберта, Тувалу, Такелау, астравы Кука, Лайн, Фенікс, Туамоту і інш.; узнятыя рыфы — Мінаміторы (Маркус), Уэйк, Науру, Хаўленд і інш.; атолы — Тонграва, Джонстан, Капінга-марангі і інш.

Будова дна правіць

 
Рэльеф дна

Рэльеф дна разнастайны. На ўсходзе — Усходне-Ціхаакіянскае ўзняцце, у цэнтральнай частцы шмат катлавін (Паўночна-Усходняя, Паўночна-Заходняя, Цэнтральная, Усходняя, Паўднёвая і інш), глыбакаводныя жолабы: на поўначы — Алеуцкі, Курыла-Камчацкі, Ідзу-Банінскі; на захадзе — Марыянскі (з максімальнай глыбінёй Сусветнага акіяна), Тагальскі і інш; на поўдні — Цэнтральна-Амерыканскі, Перуанскі і іншыя.

У Ціхім акіяне можна адрозніць літаральныя і сублітаральныя зоны, пераходную зону (да 500—1000 м), батыяль, абісаль і ультраабісаль, або зону глыбакаводных жолабаў (ад 6—7 да 11 тысяч м). Вылучаюцца: падводныя ўскраіны мацерыкоў (10,2 %; пашыраны ва ўскраінных морах Заходняга сектара, вобласці Малайскага архіпелага, каля паўночнага і ўсходняга ўзбярэжжаў Аўстраліі), мацерыковы схіл (3 %), вобласці пераходных зон (13,3 %), ложа акіяна (65,5 %), сярэдзінна-акіянічныя хрыбты (11 % ад плошчы акіяна).

Рэльеф дна Ціхага акіяна характарызуецца найбольшай (параўнальна з іншымі акіянамі) расчлянёнасцю і слабым развіццём шэльфа (1,7 % ад плошчы акіяна). На паўночным захадзе, захадзе і паўночным усходзе шэльф уяўляе сабой абразійна-акумулятыўную раўніну, ускладненую рачнымі далінамі і рэліктавымі формамі ледавіковага рэльефу. На захадзе шырыня шэльфа да 800 км, глыбіня вонкавага краю 150—500 м. Мацерыковы схіл вузкі і стромы (10—30°). Каля берагоў Аўстраліі мноства каралавых пабудоў, на вонкавым краі акаймаваны Вялікім бар’ерным рыфам. На ўсходзе шэльф вузкі (некалькі дзясяткаў кіламетраў), абмежаваны ўступам на глыбіні 1000—1500 м (Каліфарнійскі бардэрленд). Мацерыковы схіл круты, парэзаны шматлікімі каньёнамі, конусы вынасу якіх утвараюць нахіленую раўніну мацерыковага падножжа. Вылучаецца глыба кары кантынентальнага тыпу палеазойскага ўзросту — Кэмпбел (Новазеландскае плато). Мацерыковая ўскраіна Антарктыды вызначаецца пашырэннем ледавіковых і айсбергавых адкладаў. Мацерыковы схіл (глыбіня 500 м) шырокі, парэзаны каньёнамі. Па паўночнай і заходняй перыферыі Ціхага акіяна ў пераходнай зоне ад п-ва Аляска да а-воў Новая Зеландыя цягнецца сістэма катлавін ускраінных мораў (глыб. 3000—7000 м), астраўных дуг і спалучаных з імі акіянічных жалабоў (якім адпавядаюць максімальныя глыбіні) — Алеуцкі (7855 м), Курыла-Камчацкі (9783 м), Ідзу-Огасавара (Ідзу-Банінскі; 9810 м), Марыянскі жолаб (10 920 м), Філіпінскі жолаб (10 265 м) і інш.

Сістэма сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў — адзіная структура, даўжыня больш за 7000 км. Падзяляецца на Паўднёва-Ціхаакіянскае падняцце (хрыбет), шырынёю 750 км і Усходне-Ціхаакіянскае падняцце, шырыня да 2000 км. Характарызуецца скляпеннепадобнай будовай, значнай шырынёй, вялікай колькасцю трансформных разломаў, зямной карой рыфтагеннага тыпу. Сярэдзінна-акіянічныя хрыбты тэктанічна актыўныя. Скорасць рассоўвання хрыбтоў у асноўным перавышае 5 см за год, зрэдку 16—18 см. На адлегласці каля 2 км ад галоўнага хрыбта дно разбіта сістэмай скідаў і грабенаў. На аддаленні 10—12 км тэктанічная актыўнасць амаль адсутнічае.

Ложа акіяна сістэмай падняццяў падзелена на шэраг катлавін: Паўночна-Заходнюю (6965 м), Паўночна-Усходнюю (6850 м), Філіпінскую (7759 м), Заходне-Марыянскую (7534 м), Усходне-Марыянскую (6150 м), Заходне-Каралінскую (5798 м), Усходне-Каралінскую (7208 м), Белінсгаўзена (5120 м), Паўднёвую (6600 м), Чылійскую (5021 м) і інш. Падняцці полігенетычныя: акіянічныя валы, глыбавыя горы, вулканічныя хрыбты, ускраінныя валы і хрыбты, асобныя горы (гаёты) і інш. Для асобных катлавін характэрны шыротныя разломы (даўжынёй 4000—5000 м).

Гісторыя фарміравання правіць

Ціхі акіян — найбольш старажытны з акіянаў, развіваецца з пратэразою, у мезазоі быў суперакіянам, пасля чаго ў выніку дрэйфу літасферных пліт пастаянна скарачаецца. Катлавінам і падняццям ложа адпавядае кара акіянічнага тыпу, дзе «базальтавы» слой сярэдняй магутнасцю да 7000 м; асадкавы слой складзены з ніжняга, больш шчыльнага асадкавага або вулканагеннага слоя (магутнасць ад соцень да тысяч метраў, у некаторых раёнах адсутнічае) і верхняга, больш рыхлага (1000—2000 м).

Донныя адклады правіць

Донныя адклады тэрыгеннага паходжання (абломкавыя і гліністыя) займаюць 10 % плошчы акіяна, пераважна на падводнай ускраіне мацерыкоў; тэрыгенна-айсбергавыя ўтвараюць паласу шырынёй да 1000 м каля берагоў Антарктыды. У пелагіялі акіяна на поўдзень ад экватара да 60° пд.ш. пашыраны карбанатныя фарамініферавыя адклады (каля 38 % плошчы акіяна). Птэраподавыя адклады ў Каралавым моры. У экватарыяльна-трапічным поясе на шэльфе і мацерыковым схіле — каралавыя ўтварэнні (1 % плошчы). Вылучаюцца 3 паясы біягенных (крамяністых) асадкаў (10 % плошчы): паўночны і паўднёвы (субантарктычны) дыятомавых ілоў і экватарыяльны радыялярыевых ілоў. Ракушачныя намнажэнні пашыраны на ўсіх шэльфах, акрамя антарктычнага. У раёнах сучаснага і антрапагенавага вулканізму сярод асадкавых адкладаў значная прымесь вулканагенных. На глыбінях больш за 4500—5000 м у малапрадукцыйных зонах вялікая плошча дна (35 %) укрыты чырвонымі глыбакаводнымі глінамі. Асадкі сярэдзінна-акіянічных хрыбтоў і іх схілаў абагачаны аксідамі і гідраксідамі жалеза і марганцу, што выносяцца ў прыдонныя воды высокатэмпературнымі руданоснымі растворамі.

Карысныя выкапні: нафта і газ на шэльфе (ЗША, Перу, Расія, Кітай, Эквадор, Інданезія); вялікія палі жалеза-марганцавых канкрэцый (пл. 16 млн км²) у адкрытым акіяне, на схілах вулканічных астравоў і падводных гарах; россыпныя радовішчы касітэрыту (Інданезія), рутылу, торыю, цыркону (Аўстралія, Інданезія), золата і плаціны (узбярэжжа Аляскі, Каліфорніі, Чылі), тытана-магнетытавай руды (Японія, Інданезія, Расія, ЗША); радовішчы фасфарытаў (на шэльфах Каліфорніі і а-воў Новая Зеландыя); каменны вугаль на шэльфе Японіі, Аўстраліі,Новай Зеландыі і Паўднёвай Амерыкі. У межах сярэдзінна-акіянічных рыфтаў буйныя радовішчы сульфідных руд (цынк, медзь, свінец, рэдкія металы). На многіх мелкаводных участках шэльфа эксплуатуюцца радовішчы неметалічных карысных выкапняў.

Клімат правіць

Большая частка Ціхага акіяна размешчана ў субэкватарыяльным, трапічным, субтрапічным і ўмераным кліматычных паясах, меншая ў экватарыяльным і субарктычным. У паўночна-заходняй частцы акіяна мусонная цыркуляцью атмасферы. Ва ўмераных шыротах заходнія вятры, у трапічных і субтрапічных на поўначы і поўдні адпаведна паўночна-ўсходнія і паўднёва-ўсходнія пасаты. На захадзе трапічнай зоны з чэрвеня па лістапад тайфуны (27—50 за год). Цыркуляцыя атмасферы над акіянам вызначаецца 4 асноўнымі абласцямі атмасфернага ціску: Алеуцкім мінімумам, Паўночна-Ціхаакіянскім, Паўднёва-Ціхаакіянскім і Антарктычным максімумамі.

Гідралагічны рэжым правіць

 
Шторм на ўзбярэжжы Каліфорніі

Паверхневыя цячэнні абумоўлены атмасфернай цыркуляцыяй. На поўнач ад 40° пн.ш. субпалярны цыкланічны кругаварот, што складаецца з Аляскінскага, Алеуцкага, Камчацкага, Курыльскага і Паўночна-Ціхаакіянскага цячэнняў. На поўдзень ад гэтай сістэмы — субтрапічны антыцыкланальны кругаварот, утвораны Паўночным Пасатным, Курасіа, Паўночна-Ціхаакіянскім і Каліфарнійскім цячэннямі. У нізкіх шыротах Паўночнае Пасатнае, Міжпасатнае (Экватарыяльнае) проціцячэнне і Паўднёвае Пасатнае ўтвараюць 2 вузкія трапічныя цыкланальныя кругавароты. У Паўднёвым паўшар'і таксама назіраецца субтрапічны антыцыкланальны кругаварот, што складаецца з Паўднёвага Пасатнага, Усходне-Аўстралійскага, Заходніх Вятроў і Перуанскага цячэння. Цячэнне Заходніх Вятроў сумесна з Антарктычным цячэннем усходняга кірунку ўтварае паўднёвы субпалярны цыкланічны кругаварот. У паверхневых водах з захаду на ўсход цячэнне Кромвела звязана з буйнамаштабным глыбінным пераносам вады. У паўднёва-заходняй частцы акіяна існуе цёплае цячэнне Эль-Ніньё, якое перыядычна мяняе свой напрамак і тэмпературу; назва мяняецца на Ла-Нінья. У Ціхім акіяне самыя высокія (да 34 м) ветравыя хвалі. Сярэднегадавая тэмпература вады на паверхні 19,1 °C. Найбольшая салёнасць 35,5 ‰. і 36,5 ‰ адзначана адпаведна ў паўночных і паўднёвых субтрапічных шыротах. Каля экватара памяншаецца да 34,5 ‰ і менш, у паўночных умераных шыротах зніжаецца да 30—31 ‰, у паўднёвых высокіх шыротах — да 33,5 ‰. Шчыльнасць вады на паверхні раўнамерна павялічваецца ад экватара (1021 кг/м³) да высокіх шырот (1027 кг/м³).

Прылівы ў адкрытай частцы акіяна на поўначы і паўднёвым усходзе няправільныя паўсутачныя (да 12 м у заліве Кука; 2,6 м каля берагоў Чылі). У паўднёвай частцы акіяна — правільныя паўсутачныя (7,2 м каля берагоў Аўстраліі), у экватарыяльнай вобласці — сутачныя і няправільныя сутачныя (2,5 м каля Новай Гвінеі, 1 м каля Саламонавых а-воў). Максімальны прыліў 13,2 м (Пенжынская губа Ахоцкага мора). Лёдаўтварэнне адбываецца ў паўночна-заходніх морах (Берынгава, Ахоцкае, Японскае, Жоўтае), на поўначы заліва Аляска і каля берагоў Антарктыды. Зімой і вясной лёд выносіцца Курыльскім цячэннем у паўночна-заходнюю частку акіяна. Ад берагоў Антарктыды льды і айсбергі выносяцца ў лютым да 61—64° пд.ш., у жніўні да 70° пд.ш.. У выніку землетрасенняў або падводных вывяржэнняў вулканаў узнікаюць цунамі (паўночны ўсход акіяна).

Флора і фауна правіць

Флора і фаўна багатая і разнастайная. Фаўна Ціхіга акіяна ўключае каля 100 тыс. відаў, фітапланктон каля 380 відаў. У зоне шэльфа прадстаўлены бурыя, фукусавыя, ламінарыевыя водарасці, малюскі, чэрві, ракападобныя, ігласкурыя і іншыя арганізмы. У мелкаводнай трапічнай зоне шмат каралаў (400 відаў), утвараюць каралавыя рыфы. Фаўна рыб уключае не менш як 2000 відаў у трапічных шыротах і да 800 відаў ва ўмераных.

Даследванні акіяна правіць

 
Карта Ціхаха акіяна (1589)

Іспанскі канкістадор Васка Нуньес дэ Бальбоа ў 1510 годзе заснаваў на заходнім беразе Дар'енскага заліва паселішча Санта-Марыя-ла-Антыгуа-дэль-Дар'ен (es: Santa María la Antigua del Darién). Неўзабаве да яго дайшлі весткі аб багатай краіне і вялікім моры, размешчаных на поўдні. Бальбоа з атрадам выступіў са свайго горада (1 верасня 1513 г.), і праз чатыры тыдні ён убачыў бязмежную водную роўнядзь Ціхага акіяна. Ён выйшаў на бераг акіяна і ахрысціў яго Паўднёвым морам (ісп.: Mar del Sur).

Восенню 1520 года Магелан абмінуў Паўднёвую Амерыку, пераадолеўшы праліў, пасля чаго ўбачыў новыя водныя прасторы. За час далейшага пераходу ад Вогненнай Зямлі да Філіпінскіх астравоў, больш за тры месяцы экспедыцыя не сутыкнулася ні з адной бурай, відавочна, таму Магелан назваў акіян Ціхім (лац. Mare Pacificum). Першая дэталізаваная карта Ціхага акіяна была апублікаваная Артэліем ў 1589 годзе.

Па колькасці (каля 10 тыс.) і агульнай плошчы астравоў (каля 3,6 млн км ²) Ціхі акіян займае сярод акіянаў першае месца. У паўночнай часткі — Алеўцкія; ў заходняй — Курыльскія, Сахалін, Японскія, Філіпінскія, Вялікія і Малыя Зондскія, Новая Гвінея, Новая Зеландыя, Тасманія; у цэнтральнай і паўднёвай — шматлікія дробныя астравы. Астравы цэнтральнай і заходняй часткі акіяна складаюць геаграфічны рэгіён Акіянія.

Эканамічная геаграфія правіць

Эканоміка-геаграфічнае становішча правіць

Велізарныя памеры Ціхага акіяна маюць азначальны ўплыў на гаспадарчую дзейнасць дзяржаў свету. Але, ў сваю чаргу, транспартныя магчымасці акіяна абмежаваны з наступных прычын:

Прыродна-рэсурсны патэнцыял правіць

Прыродна-рэсурсны патэнцыял Ціхага акіяна асвоены значна менш за ўсе яго біялагічныя рэсурсы. Так, сусветныя радовішчы рутылу і цырконію размешчаны ў Аўстралійскім сектары акіяна, касітэрыту - у Паўднёва-Усходняй Азіі, біялагічныя рэсурсы - у Паўночна-Заходняй эканоміка-геаграфічнай правінцыі. У акіяне маюцца значныя запасы жалеза-марганцавых канкрэцый. Запасы нафты і газу у канцы 2000-х гг. ацэньваліся ў 120 млн т. і размешчаны ў асноўным у каліфарнійскім шэльфе, заліве Кука, Басавым праліве, прыбярэжжы Малакскага архіпелагу, Гуаякільскім заліве, заліве Бахайвань.

Біялагічныя рэсурсы Ціхага акіяну адрозніваюцца высокай прадукцыйнасцю, у сярэднім 200 кг/км2. У найбольшай меры гэтыя лічбы адносяцца да кантынентальнага шэльфа. Асабліва выдзяляюцца ў гэтым плане Жоўтае мора, Паўднёва-Кітайскае мора, Ахоцкае мора, Берынгава мора. Паўночная частка Ціхага акіяна мае шмат прамысловай рыбы (селядзец, тунец і траска). На акваторыю Ціхага акіяна прыпадае каля 60 % сусветнага ўлову рыбы (у асноўным гэта Японія, Кітай, Расія, Перу, ЗША і Тайланд). Вядзецца здабыча крабаў, крэветак, вустрыц, анчоўсаў. Агульныя ўловы у канцы 2000-х гг. складалі каля 53,5 млн т у год.

Транспартныя шляхі правіць

Праз Ціхі акіян пралягаюць важныя марскія і паветраныя камунікацыі паміж краінамі ціхаакіянскага басейна і транзітныя шляхі паміж краінамі Атлантычнага і Індыйскага акіянаў. Найважнейшыя акіянскія шляхі вядуць з Канады і ЗША ў Тайвань, Кітай і Філіпіны. Буйныя парты: Уладзівасток, Находка (Расія), Шанхай (Кітай), Сінгапур (Сінгапур), Сідней (Аўстралія), Ванкувер (Канада), Лос-Анджэлес, Лонг-Біч (ЗША), Уаска (Чылі). Буйнейшымі па грузазвароце ў канцы 2000-х гадоў былі Сінгапур (больш за 300 млн т), Тыба (160 млн т), Нагоя (130 млн т), Якагама (117 млн т), Шанхай, Ньюкасл, парты Ціхаакіянскага ўзбярэжжа ЗША.

Эканоміка-геаграфічныя правінцыі правіць

Навукоўцамі выдзяляюцца сем эканоміка-геаграфічных правінцый Ціхага акіяна: Паўночна-Заходняя, Паўночна-Усходняя, Цэнтральна-Заходняя, Цэнтральна-Усходняя, Паўднёва-Заходняя, Паўднёвая, Паўднёва-Усходняя.

Паўночна-Заходняя правінцыя правіць

Гэта акваторыя Паўночна-Заходняй катлавіны, воды прыбярэжных мораў і прыморскай зоны. Усходняя межа вызначаецца 180° усходняй даўгаты. У эканамічным плане для правінцыі характэрны высокі ўзровень развіцця марской гаспадаркі, велізарнымі людскімі рэсурсамі, знаходжаннем тут трэцяга па магутнасці цэнтра сусветнай гаспадаркі, ядром якога з'яўляецца Японія. Шэльф утрымлівае значныя запасы нафты, прыроднага газу, каменнага вугалю, касітэрыту, жалеза-марганцавых канкрэцый. Высокая рыбапрадукцыйнасць (больш за 1000 кг/км2) абумоўлівае тое, што правінцыя дае ¼ усяго сусветнага ўлову рыбы. Так, Кітай у канцы 2000-х гг. даваў 14% сусветнага ўлову, Японія - 4%. Больш таго, 60% усіх уловаў Расіі даюць моры Далёкага Ўсходу.

Правінцыя - інтэнсіўная зона марскога суднаходства і дае 2/3 аб'ёму перавозак Ціхага акіяна. Найбуйнейшым марскім вузлом камунікацый з'яўляюцца японскія парты. 80% апрацоўчай прамысловасці Японіі змешчаны на Ціхаакінскім узбярэжжы, ад Токіа да Кюсю. Да таго ж, з транспартнай сістэмай партоў звязаны буйнейшыя прамысловыя раёны Японіі - Кэйхін (Токіа, Кавасакі, Іакагама, Ціба), Такай (Нагоя, Іакакіта, Таканамэ) і Хамшын (Осака, Кобэ).

У прыморскіх правінцыях і басейнах буйных рэк, што складаюць 1/3 тэрыторыі Кітая, змешчана больш за 90% яго насельніцтва.

Паўночна-Усходняя правінцыя правіць

Лічыцца найбольш развітай у эканамічным плане, бо на ціхаакіянскае ўзбярэжжа выходзяць вытворчасці першай эканомікі свету - ЗША. Аднак рыбапрадукцыйнасць значна ніжэйшая за Паўночна-Заходнюю правінцыю, таму тут у канцы 2000-х гг. здабывалася каля 3 млн т рыбы ў год.

Цэнтральна-Заходняя правінцыя правіць

Гэта воды Паўднёва-Усходняй Азіі да 180° усходняй даўгаты. Характэрныя асаблівасці:

  • Выгаднае становішча на трасах інтэнсіўнага марскога суднаходства
  • Буйныя запасы мінеральнай сыравіны і бірэсурсаў
  • Рэгіён саступае Паўночна-Заходняй правінцыі па прамысловым і навукова-тэхнічным патэнцыяле
  • Тут змяшчаецца 70% запасаў волава (найбольшыя ў свеце - у Малакскага паўвострава), значныя аб'ёмы нафты (асабліва ў Брунеі), жалеза-марганцавых канкрэцый
  • Воды прыбярэжных мораў адзначаюцца павышанай рыбапрадукцыйнасцю - 500 кг/км2
  • Уловы штогод растуць: у канцы 2000-х Інданезія вылоўлівала 3 млн т, Тайланд і Філіпіны - па 2 млн т, В’етнам - 1,5 млн т, а ўсяго па правінцыі - 11 млн т.
  • Значнае развіццё атрымала аквакультура (Інданезія, Малайзія, Сінгапур).
  • Буйнейшыя парты - Маніла, Келам, Бангкок, Думай, Брысбен, Гладстаўн.

Цэнтральна-Усходняя правінцыя правіць

Сюды выходзяць узбярэжжы і шэльф поўдня Мексікі, краін Цэнтральнай Амерыкі, Калумбіі і Эквадора. Вядомая запасамі нафты на шэльфе (Гуаякільскі заліў). Здабыча рыбы складала у канцы 2000-х 1,7 млн т у год.

Паўднёва-Заходняя правінцыя правіць

Паўднёвая правінцыя правіць

  • Знаходзіцца паміж 5° і 45° паўднёвай шыраты і 170° і 105° заходняй даўгаты.
  • Тут знаходзіцца большая частка Паўднёвай катлавіны з магутнымі жалеза-марганцавымі канкрэцыямі.
  • У асноўным гэта Заходняя і Цэнтральная Палінезія.
  • Прыродна-рэсурсны патэнцыял вывучаны слаба. Так, на астравах Тонга знойдзена нафта, Астравы Таварыства вядомыя запасамі фасфарытаў.
  • Самая нізкая рыбапрадукцыйнасць, менш за 10 кг/км². Праз гэта - самыя нізкія аб'ёмы ўловаў (максімальны аб'ём - Фіджы, 30 тыс. т у год).

Паўднёва-Усходняя правінцыя правіць

  • На ўсход ад 105° усходняй даўгаты і да ўзбярэжжаў Перу і Чылі, паміж 5° і 45° паўднёвай шыраты.
  • Перу і Чылі ўваходзяць у спіс галоўных краін-рыбаловаў. Агульны ўлоў па правінцыі у канцы 2000-х складаў 15,5 млн т у год.

Зноскі

  1. rgo.ru Архівавана 30 студзеня 2010. (руск.)

Літаратура правіць

  • Яротаў А. Ціхі акіян // БЭ ў 18 т. Т. 17. Мн., 2003.
  • Экономическая география Мирового океана. М., 1980.
  • Пирожник И.И. Экономическая география Мирового океана. Мн., 2004.

Спасылкі правіць