Осака

горад у Японіі

Осака (яп.: 大阪市) — трэці паводле насельніцтва горад у Японіі. Размешчаны ў паўднёвай частцы вострава Хансю, каля вусця ракі Ёда ў заліве Осака. Цэнтр аднайменнай прэфектуры. Мае горад-спадарожнік Сакаі. З 1956 года мае статус горада, вызначанага ўказам урада.

Осака
яп.: 大阪市
Герб Сцяг[d]
Герб Сцяг[d]
Краіна
Статус
Адміністрацыйны цэнтр
Прэфектура
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
1 красавіка 1889
Ранейшыя назвы
Наніва
Горад, вызначаны
указам урада
 з
Плошча
223,00 км²
Вышыня цэнтра
20 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
2 668 113 чалавек (2010)
Шчыльнасць
11 964,63 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
+81 06
Аўтамабільны код
Naniwa
Код
27100-4
Афіцыйны сайт
Рэгіён
Сімволіка
Осака на карце Японіі
Осака (Японія)
Осака

Гісторыя

правіць

Згодна з першымі японскімі гістарычнымі хронікамі «Кадыкі» і «Ніхон сёкі», менавіта ў раёне сучаснай Осакі ў 663 годзе да н.э. каля дэльты ракі Ёда, высадзіліся першыя заваёўнікі Ямата, якія пераадолелі супраціўленне тубыльных плямёнаў і заснавалі ў суседняй правінцыі дзяржаву Ямата, якая лічыцца першымі японскім дзяржаўным утварэннем.

У XVIIXIX стагоддзях Осака была галоўным гандлёвым цэнтрам краіны. У процівагу іншым гарадам Японіі, у якіх жылі пераважна самураі і мяшчане, у Осацы пражывалі пераважна купцы.

Насельніцтва

правіць

Паводле звестак перапісу 2005 года насельніцтва Осакі складае 2 628 811 чалавек, пры гэтым прырост за перыяд з 2000 па 2005 гады склаў 1,2%[1].

Крыніцы

правіць
  1. 2005 Population Census. Statistics Bureau, Director-General for Policy Planning
  2. [https://web.archive.org/web/20120606050131/http://www.chicagosistercities.com/our.php Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Архівавана 6 чэрвеня 2012. Chicago Sister Cities (англ.)] Архівавана 6 чэрвеня 2012.

Спасылкі

правіць