Сяргей Іванавіч Пляшчанка

вучоны

Сяргей Іванавіч Пля́шчанка[1] (руск.: Сергей Иванович Плященко, 20 кастрычніка 1924) — вучоны ў галіне зоагігіены, доктар ветэрынарных навук (1972), прафесар (1972), Заслужаны дзеяч навукі БССР (1979).

Сяргей Іванавіч Пляшчанка
руск.: Сергей Иванович Плященко
Дата нараджэння 20 кастрычніка 1924(1924-10-20) (99 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства  СССР,  Беларусь
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарыя, экалогія і зоагігіена[d]
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук (1972)
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Член у
Узнагароды
нагрудны знак «Вынаходнік СССР» заслужаны дзеяч навукі Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся ў сяле Шыраева (Калачэеўскі раён, Варонежская вобласць, Расія). Скончыў тэхнікум і працаваў у сельскай гаспадарцы. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года ў народным апалчэнні і дзеючай арміі. У 1951 годзе скончыў Ленінградскі ветэрынарны інстытут і ў 1954 годзе аспірантуру пры ім. У 1955 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю і пачаў працу ў Гродзенскім сельскагаспадарчым інстытуце, дзе прайшоў працоўны шлях ад асістэнта да дэкана заатэхнічнага факультэта. У 1957 годзе яму было прысвоена навуковае званне дацэнт. З 1960 года С. І. Пляшчанка ў Беларускім навукова-даследчым інстытуце жывёлагадоўлі, у 1992—2004 гадах — у Беларускім аграрным тэхнічным універсітэце.

Навуковая дзейнасць

правіць

Займаўся пытаннямі гігіены сельскагаспадарчай жывёлы на фермах і прамысловых комплексах, зніжэння іх уздзеяння на навакольнае асяроддзе, эканоміі водных рэсурсаў, выкарыстоўваемых у тэхналагічных працэсах, барацьбы са шкоднымі насякомымі і інш.

Аўтар больш за 600 навуковых прац, у тым ліку манаграфій, даведнікаў, вучэбна-метадычных дапаможнікаў.

Сярод апублікаванага:

  • Передовые приёмы содержания крупного рогатого скота. — Мн., 1970.;
  • Микроклимат и продуктивность животных. — Л., 1976. (разам з І. І. Хахловай);
  • Естественная резистентность организма животных. — Л., 1979. (разам з В. Ц. Сідаравым).

Аўтар і сааўтар шэрагу патэнтаў[2] і рацыяналізатарскіх прапаноў. Узнагароджаны знакам «Вынаходнік СССР».

Уваходзіў у склад Вышэйшай атэстацыйнай камісіі СССР. З 1974 года ўваходзіў у склад Экспертнага савета і Экспертнай групы жывёлагадоўлі і ветэрынарыі Акадэміі навук СССР.

Зноскі

  1. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
  2. PatentDB.ru — база патентов РФ на изобретения и промышленные образцы (руск.)

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць