Во́льны і ганзе́йскі го́рад Га́мбург (ням.: Freie und Hansestadt Hamburg [ˈhambʊɐ̯k], мясц. [ˈhambʊɪç], н.-ням.: Hamborg [ˈhambɔːx]) — другі па велічыні горад у Германіі (пасля Берліна) і адзінаццаты ў ЕС, адна з 16 федэральных зямель ФРГ. Размешчаны ў паўночнай частцы Германіі па абодвух берагах ракі Эльбы. 1,8 млн жыхароў (2009), 4,3 млн у агламерацыі. Порт Гамбурга другі па велічыні ў Еўропе пасля Ротэрдама і дзявяты ў свеце.

Горад
Гамбург
ням.: Freie und Hansestadt Hamburg
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Кіраўнік
Першая згадка
810
Плошча
  • 755,09 км² (31 снежня 2017)[1]
Вышыня цэнтра
6 ± 1 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
  • 1 892 122 чал. (31 снежня 2022)[2][3]
Часавы пояс
Тэлефонны код
040, 04721
Паштовыя індэксы
20095–21149, 22041–22769 і 27499
Аўтамабільны код
HH
Афіцыйны сайт
hamburg.de (ням.)
hamburg.com (англ.)
Гамбург на карце Германіі
Гамбург (Германія)
Гамбург
Гамбург (Германія)
Гамбург

Гісторыя

правіць

Першыя пасяленні на тэрыторыі Гамбурга датуюцца IV стагоддзем да н.э. У IV—VI стагоддзях сюды прыходзяць саксы. У 810 годзе па загадзе Карла Вялікага тут была пабудавана кірха, а для яе бяспекі была ўзведзена фартыфікацыя Хамабург. У 831 годзе тут было створана біскупства, якое неўзабаве стала архібіскупствам. У XII стагоддзі Гамбург становіцца гандлёвым цэнтрам, а ў XIV стагоддзі — адным з заснавальнікаў Ганзы. У 1510 годзе Гамбург канчаткова становіцца Імперскім горадам. Нават пасля заняпаду Ганзы, горад перажываў культурны росквіт, асабліва пасля заснавання тут у 1767 годзе Нацыянальнага тэатра. З 1815 года Гамбург — член Нямецкага саюза, з 1871 — Германскай імперыі, а з 1949 — ФРГ.

Насельніцтва

правіць

Найбольшай колькасці насельніцтва Гамбурга дасягнула ў 1964 годзе, склаўшы 1,9 мільёнаў чалавек. Потым яно пачало зніжацца і ў 1986 не перавышала 1,6 мільёнаў. Аднак потым яно зноў пачало расці, дасягнуўшы к канцу жніўня 2010 года 1 781 741 чалавек, з якіх 258 тысяч маюць замежны пашпарт (у тым ліку 57 220 чалавек — турэцкі, 21 455 — польскі, 15 666 — сербскі і 12 694 — афганскі).

Эканоміка і прамысловасць

правіць

Гамбург — гэта найбуйнейшы порт у Германіі, другі па велічыні ў Еўропе, а ў свеце займае дзявятае месца. Самая вялікая верф Blohm und Voss. Гамбург, з’яўляецца важным месцам грамадзянскай аэракасмічнай прамысловасці. У горадзе прадстаўлены дзве кампаніі — гэта EADS і Airbus, які мае зборачны завод у Гамбургу, на заводзе працуе больш 13000 чалавек. У Гамбургу размешчаны галоўны офіс фірмы Beiersdorf, лідар на рынку сродкаў для догляду скуры. Таксама ў горадзе размешчаны буйны піваварны завод па вытворчасці вядомай у маркі піва Холстэн. Гамбург — цэнтр машынабудавання, лёгкай і паліграфічнай прамысловасці. У горадзе размешчаны знакамітыя выдавецтвы прэсы: «Шпігель» і «Штэрн». У горадзе таксама размешчана Штаб-кватэра найбуйнейшага ў Еўропе канцэрна пасылачнага гандлю Ота.

Славутасці

правіць

Адукацыя

правіць

Культура

правіць

Транспарт

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Літаратура

правіць