Рэгіёны Японіі
Для зручнасці прэфектуры Японіі часта групуюць у рэгіёны. Гэтыя рэгіёны склаліся гістарычна, яны не маюць адміністрацыйнага апарата і не з'яўляюцца адміністрацыйнымі адзінкамі. Напрыклад, карты і падручнікі геаграфіі дзеляць Японію на восем рэгіёнаў, прагнозы надвор'я звычайна паказваюць надвор'е паводле рэгіёнаў, і шматлікія арганізацыі ўключаюць назву рэгіёну ва ўласную назву (Чыгунка Кінкі Ніпон, Банк Цюгоку, Універсітэт Тахоку і г.д.). Нягледзячы на тое, што ў Японіі ёсць восем вышэйшых судоў, іх зоны юрысдыкцыі не адпавядаюць рэгіёнам.
Адміністрацыйны падзел Японіі |
Узровень прэфектур |
Прэфектуры Японіі (都道府県 то-до:-фу-кэн) |
Адзінкі меншага ўзроўню |
Акругі Японіі (支庁 ситё:) Гарады, вызначаныя ўказамі ўрада (政令指定都市 сэйрэй сітэй тосі) Паветы (郡 гун) |
Муніцыпальны ўзровень |
Цэнтральныя гарады (中核市 тю:каку сі) Адмысловыя гарады (特例市 токурэй сі) Гарады (市 сі) Адмысловыя раёны Токіа (特別区 токубэцу ку) Раёны гарадоў (区 ку) Мястэчкі (町 тё: / маці) Вёскі (村 сон / мура) |
Ідэнтыфікацыйны код суб’екта самакіравання |
Традыцыйныя рэгіёны Японіі з поўначы на поўдзень:
- Хакайда (востраў Хакайда і найблізкія астравы, найбуйнейшы горад Сапара)
- Рэгіён Тахоку (поўнач Хонсю, найбуйнейшы горад Сэндай)
- Рэгіён Канто (усход Хонсю, найбуйнейшыя гарады Токіа і Іакагама)
- Рэгіён Цюбу (цэнтр Хонсю, уключаючы гару Фудзі), часам падраздзяляецца на:
- Рэгіён Хокурыку (паўночны захад Цюбу)
- Рэгіён Косін'эцу (паўночны ўсход Цюбу, найбуйнейшы горад Нагана)
- Рэгіён Сін'эцу
- Рэгіён Такай (поўдзень Цюбу, найбуйнейшыя гарады Нагоя, Хамамацу і Сідзуока)
- Рэгіён Кінкі ці Кансай (заходне-цэнтральны Хансю, найбуйнейшыя гарады Осака, Кобэ і Кіёта)
- Рэгіён Цюгоку (захад Хонсю, найбуйнейшыя гарады Хірасіма і Окаяма)
- Сікоку (востраў, найбуйнейшыя гарады Мацуяма і Такамацу)
- Кюсю (востраў, найбуйнейшы горад Фукуока)
- Астравы Рукю, уключаючы Акінаву
Кожны рэгіён акрамя Хакайда ўтрымлівае некалькі прэфектур. Хакайда ўтрымлівае толькі адну прэфектуру Хакайда.
Гл. таксама
правіцьСпасылкі
правіць- Геаграфія Японіі Архівавана 4 кастрычніка 2006.
- Прэфектуры Японіі