Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук

Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук (ням.: Hochschule für Angewandte Wissenschaften Hamburg) або скарочана ням.: HAW Hamburg — дзяржаўная вышэйшая прыкладная школа, якая працуе з 1970 года ў Гамбургу, Германія.

Гамбургская вышэйшая школа прыкладных навук
Выява лагатыпа
Заснаваны 1970[1]
Рэктар Ute Lohrentz[d][2]
Студэнты 17 125
Сайт haw-hamburg.de (ням.)
haw-hamburg.de/en… (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Па колькасці студэнтаў з’яўляецца другой найбуйнейшай ВНУ Гамбурга і трэцяй найбуйнейшай прыкладной ВНУ Германіі.

4 факультэты: факультэт інжынерыі і камп’ютарных навук; медыка-біялагічны факультэт; факультэт дызайну, сродкаў сувязі і інфармацыі; факультэт бізнесу і сацыяльных навук. Кожнаму з факультэтаў адпавядае адзін з чатырох кампусаў, размешчаных у межах Гамбурга.

Вядомыя выкладчыкі і выпускнікі правіць

Зноскі