Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт
вну
Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (ГДАУ) — вышэйшая навучальная ўстанова аграрнага профілю г. Гродна.
Гродзенскі дзяржаўны аграрны ўніверсітэт (ГДАУ) | |
---|---|
Міжнародная назва | Grodno State Agricultural University |
Дэвіз | Толькі добрыя перспектывы! |
Заснаваны | 1951 |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Вітольд Казіміравіч Песціс |
Размяшчэнне |
![]() |
Юрыдычны адрас | 230008 Гродна, вул. Церашковай, 22 |
Сайт | ggau.by |
ГісторыяПравіць
Рашэнне аб ўтварэнні прынята 17 студзеня 1951 г. Пастановай Савета Міністраў СССР № 145 «Аб арганізацыі сельскагаспадарчага інстытута ў г. Гродна Беларускай ССР». У тым жа годзе на 1-ы курс агранамічнага і заатэхнічнага факультэтаў было прынята 175 студэнтаў, на 2-і курс-25. У інстытуце працавала 24 выкладчыка, 7 з іх мелі вучоную ступень кандыдата навук.
У 2000 г. ГДАУ быў прысвоены статус універсітэта.
ФакультэтыПравіць
- Агранамічны
- Аховы раслін
- Біятэхналагічны
- Інжынерна-тэхналагічны
- Эканамічны
- Бухгалтарскага ўліку
- Вышэйшая школа кіравання
РэктарыПравіць
- (1951—1956) — Іван Міхайлавіч Качура
- (1956—1959) — Пётр Андрэевіч Арацкаў
- (1959—1965) — Валянцін Дзмітрыевіч Цімашынін
- (1965—1990) — Юрый Рыгоравіч Ягораў
- (1990—1995) — Емяльян Раманавіч Вітун
- (з 1995) — Вітольд Казіміравіч Песціс
Вядомыя выкладчыкі і выпускнікіПравіць
- Уладзімір Аляксандравіч Баўм з 1950 па 1954 год — рабочы, механік, старшыня заўкома Гродзенскага камбіната будматэрыялаў. З 1954 па 1990 год — старшыня калгаса імя XXII партз’езда Іўеўскага раёна (цяпер СВК імя Баўма), Герой Сацыялістычнай Працы (1966).
- Іван Іванавіч Будзевіч, вучоны ў галіне біятэхналогіі ў жывёлагадоўлі. Доктар сельскагаспадарчых навук. Член-карэспандэнт НАН Беларусі.
- Аляксандр Іосіфавіч Дубко — Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1975—1985), член Вярхоўнага Савета СССР (1980—1990), старшыня Гродзенскага абласнога Савета народных дэпутатаў (1990—1994), старшыня Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта (1994—2001). Герой Сацыялістычнай Працы (1982), Герой Беларусі (пасмяротна) — (2001).
- Сяргей Іванавіч Пляшчанка — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук. Займаў пасаду дэкана зоаттэхнічнага факультэта.