Віктар Іванавіч Парфёнаў
Віктар Іванавіч Парфёнаў (нар. 23 верасня 1934, вёска Прудкі, Пачынкаўскі раён, Смаленская вобласць) — беларускі батанік і эколаг. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1986; член-карэспандэнт з 1980), доктар біялагічных навук (1975), прафесар (1988). Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2000). Удзельнік ліквідацыі аварыі на Чарнобыльскай АЭС.
Віктар Іванавіч Парфёнаў | |
---|---|
руск.: Виктор Иванович Парфёнов | |
| |
Дата нараджэння | 23 верасня 1934 (87 гадоў) |
Месца нараджэння |
|
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | батанік |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Іван Данілавіч Юркевіч |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Нарадзіўся 23 верасня 1934 года ў вёсцы Прудкі Пачынкаўскага раёна Смаленскай вобласці. З 1944 года ў Беларусі. Пасля заканчэння 7-гадовай школы паступіў у Буда-Кашалёўскі лясны тэхнікум[1]. Скончыў у 1957 годзе Беларускі тэхналагічны інстытут. З 1959 года ў Інстытуце эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР. У 1965—1968 гг. вучоны сакратар Савета па каардынацыі навуковай дзейнасці АН БССР. З 1968 года загадчык лабараторыі, у 1973—2000 гадах дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2000 года — ганаровы дырэктар і загадчык аддзела гэтага інстытута.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Асноўныя работы па фларыстыцы, фітагеаграфіі, геабатаніцы, экалогіі, сістэматыцы і эвалюцыі раслін. Стварыў сучасную беларускую фларыстычную школу. Устанавіў заканамернасці фарміравання росту і прадуктыўнасці фітацэнозаў, асаблівасці біялогіі відаў і папуляцый раслін у аптымальных і экстрэмальных умовах. Упершыню тэарэтычна і эксперыментальна абгрунтаваў і рашыў праблему віду раслін на межах арэалу. Правёў біясістэматычнае вывучэнне асобных відаў і родаў беларускай флоры, даследаваў заканамернасці сучасных антрапагенных змяненняў флоры і расліннасці. Распрацаваў тэарэтычныя і практычныя асновы аховы біяразнастайнасці расліннага свету Беларусі і арганізацыі сістэмы запаведных аб’ектаў. Ім прапанаваны прынцыпы экалагічна аптымальнага кампанента прыродазнаўчых, парушаных і пераўтвораных экасістэм, абгрунтаваныя новыя тэарэтычныя падыходы ў эвалюцыі вышэйшых раслін, даследаваны заканамернасці міграцыі радыенуклідаў у прыродна-раслінных комплексах.
Аўтар больш за 350 навуковых прац, у тым ліку 38 манаграфій.
УзнагародыПравіць
- Дзяржаўная прэмія БССР 1972 г. за цыкл работ па вывучэнню расліннасці Беларусі.
- Ордэн Дружбы народаў (1981)
- Медаль Францыска Скарыны (2009).
Асноўныя працыПравіць
- Хронология флоры Белоруссии. — Мн., 1972. (разам з Н. В. Казлоўскай)
- Обусловленность распространения и адаптации видов растений на границах ареалов. — Мн., 1980.
- Флора Белорусского Полесья (современное состояние, тенденции развития). — Мн.: Наука и техника, 1983.
- Антропогенные изменения флоры и растительности Белоруссии. — Мн.: Наука и техника, 1985 (разам з Г. А. Кім, Г. Ф. Рыкоўскім).
- Кариология флоры как основа цитогенетического мониторинга. — Мн.: Наука и техника, 1992 (разам з С. А. Дзмітрыевай).
- Радиоактивное загрязнение растительности Беларуси (в связи с аварией на ЧАЭС). — Мн.: Навука і тэхніка, 1995 (у сааўтарстве).
- Национальный атлас Республики Беларусь. — Мн., 2002 (у сааўтарстве).
- Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 1. — Мн.: Беларус. навука, 2009 (у сааўтарстве).
- Флора Беларуси. Сосудистые растения. В 6 т. Т 2. — Мн.: Беларус. навука, 2013 (у сааўтарстве).
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 565. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.