Гамбургскі ўніверсітэт
Гамбургскі ўніверсітэт (ням.: Universität Hamburg) — адзін з найбуйнейшых акадэмічных цэнтраў Германіі.
Гамбургскі ўніверсітэт | |
---|---|
Universitat Hamburg | |
Арыгінальная назва | Universitat Hamburg |
Міжнародная назва | University of Hamburg |
Дэвіз |
Tor zur Welt der Wissenschaft (Вароты ў свет навукі) |
Заснаваны | 1919 |
Тып | Дзяржаўны |
Прэзідэнт | Dieter Lenzen |
Студэнты |
38.758 (зіма 2009/10),[1] з іх замежнікаў: 4.798[2] |
Краіна | |
Размяшчэнне | Гамбург |
Сайт | uni-hamburg.de |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьДатай стварэння Гамбургскага ўніверсітэта лічыцца 1 красавіка 1919 года[3]. Перадумовай яго ўзнікнення з'явілася стварэнне ў 1613 годзе ў Гамбургу «Акадэмічнай гімназіі». На працягу двух семестраў гімназісты праслухоўвалі агульны курс лекцый, пасля чаго пераходзілі да спецыялізаваных курсаў, але з-за малой колькасці слухачоў гімназія была вымушана зачыніцца.
У 1895 годзе бізнэсмэн Эдмунд Сімерс ахвяраваў будынак для правядзення даследаванняў і лекцый. Сёння гэты будынак — галоўны корпус Гамбургскага ўніверсітэта. У XIX стагоддзі разам з Акадэмічнай гімназіяй паўстаў батанічны сад (1821), абсерваторыя (1833), хімічная лабараторыя (1878), фізічная лабараторыя (1885) і г. д. Корпус акадэміі пашыраўся, што прывяло ў 1907 годзе да стварэння «Гамбургскай навуковай арганізацыі», якая займалася падтрымкай навуковых экспедыцый і выдавецтвам публікацый, і Colonial Institute ў 1908 годзе.
У пачатку ХХ стагоддзя Вернер Меле распачаў спробу аб'яднаць гэтыя інстытуты ва ўніверсітэт, але гарадскі парламент адхіліў гэтую прапанову. І толькі пасля Першай Сусветнай вайны насельніцтва Гамбурга прагаласавала за адкрыццё «Гамбургскага ўніверсітэта» і прызначыла Вернера Меле рэктарам універсітэта .
На базе універсітэта было створана 4 факультэты: права, медыцына, філасофія і натуральныя навукі. Перадумовай стварэння медыцынскага факультэта было адкрыццё клінікі ў Эпендорфе, якая праславілася ў часы вялікай халеры ў XIX стагоддзі. Колькасць факультэтаў да 1954 павялічылася да шасці — падзяліўся сацыяльна-эканамічны факультэт і прававы факультэт, таксама адкрыўся новы евангелічны тэалагічны факультэт.
У 1919 годзе ва ўніверсітэце вучылася 1729 студэнтаў. У пачатку 1950-х гадоў колькасць студэнтаў павялічылася да 6000, у 1960-х гадах гэтая колькасць падвоілася, а ў 1970-я гады тут атрымлівалі вышэйшую адукацыю ўжо 19200 будучых спецыялістаў. У 2000-х гадах у Гамбургскім універсітэце вучыцца каля 39 000 студэнтаў.
Вядомыя супрацоўнікі і студэнты
правіць- Ханс-Георг Вік, прэзідэнт Федэральнай разведвальнай службы ў 1985—1990 гадах
- Іаганес Ганс Даніэль Енсен, фізік-тэарэтык, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы ў 1963 годзе
- Харальд цур Хаўзен, нямецкі медык і навуковец, лаўрэат Нобелеўскай прэміі ў галіне медыцыны і фізіялогіі 2008 года
Зноскі
- ↑ uni-hamburg.de: Universitat in Zahlen: Studierendenzahl Архівавана 7 жніўня 2011.,
- ↑ uni-hamburg.de: Auslandische Studierende Архівавана 11 чэрвеня 2007.
- ↑ афіцыйны сайт Гамбургскага ўніверсітэта (англ.)(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2012. Праверана 29 жніўня 2010.