Лідзія Іванаўна Навічыхіна

беларуская выкладчыца, аўтар кніг пра лекавыя расліны

Лідзія Іванаўна Навічыхіна (нар. Юркевіч; 1934, Сяргеевічы, Пухавіцкі раён — 21 снежня 2020) — беларускі травазнавец-лекар, спецыяліст па тэхнічным чарчэнні. Аўтар кніг пра лекавыя расліны, па фітатэрапіі і раслінаводстве, а таксама даведачных і вучэбных дапаможнікаў па чарчэнні. Кандыдат тэхнічных навук.

Лідзія Іванаўна Навічыхіна
Дата нараджэння 1934
Месца нараджэння
Дата смерці 21 снежня 2020(2020-12-21)
Грамадзянства
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, пісьменніца, матэматык, папулярызатар навукі, выкладчык
Навуковая сфера начартальная геаметрыя[d], лекавыя расліны і фітатэрапія
Месца працы

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сяле Сяргеевічы Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці ў 1934 годзе.

Сям’я

правіць

Бацька, Іван Кандратавіч, быў лесніком, дзядзька — Канстанцін Кандратаввіч — фельчарам. Па просьбе бацькі-лесніка яны з сёстрамі збіралі травы і здавалі ў аптэку. Бацька ж даў першыя веды аб травах. Яшчэ адзін дзядзька — Іван Данілавіч Юркевіч — вядомы вучоны-лесавод, акадэмік-геабатанік, заслужаны дзеяч навукі БССР, аўтар кнігі пра лекавыя расліны Беларусі, дапамог атрымаць навуковыя веды[1].

Прафесійная кар’ера

правіць

Выкладала ў Палітэхнічным інстытуце ў Мінску тэхнічную геаметрыю, начартальную геаметрыю, аўтар мноства падручнікаў па сваёй спецыяльнасці[1][2].

Папулярызацыя фітатэрапіі і батанікі

правіць

Лідзія Іванаўна часта выступала на тэлебачанні, выдала шмат кніг па фітатэрапіі[2], апублікавала больш за 300 артыкулаў у газэтах і часопісах, а таксама арганізавала ў Рэспубліканскім Палацы культуры ветэранаў клуб «Дзевясіл», дзе больш за 20 гадоў запар чытала лекцыі па фітатэрапіі, у тым ліку — і на прыродзе, паказваючы, як і дзе растуць лекавыя травы[1].

Абраная бібліяграфія

правіць
  • Справочник по техническому черчению / Л. И. Новичихина. — Минск : Выш. шк., 1976. — 239 с. : ил.
  • Техническое черчение : (справ. пособие) / Л. И. Новичихина. — Минск : Выш. шк., 1983. — 222 с. : ил.
  • Целебная сила пищевых растений / Л. И. Новичихина. — Минск : Смэлток, 2011. — 300 с., [14] л. цв. ил. : табл. ; 20 см. — 800 экз. — ISBN 978-985-6998-01-3
  • Азбука лекарственных растений / Л. И. Новичихина. — Минск : Конфидо, 2008. — 223, [1] с., [14] л. цв. ил. : табл. ; 22 см. — 1000 экз. — ISBN 978-985-677-11-3
  • Целебная сила дикорастущих растений / Л. И. Новичихина. — Минск : Смэлток, 2014. — 313, [4] с., [14] л. цв. ил. : ил., табл. ; 20 см. — 750 экз. — ISBN 978-985-6998-37-2

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Азбука лекарственных растений / Л. И. Новичихина. — Мн., 2008. (1Н//97768(039))
  • Зеленая аптека на грядках доктора Миттлайдера / Л. И. Новичихина. — Мн., 1999. (1Ба178937)