Гінкга
Гінкга[1] (Ginkgo) — манатыпны род голанасенных раслін сямейства гінкгавых, вядомы адзін від — гінкга двухлопасцевы (Ginkgo biloba). Старажытны рэлікт цеплалюбнай даледавіковай флоры (геалагічны ўзрост віду каля 50 млн гадоў).
Гінкга двухлопасцевы | ||||||||||||||||
![]() Гінкга двухлопасцевы ў батанічным садзе. Каімбра, Партугалія. | ||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||||||
Ginkgo biloba L., 1771 | ||||||||||||||||
Ахоўны статус | ||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Двухдомнае лістападнае дрэва вышынёй да 30-40 м і дыяметрам ствала каля 3 м. Кара шэрая, шурпатая. Крона светлая, пірамідальная або раскідзісіая. Лісце чаранковае, простае, арыгінальнай веерападобнай формы, з паўкруглай пласцінкай і характэрным жылкаваннем, светла-зялёнае, увосень — залаціста-жоўтае, сядзіць пучкамі на пакарочаных парастках, ападае на зіму. Спарафілы моцна рэдукаваныя, сабраны ў аднаполыя стробілы. Сперматазоіды рухомыя, са шматлікімі жгуцікамі (архаічная прыкмета). Семя (да 2—3 см), з мясістай вонкавай і цвёрдай унутранай абалонкай.
Мае парасткі двух тыпаў — падоўжаныя (аўксібласты) і пакарочаныя (брахібласты). На падоўжаных парастках лісты размешчаны адзіночна, на пакарочаных — сабраны пучкамі па 5-7. Анатамічная будова сцябла тыповая для хвойных: слабаразвіты асяродак, другасная драўніна пікнаксільная (шчыльная) з трахеід i асяродкавых прамянёў, камбій, кара.
ПашырэннеПравіць
У мезазоі гінкгавыя былі шырока распаўсюджаны на зямлі (Еўразія, Паўночная Амерыка, Паўднёвае паўшар’е). Выміранне гінкгавых пачалося з мелавога перыяду.
Пашыраны ў Паўднёва-Усходняй Азіі (Усходні Кітай, Японія), утварае лясы з іншымі дрэвамі. На Беларусі рэдка вырошчваецца (з 1900) як дэкаратыўная расліна ў садах, парках і ў аранжарэях.
Асаблівасці біялогііПравіць
Размнажасцца насеннем і чаранкамі. Светлалюбны, устойлівы да засухі, задымлення паветра, грыбковых і вірусных захворванняў, рэдка пашкоджваецца насякомымі. Даўгавечны (да 1000 і больш гадоў).
Расліна двухдомная. Мужчынскае «суквецце» мікрастробіл мае выгляд каташка. Каташкі размешчаны на верхавіне скарочанага парастка. На восі каташка размешчаны мікраспарангіяфоры. Кожны мікраспарангіяфор нясе звычайна 2, радзей 3-7 мікраспарангіяў. Мікраспоры без паветраных мяшкоў. Мікраспоры прарастаюць у зарастак яшчэ ўнутры мікраспарангія. Прарастанне мікраспоры гінкга, працэс утварэння мужчынскага гаметафіта, апладненне, фарміраванне зародка і насення ў цэлым падобна на сагаўнікавыя.
Семязачаткі ў колькасці двух развіваюцца на верхавіне скарочанага парастка. Кожны семязачатак акружаны ў аснове кальцавым валікам.
ВыкарыстаннеПравіць
Дэкаратыўнае дрэва, прыдатнае для вырошчвання ў садах і парках. Лекавая расліна. Семя ядомае.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 60. — 160 с. — 2 350 экз.
ЛітаратураПравіць
- Вынаеў Г. Гінкга // БЭ ў 18 т. Т. 5. Мн., 1997.
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Гінкга