У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл.
Сакаі.
Сакаі (яп.: 堺市) — горад у Японіі, размешчаны ў прэфектуры Осака. З 2006 года ўваходзіць у спіс гарадоў, вызначаных указамі ўрада Японіі. Другі па плошчы і колькасці насельніцтва горад у прэфектуры Осака.
Сакаі 堺市
 |
 |
Герб |
Сцяг |
|
|
Горад Сакаі размешчаны на паўднёвым захадзе вострава Хонсю, на ўзбярэжжа Осакскага заліва. Уваходзіць у прэфектуру Осака рэгіёну Кінкі. У адміністрацыйным дачыненні падзелены на 7 гарадскіх акруг. Мяжуе з гарадамі Осака, Мацубара, Хабікіна, Тандабаясі, Осакасаяма, Кавацінагані, Ідзумі і Такаісі. Плошча горада складае 149,99 км ², насельніцтва — 838995 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 5593,67 чал./км ². Пачынаючы з XV стагоддзя Сакаі вядомы як важны марскі порт у гандлі з Кітаем і Карэяй. У цяперашні час у горадзе развіты электронная, электратэхнічная, металургічная і хімічная прамысловасць.
Год |
Колькасць
|
2010
|
841 966
|
[3]
|
2015
|
839 310
|
[3]
|
2020
|
827 277
|
[2]
|
2021
|
824 408
|
[2]
|
|
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).