Канагава
Канага́ва (яп.: 神奈川県 Канагава-кэн) — прэфектура, размешчаная ў рэгіёне Канто на востраве Хонсю, Японія. Плошча прэфектуры складае 2 415,85 км²,[1] насельніцтва — 9 029 996 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 3 737,81 чал./км². Адміністрацыйны цэнтр прэфектуры — горад Іакагама.
Прэфектура Канагава на карце Японіі Карта прэфектуры Канагава | |
Размяшчэнне | |
---|---|
Краіна | Японія |
Рэгіён | Канто |
Востраў | Хонсю |
Каардынаты | 35°26′52″ пн. ш. 139°38′33″ у. д.HGЯO |
Інфармацыя | |
Адміністрацыйны цэнтр | Іакагама |
ISO 3166-2:JP | JP-14 |
Статыстыка | |
Плошча | 2 415,85 км² (43-я) |
% вады | 2,3 % |
Насельніцтва | (на 1 чэрвеня 2010) |
Усяго | 9 029 996 чалавек (3-я) |
Шчыльнасць | 3 737,81 чал./км² |
Паветаў | 7 |
Муніцыпалітэтаў | 33 |
Сімволіка | |
Сцяг прэфектуры |
|
Эмблема прэфектуры |
|
Дрэва | Гінкга (Ginkgo biloba) |
Кветка | Лілея залацістая (Lilium auratum) |
Птушка | Шэрая чайка (Larus canus) |
Адміністрацыя | |
Губернатар | Сігэфумі Мацудзава |
Афіцыйны сайт (яп.) |
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ прэфектуры Канагава размешчана 19 гарадоў і 6 паветаў (13 пасёлкаў і адно сяло).
Гарады
правіцьСпіс гарадоў прэфектуры:
Найбуйнейшыя гарады прэфектуры: Іакагама (3,7 млн.), Кавасакі (1,4 млн.), Сагаміхара (715 тыс.), Іакосука (420 тыс.), Фудзісава (410 тыс.).
Паветы
правіцьПасёлкі і сёлы паводле паветаў:
Геаграфія
правіцьПрэфектура Канагава размешчана на поўдні ўсходнеяпонскага рэгіёна Канто, на беразе Ціхага акіяна, у раёне паўвострава Міура. На поўначы яна мяжуе з прэфектурай Токіа, на захадзе — з прэфектурамі Яманасі і Сідзуока. На ўсходзе яе абмываюць воды Такійскага заліва і канала Урага, а на поўдні — воды Сагамскага заліва.
Гісторыя
правіцьПрэфектура Канагава займае тэрыторыю гістарычнай правінцыі Сагамі і паўднёва-ўсходнюю частку правінцыі Мусасі. Яе адміністрацыйны цэнтр — горад Іакагама — найбуйнейшы населены пункт Японіі пасля Токіа. Ён паўстаў у сярэдзіне XIX ст. на месцы рыбацкага паселішча, ператворанага ў міжнародны порт у выніку вестэрнізацыі Японіі. Сярод іншых гістарычных месцаў прэфектуры — гарады Камакура і Адавара. Першы быў рэзідэнцыяй першага ў гісторыі краіны самурайскага ўрада — Камакурскага сёгуната. Другі выконваў ролю галоўнай цытадэлі гегемонаў рэгіёна Канто — самураяў роду га-Хадзё.
Насельніцтва
правіцьПрэфектура Канагава з’яўляецца трэцяй найбуйнейшай прэфектурай Японіі паводле колькасці насельніцтва, саступаючы толькі Токіа і Осацы. Станам на 1 ліпеня 2011 яно складала 9 060 649 чал. Дзякуючы высокай шчыльнасці насельніцтва і развітой сетцы транспарту бачнай мяжы паміж Іакагамай і Такійскімі адмысловымі раёнамі не адчуваецца.
Эканоміка
правіцьКанагава з’яўляецца буйной прамысловай зонай Канто. Асноўныя галіны прамысловасці прэфектуры — хімічная, металургічная, аўтамабільная, электратэхнічная і харчовая. Асновай эканомікі прэфектуры Канагава з’яўляецца цяжкая прамысловасць.. У ёй размешчаны найбуйнейшы ў краіне Такійска-Іакагамскі прамысловы раён. Яго цэнтрам з’яўляецца міжнародны Іакагамскі порт — найбуйнейшы ў Японіі. Пачынаючы з сярэдзіны 20 стагоддзя ўзровень індустрыялізацыі прэфектуры і даходы ад збыту прамысловай прадукцыі застаюцца самымі высокімі па краіне. Акрамя прамысловасці прыбытковай галіной з’яўляецца турызм. Яго цэнтрамі з’яўляюцца багатыя прыродныя славутасці Хаконэ і старажытная Камакура.
Сімволіка
правіцьЭмблема прэфектуры была абрана 3 лістапада 1948 года. Сцяг прэфектуры афіцыйна не зацвярджаўся, але звычайна ў яго якасці выкарыстоўваюць чырвоную эмблему горада на белым фоне. 10 красавіка 1950 года быў зацверджаны гімн прэфектуры пад назвай «Хікары аратані» (яп.: 光あらたに). Тэкст гімна быў напісаны Тэрыміцу Мурасэ і дапоўнены Ёсіа Кацу. Музыку напісаў Набуа Ііда[3].
Птушкай прэфектуры абралі ў маі 1965 шэрую чайку, якаяе сімвалізуе мір ва ўсім свеце. У 1966 годзе гінкга абралі дрэвам прэфектуры. Лілея залацістая была абрана кветкай прэфектуры ў студзені 1951 года[3].
Гл. таксама
правіць- «Вялікая хваля ў Канагаве» — гравюра на дрэве японскага мастака Кацусіка Хакусай.
Зноскі
- ↑ Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan (яп.) з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
- ↑ 神奈川県の人口と世帯 : 神奈川県 (яп.) . Адміністрацыя прэфектуры Канагава (1 чэрвеня 2010). — Колькасць насельніцтва прэфектуры Канагава. Праверана 16 ліпеня 2010.
- ↑ а б Prefecture's Symbols (англ.). Kanagawa Prefectural Government. Архівавана з першакрыніцы 18 лютага 2012. Праверана 11 чэрвеня 2010.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каногава
- Афіцыйны сайт (яп.)
- КАНАГАВА // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.
- Канагава (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- 神奈川県 (яп.) . Geospatial Information Authority of Japan. — Геаграфічныя каардынаты населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.
- 神奈川県内市町村 (яп.) . Local Authorities Systems Development Center. — Ідэнтыфікацыйныя коды, назвы, паштовыя адрасы і тэлефоны адміністрацый населеных пунктаў прэфектуры Канагава. Праверана 23 ліпеня 2010.