Іван Данілавіч Юркевіч

Іван Данілавіч Юркевіч (нар. 22 чэрвеня 1902, в. Сяргеевічы, Пухавіцкі раён, Мінская вобласць — 21 верасня 1991) — беларускі вучоны-геабатанік, фенолаг, лесавод. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (1956; член-карэспандэнт з 1953), доктар сельскагаспадарчых навук (1948), прафесар (1949). Заслужаны дзеяч навукі БССР (1968)[3].

Іван Данілавіч Юркевіч
Дата нараджэння 22 чэрвеня (5 ліпеня) 1902 ці 1902[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 21 верасня 1991(1991-09-21)
Грамадзянства
Род дзейнасці батанік, геабатанік, лесавод
Навуковая сфера геабатаніка, феналогія[d] і лесаводства
Месца працы
Навуковая ступень доктар сельскагаспадарчых навук
Навуковае званне акадэмік АН БССР, прафесар
Альма-матар
Вядомыя вучні Віктар Сцяпанавіч Гельтман, Віктар Іванавіч Парфёнаў і Уладзімір Сцяпанавіч Адзярыха
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія СССР Дзяржаўная прэмія БССР
Узнагароды
ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»
залаты медаль ВДНГ Сталінская прэмія заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Скончыў Беларускую сельскагаспадарчую акадэмію (1930)[3]. З 1930 г. выкладчык, асістэнт, дацэнт Беларускага лесатэхнічнага інстытута[3], адначасова з 1932 г. старшы навуковы супрацоўнік, загадчык сектара, намеснік дырэктара, загадчык кафедры Беларускага НДІ лясной гаспадаркі. З 1953 г. загадчык лабараторыі і дырэктар Інстытута лесу АН БССР, з 1956 г. загадчык лабараторыі Інстытута біялогіі АН БССР[3], з 1963 г. дырэктар, з 1967 г. загадчык лабараторыі Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча АН БССР[3].

Прэзідэнт Беларускага рэспубліканскага батанічнага таварыства з 1956 года[3].

Навуковая дзейнасць правіць

Работы па пытаннях лясной, лугавой і балотнай расліннасці, феналогіі, плоданашэння, унутрывідавых формаў драўняных раслін[3]. Распрацаваў геабатанічнае раянаванне Беларусі, даў класіфікацыю тыпаў лясоў, правёў даследаванні па ацэнцы стану і аднаўленні сусветна вядомых беларускіх дуброў[3]. Вывучаў структуру расліннага покрыва, заканамернасці яго размяшчэння на тэрыторыі Беларусі і ахове каштоўнага мясцовага генафонду расліннага покрыва. Сумесна з вучнямі абагульніў найважнейшыя вынікі даследаванняў асноўных фармацый лясоў, распрацаваў прынцыпы і рэгіянальную методыку картаграфавання расліннасці і на гэтай аснове стварыў серыю геабатанічных карт рэспублікі і асобных рэгіёнаў[3].

Бібліяграфія правіць

  • Библиография научных трудов академика АН БССР И. Д. Юркевича. — Мн., 1977.
  • Леса Белорусского Полесья. — Мн., 1977. (разам з М. Ф. Лоўчым і В. С. Гельтманам)
  • Сосновые леса Белоруссии. — Мн., 1984. (разам з М. Ф. Лоўчым)

Узнагароды правіць

Дзяржаўная прэмія СССР 1951 года і Дзяржаўная прэмія БССР 1972 года[3].

Гл. таксама правіць

Зноскі

  1. International Plant Names Index — 1999.
  2. Ivan Danilovich Jurkevich // author citation Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в г д е ё ж з і Юркевич Иван Данилович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 712. — 737 с.

Літаратура правіць

  • Типы лесов Белорусской ССР. Мн.: Гос. изд-во БССР, 1948.
  • Дубравы Белорусской ССР и их восстановление. 2-е изд. Мн.: Изд-во АН БССР, 1960.

Спасылкі правіць