Наталля Сяргееўна Гурына
Наталля Сяргееўна Гурына (нар. 4 верасня 1950, г. Рцішчава, Саратаўская вобласць, Расія) — батанік, правізар. Доктар біялагічных навук (1994), прафесар.
Наталля Сяргееўна Гурына | |
---|---|
Дата нараджэння | 4 верасня 1950 (74 гады) |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | біёлаг, выкладчыца ўніверсітэта, загадчык кафедры, дэкан |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1994) |
Навуковае званне | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыла Саратаўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. Г. Чарнышэўскага (спецыяльнасць «Біялогія», 1973; аспірантура, 1978), Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (спецыяльнасць «Фармацыя», 2001).
Месца працы, пасада: Віцебскі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (1974—2011, фармацэўтычны факультэт, кафедра фармакагнозіі і батанікі, прафесар, у 2001—2008 — загадчык кафедры, 1997—2011 — дэкан факультэта), Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт (з 2011, фармацэўтычны факультэт, прафесар кафедры арганізацыі фармацыі, у 2011—2013 — загадчык кафедры, з 2011 — дэкан факультэта).
Навуковыя інтарэсы: аэраалергены; аэрапаліналогія; вывучэнне лекавых раслін флоры Беларусі; фармакагнозія; фармацэўтычная адукацыя.
Узнагароды
правіцьЗнакі «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», «Выдатнік адукацыі» і інш.
Зноскі
Літаратура
правіць- Ботанические аспекты изучения поллинозов : автореферат диссертации … доктора биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Москва, 1994.
- Аэропалинологические исследования и региональные особенности поллинозов : автореферат диссертации … кандидата биологических наук : 03.00.05 / Гурина Наталия Сергеевна. ― Саратов, 1979.
- Наталья Сергеевна Гурина : [к 50-летию со дня рождения] // Медвузовец : газета Витебского государственного ордена Дружбы народов медицинского университета. — 2000. — Сентябрь (№ 8). — С. 2.
Спасылкі
правіць- Гурина Наталья Сергеевна Архівавана 2 снежня 2022.