Мікалай Апанасавіч Ламан
Мікалай Апанасавіч Ламан (н. 1 студзеня 1941, вёска Загор’е, Карэліцкі раён, Гродзенская вобласць) — беларускі вучоны ў галіне эксперыментальнай батанікі. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2003; чл.-кар. з 1996), доктар біялагічных навук (1993), прафесар (2000). Ганаровы доктар Гродзенскага дзяржаўнага аграрнага ўніверсітэта (2008).
Мікалай Апанасавіч Ламан | |
---|---|
Дата нараджэння | 1 студзеня 1941 (83 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец, выкладчык універсітэта |
Навуковая сфера | батаніка |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук |
Навуковае званне | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Сяргей Міхайлавіч Маштакоў |
Член у |
Біяграфія
правіцьСкончыў Гродзенскі сельскагаспадарчы інстытут (1963). З 1968 г. у АН БССР. У 1974—1978 гг. вучоны сакратар Аддзялення біялагічных навук, з 1979 г. загадчык лабараторыі, з 1998 г. намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 2000—2010 гг. дырэктар Інстытута эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, з 2010 — кіраўнік лабараторыі росту і развіцця раслін.
Навуковая дзейнасць
правіцьАсноўныя працы па прадукцыйных працэсах раслін, даследаванні морфафізіялагічных заканамернасцяў фармавання і функцыянавання высокапрадуктыўных і ўстойлівых аграцэнозаў сельскагаспадарчых культур, эколага-фізіялагічных асноў павышэння іх прадуктыўнасці. Сфармаваў канцэпцыю біялагічнай патэнцыялу прадуктыўнасці як новы метадалагічны прыём аналізу заканамернасцяў фармавання аграфітацэнозаў, пазнання асаблівасцяў ўзаемасувязі і інтэграцыі асобных функцыянальных сістэм расліны ў прадукцыйным працэсе. Вылучыў гіпотэзу аб тым, што галоўным фактарам перарывістасці ў эвалюцыі біёты планеты Зямля з’яўляюцца перыядычныя змены рэжыму сонечнай радыяцыі ля яе паверхні.
Зноскі
правіцьЛітаратура
правіць- Ла́ман Мікалай Афанасьевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 112. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
Спасылкі
правіць- ЛАМАН Мікалай Апанасавіч // Нацыянальная акадэмія навук Беларусі
- Мікалай Апанасавіч Ламан у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)