Якагама
Якага́ма[3], або Іакага́ма[4] (яп.: 横浜市 Ёкогама-сі ) — найбуйнейшы партовы горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр прэфектуры Канагава. Плошча горада — 437,38 км², насельніцтва — 3.681.279 чалавек (1 чэрвеня 2010), шчыльнасць насельніцтва — 8416,66 чал/км².
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Размешчаны за 30 км на паўднёвы захад ад Токіа. Мае моцную эканамічную базу, прадстаўленую ў асноўным марскім транспартам, а таксама біятэхналагічнай і паўправадніковай індустрыі.
ГісторыяПравіць
Заснаваны ў 1858 годзе шляхам аб’яднання двух невялікіх вёсак — Якагама і Канагава, жыхары якой займаліся сельскай гаспадаркай і рыбалоўствам. Затым пачалося будаўніцтва парта, здольнага прыняць замежныя камерцыйныя судны.
На працягу наступных двух дзесяцігоддзяў Якагама стала адным з найбуйнейшых партоў японскіх астравоў, і ў 1889 яе колькасць дасягнула 122 тысяч жыхароў. Значным поспехам у развіцці гарадской інфраструктуры стала будаўніцтва водаправода (1887) і электрыфікацыя горада (1890).
Вядомыя асобыПравіць
Зноскі
- ↑ 横浜市史資料室:「横浜市のあゆみ」略年表(chronological-table) Праверана 28 ліпеня 2017.
- ↑ http://www.geopostcodes.com/Kanagawa_ku
- ↑
«Пры перадачы на пісьме іншамоўных прозвішчаў і тапонімаў, у структуру якіх уваходзіць спалучэнне зычнага гука [й] з галоснымі, рэкамендуем карыстацца палажэннямі § 16 Правіл арфаграфіі, зацверджаных у 2008 г. У адпаведнасці з фармулёўкай пункта 3 гэтага параграфа згаданае спалучэнне ("й + галосны") перадаецца ётаванымі галоснымі, таму ёсць падставы пісаць: Якагама, Яганэсбург, Емен, еменцы, Ёркшыр, Ёган, Ёзас (як Ёфе, Нью-Ёрк).»
— Адказ Цэнтра даследванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі
- ↑ Іакагама // БелСЭ у 12 т. — Т. 5. — С. 24.
ЛітаратураПравіць
- Іакагама // БелСЭ у 12 т. — Т. 5. — С. 24.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: Белэн, 1999. — 608 с.: іл. ISBN 985-11-0279-2
- Иокогама // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Якагама
- Афіцыйны сайт (яп.)