Федэральная разведвальная служба Германіі
Федэральная разведвальная служба (БНД) Германіі (ням.: Bundesnachrichtendienst, BND) — служба знешняй разведкі Германіі, якая знаходзіцца пад кантролем Ведамства федэральнага канцлера Германіі. Штаб-кватэра знаходзіцца ў Пулаху каля Мюнхена. У 2010 годзе скончана будаўніцтва новага комплексу будынкаў для гэтага ведамства ў берлінскім раёне Мітэ, плануецца пераезд БНД у Берлін да 2014 года. БНД мае каля 300 афіцыйных філіялаў па ўсім свеце. Штат ведамства налічвае каля сямі тысяч прафесійных супрацоўнікаў, з іх 2.000 занята зборам разведдадзеных за мяжой. Гадавы бюджэт (2009) склаў 460.000.000 еўра.
Федэральная разведвальная служба | |
---|---|
Bundesnachrichtendienst | |
![]() | |
Краіна |
![]() |
Створана | 1 красавіка 1956 |
Юрысдыкцыя | Ведамства федэральнага канцлера Германіі |
Штаб-кватэра |
![]() ![]() |
Бюджэт | 460 мільёнаў еўра (2009) |
Сярэдняя колькасць | 7000 чалавек |
Папярэднік | Арганізацыя Гялена |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Герхард Шындлер |
Сайт | bnd.de |
![]() |
КіраўнікіПравіць
СпасылкіПравіць
- Афіцыйны сайт БНД(ням.)