Голанасенныя
Голанасенныя[1] (Gymnospermae) — найбольш старажытны аддзел вышэйшых насенных раслін.
Група раслін | |
---|---|
Назва | |
Голанасенныя | |
Статус назвы | |
Састарэлы таксанамічны | |
Лацінская назва | |
Gymnospermae | |
Бацькоўскі таксон | |
Падцарства Spermatophytes | |
Прадстаўнікі | |
|
|
Характэрная прыкмета — наяўнасць голых (адсюль назва) семязародкаў (семяпупышак). Усе голанасенныя — разнаспоравыя дрэвы і кусты з монападыяльным галінаваннем. Ствол складанай будовы, з другасным патаўшчэннем. Лісце пераважна шматгадовазялёнае, звычайна дробнае суцальнае, лускападобнае, падоўжанае пляскатае або іголкападобнае (ігліца). Кветак няма. Амаль ва ўсіх сучасных голанасенных ёсць раздзельнаполыя стробілы — укарочаныя рэпрадуктыўныя парасткі (т.зв. мужчынскія і жаночыя шышкі).
Першыя голанасенныя з’явіліся ў канцы дэвонскага перыяду, іх продкі — старажытныя папарацепадобныя. Былі пашыраны ў мезазойскую эру, у канцы якой большасць голанасенных выцеснена пакрытанасеннымі раслінамі.
Адрозніваецца каля 1000 відаў. Найбольш вядомы сучасны клас хвойных. Пашыраны па ўсім зямным шары (акрамя Антарктыды), асабліва ва ўмераных шыротах Паўночнага паўшар’я. На Беларусі 5 родаў (елка, піхта, хвоя, ціс, ядловец), каля 100 відаў і формаў інтрадукаваны ў сады і паркі.
Многія віды — лесаўтваральнікі. Маюць вялікае водаахоўнае і проціэразійнае значэнне, узбагачаюць атмасферу кіслародам, паветра фітанцыдамі і аэраіонамі, даюць каштоўную драўніну і сыравіну для цэлюлоз-напапяровай і хімічнай вытворчасці. Выкарыстоўваюцца як лекавыя і дэкаратыўныя расліны; насенне некаторых відаў ядомае.
Зноскі
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 144. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Дзеразападобныя, хвошчападобныя, папарацепадобныя, голанасенныя, пакрытанасенныя / В. І. Парфёнаў і інш. — Мінск: Народная асвета, 1980. — 142, [2] с. — (Наша прырода).
- Вынаеў Г. У. Голанасенныя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).