Беларускае батанічнае таварыства

Беларускае батанічнае таварыства — добраахвотная навукова-грамадская арганізацыя ў Беларусі.

Беларускае батанічнае таварыства
Краіна
Тып арганізацыі грамадская арганізацыя і навуковая арганізацыя[d]
Заснаванне
Дата заснавання 1951

Беларускае рэспубліканскае батанічнае таварыства заснавана ў 1951 годзе. З’яўляецца добраахвотнай навукова-грамадскай арганізацыяй спецыялістаў, якія вядуць навукова-даследчую, педагагічную і практычную работу ў галіне батанікі і сумежных з ёю навук. Задачы: актыўны ўдзел у развіцці батанічнай навукі. прыцягненне вучоных і практыкаў да вырашэння тэарэтычных і практычных пытанняў у галіне вывучэння і выкарыстання раслінных рэсурсаў, укараненне вынікаў навуковых дасягненняў у практыку народнай гаспадаркі, прапаганда батанічных ведаў, садзейнічанне рацыянальнаму выкарыстанню раслінных рэсурсаў, іх ахове і абагачэнню і інш[1].

Да 1983 года правяло 4 з’езды (1962, 1967, 1973, 1978), нарады: геабатанічную па лугавой расліннасці (1961), міжрэспубліканскую па методыцы вывучэння раслінных згуртаванняў (1966), усесаюзную па вывучэнню ўзаемаадносін раслін у фітацэнозах (1969); усесаюзную навуковую канферэнцыю па дынаміцы расліннасці ў сувязі з меліярацыяй (1971), навуковую сесію па выніках батанічных даследаванняў у СССР і перспектывах іх развіцця (1978)[1].

З 1959 года выдае зборнік прац «Батаніка»[1].

На 1 студзеня 1982 года яднала 582 індывідуальныя і 11 калектыўных членаў[1].

Уваходзіла ў склад Усесаюзнага батанічнага таварыства на правах аддзялення (Беларускае аддзяленне Усесаюзнага батанічнага таварыства), з 1993 г. — ГА «Беларускае батанічнае таварыства».

23 верасня 2022 г. Інстытутам эксперыментальнай батанікі НАН Беларусі арганізаваны і праведзены XI з’езд Беларускага батанічнага таварыства. Станам на 2023 год было 25 членаў[2].

Старшыні (прэзідэнты)[1] правіць

Члены на 2023 год правіць

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць