Марсель
Марсе́ль (фр.: Marseille, ІРА: [maʁsɛj], мясцовае вымаўленне [mɑχˈsɛjɐ]; акс.: Marselha, ІРА: [maʀˈsejɔ, maʀˈsijɔ]) — горад у Францыі. Знаходзіцца на беразе Ліёнскага заліва (Міжземнае мора). У 2007 годзе разам з прыгарадамі ў Марселі жылі 1 605 тыс. жыхароў.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьЗаснаваны ў VI стагоддзі да н.э. як грэчаская калонія Масалія. Гандлёвы і культурны цэнтр, порт, сапернічаў з Карфагенам (марская бітва ў VI стагоддзі да н.э.). У 49 да н.э. заваяваны рымлянамі, у 476 — вестготамі, у 539 — франкамі, у 735 зруйнаваны арабамі. 3 879 у каралеўстве Арэлат, з XI стагоддзя ў графстве Праванс. У час крыжовых паходаў адзін з найбуйнейшых гандлёвых цэнтраў Міжземнамор’я. 3 1214 незалежны горад. У 1481 годзе раэам з Правансам перайшоў пад уладу французскіх каралёў. З канца XVII стагоддзя цэнтр керамічнай прамысловасці. Падарваная ў пачатку XIX стагоддзя кантынентальнай блакадай эканоміка Марселя пачала хутка развівацца ў другой палове XIX стагоддзя пасля адкрыцця Суэцкага канала (1869) і французскай экспансіі ў Паўночную Афрыку. У Другую сусветную вайну акупіраваны італа-нямецкімі войскамі (1942—1944), адзін з цэнтраў Руху Супраціўлення.
Транспарт
правіцьБуйнейшы порт Францыі на Міжземным моры. Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт. Метрапалітэн.
Пачатковы пункт трансеўрапейскага нафтаправода на Страсбург і Карлсруэ (Германія).
Прамысловасць
правіцьВажны прамысловы цэнтр. Нафтаперапрацоўка, нафтахімічная прамысловасць, судна- і авіябудаванне.
Навука, адукацыя, культура
правіцьДзейнічаюць 3 ўніверсітэты. Музеі археалогіі, прыгожых мастацтваў і інш. Марскі акварыум. Развіваецца турызм.
Насельніцтва
правіць
|
Гарады-пабрацімы
правіць- Khemisset[d], Марока
- Limassol Municipality[d], Кіпр (3 мая 1992)[8][9][…]
- Абіджан, Кот-д’Івуар (10 ліпеня 1958)[10]
- Адэса, Украіна (5 мая 1973)[11]
- Антверпен, Бельгія (1958)
- Бейрут, Ліван
- Гамбург, Германія (1958)
- Гданьск, Польшча (22 мая 1992)[12]
- Генуя, Італія (7 кастрычніка 1958)
- Глазга, Вялікабрытанія (2006)[13]
- Дакар, Сенегал
- Ерэван, Арменія
- Капенгаген, Данія
- Кобэ, Японія (1961)
- Кіеў, Украіна (19 жніўня 2022)[14][15]
- Маракеш, Марока
- Неапаль, Італія
- Пірэй, Грэцыя
- Рамат-Ган, Ізраіль
- Салонікі, Грэцыя
- Сурабая, Інданезія (15 лютага 2007)[16]
- Туніс, Туніс
- Тырана, Албанія
- Хайфа, Ізраіль
- Шанхай, Кітай (1987)
- метрапольны горад Генуя[d], Італія (7 кастрычніка 1958)
Славутасці
правіцьРуіны старажытна-рымскіх збудаванняў, арітэктурныя помнікі XI—XIX ст. На востраве каля Марселя размешчаны замак Іф (XVI ст.).
Выбітныя ўраджэнцы
правіць- Фернандэль — французскі акцёр
- Эдмон Растан
- Марыс Бежар
Літаратура
правіць- Марсель // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Марсель
- ↑ а б в г д е ё ж Populations légales communales depuis 1968 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі. Праверана 4 чэрвеня 2021.
- ↑ https://www.insee.fr/fr/statistiques/2011101?geo=COM-13055
- ↑ Populations légales 2017 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2019.
- ↑ Populations légales 2018 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2020.
- ↑ Populations légales 2019 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2020 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2022.
- ↑ Populations légales 2021 — Нацыянальны інстытут статыстыкі і эканамічных даследаванняў Францыі, 2023.
- ↑ Διδυμοποιημένες Πόλεις Праверана 9 чэрвеня 2018.
- ↑ Twinned cities Праверана 27 лістапада 2017.
- ↑ https://www.marseille.fr/sites/default/files/contenu/International/liste_des_villes_jumelees_avec_marseille.pdf
- ↑ https://omr.gov.ua/ua/international/goroda-pobratimi/marsel-franciya/
- ↑ https://www.gdansk.pl/urzad-miejski/biuro-prezydenta/marsylia-francja,a,1633
- ↑ https://www.glasgow.gov.uk/index.aspx?articleid=21042
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/news/vitaliy_klichko_z_merami_8_yevropeyskikh_mist_vidkriv_art-obyekt_na_arsenalniy_takozh_kiv_pidpisav_ugodi_pro_pobratimstvo_sche_z_troma_yevropeyskimi_mistami_foto/
- ↑ https://kyivcity.gov.ua/kyiv_ta_miska_vlada/pro_kyiv/mista-pobratimi_z_yakimi_kiyevom_pidpisani_dokumenti_pro_poridnennya_druzhbu_spivrobitnitstvo_partnerstvo/
- ↑ http://www.surabaya.go.id/uploads/attachments/2015/12/4081/ilppd_ta_2013.pdf